Лукашэнка даручыў ураду ўзяць на кантроль вынікі камандзіровак
15:17 13.12.2023 (абноўлена: 15:30 13.12.2023)
© AP / Peter DejongПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка у Дубаі
© AP / Peter Dejong
Падпісацца
Беларускі лідар працяглы час правёў у замежных паездках, у ходзе якіх наведаў шэраг краін і правёў перагаворы на высокім узроўні.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці нараду з высокапастаўленымі чыноўнікамі, прысвечаную вынікам свайго замежнага турнэ.
Паводле яго слоў, у беларусаў могуць узнікнуць пытанні, што такое далёкая дуга. Бо геаграфія візітаў працягнулася ад Атлантычнага да Ціхага акіянаў.
Дуга інтарэсаў
"Мы намалявалі рэальна гэтую далёкую дугу, па якой мы павінны працаваць", - цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Беларускі лідар расказаў чыноўнікам, што блізкая дуга супрацоўніцтва складаецца з суседзяў і партнёраў рэспублікі, якія ўваходзяць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў.
"Расія і КНР – дзве дзяржавы, з якімі мы маем найбольш прасунутыя адносіны, – гэта асобная гісторыя. Вы ведаеце, што прыняты і рэалізуюцца адпаведныя рашэнні Прэзідэнта асобна па гэтых дзяржавах", - нагадаў ён удзельнікам нарады.
Пасля чаго дадаў, што далёкая дуга ўжо абазначана. Дзяржавы, якія ўяўляюць цікавасць для Беларусі, размешчаны больш на поўнач і на поўдзень.
Індыйскі план
"Асобнае пытанне, ніяк не можам выйсці на яго прынцыповае вырашэнне, – гэта работа з індыйскай дзяржавай. У свой час былы міністр замежных спраў (Уладзімір Макей - Sputnik) пачаў прынцыпова займацца гэтым пытаннем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго даў даручэнне дзеючаму кіраўніку МЗС Сяргею Алейніку не пазней за першы квартал 2024 года ўнесці прапановы па гэтай тэматыцы.
"План работы з Індыяй. Менавіта план. Як гэта мы рабілі ў Афрыцы з Экватарыяльнай Гвінеяй. Нам не патрэбны турыстычныя паездкі. Нам патрэбны рашэнні канкрэтных пытанняў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Афрыканскі транзіт
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сваім візіце ў афрыканскія краіны і папярэдзіў членаў урада, што яны павінны будуць узяць на кантроль вынікі гэтай паездкі.
Паводле яго слоў, у Экватарыяльнай Гвінеі дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі 74 канкрэтных праектаў. У сувязі з чым кантраляваць іх рэалізацыю будзе прэзідэнцкі памочнік Аляксандр Касінец.
"Мы павінны дамаўляцца за грошы і выключна добрасумленна працаваць. Там вельмі добрыя перспектывы. Там трэба ўсё, што мы ўмеем рабіць", - лічыць Лукашэнка.
Пры гэтым ён сказаў Віктару Шэйману, што паколькі той пачынаў займацца афрыканскімі справамі, ён як спецпасланнік прэзідэнта будзе адказваць і за Афрыку, і за Кенію.
"Па Кеніі вы ведаеце пытанні, па якіх нас папрасіў прэзідэнт дапамагчы ім: тры глабальныя выгадныя для нас пытанні. Ну, і іншыя", - нагадаў беларускі лідар.
Кітайскае "так"
Лукашэнка канстатаваў, што зараз за кітайскі накірунак асабіста адказвае першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, які ў курсе ўсіх перагавораў.
Паводле яго слоў, паездка ў КНР была прадукцыйнай, кітайскія партнёры гатовы сумесна працаваць па ўсіх пытаннях, вынесеных на абмеркаванне.
"Не" – не было чуваць такога слова. Усе пытанні, якія мы паставілі перад старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, атрымалі адзін адказ: "Так, мы гатовы працаваць, паглыбляцца, давайце разам, давайце па-сяброўску працаваць", - расказаў кіраўнік дзяржавы аб ходзе перагавораў.
Ніякага тармажэння
"Што датычыцца Эміратаў, яны працуюць з намі па асобных пытаннях. Нідзе няма тармажэння. І дамаўляліся, што, магчыма (у іх вельмі вялікая цікавасць), мы можам разам працаваць у Афрыцы", - упэўнен беларускі лідар.
На яго думку, ААЭ можа працаваць разам з беларускім бокам у Афрыцы таму, што мае неабходны ўплыў і фінансы.
Лукашэнка папярэдзіў кіраўніка МЗС, што ў працы над дадзеным напрамкам ёсць шмат пытанняў, таму да іх вырашэння падключаюцца і іншыя чыноўнікі.
"Ураду і міністрам давядзецца рэалізоўваць усе дамоўленасці. Я проста катэгарычна вас папярэджваю аб тым, каб не было нейкага тармажэння", - рэзюміраваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: Беларусь і Тайланд маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва
Лукашэнка выступіў на Сусветным кліматычным саміце ў Дубаі – поўная версія