https://bel.sputnik.by/20231213/u-belarus-buduts-pazbalyats-pens-za-zaslug-pry-nepavaze-da-dzyarzhnstytuta-1081975426.html
У Беларусі будуць пазбаўляць пенсіі за заслугі пры непавазе да дзяржінстытутаў
У Беларусі будуць пазбаўляць пенсіі за заслугі пры непавазе да дзяржінстытутаў
Sputnik Беларусь
Палажэннем вызначаны ўмовы, парадак устанаўлення і выплаты пенсіі за асаблівыя заслугі перад краінай, а таксама падставы для спынення такіх выплат. 13.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-13T09:55+0300
2023-12-13T09:55+0300
2023-12-13T09:55+0300
пенсія
пенсійныя выплаты
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037676_0:168:3045:1881_1920x0_80_0_0_2b28a49f35a292ec24e54590430c7059.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Беларускі ўрад зацвердзіў палажэнне аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад краінай і пашырыў падставы для спынення выплаты такой пенсіі, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №865 ад 11 снежня, якая ў сераду афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У прыватнасці, палажэннем вызначаны ўмовы, парадак устанаўлення і выплаты пенсіі за асаблівыя заслугі перад Беларуссю. Згодна з дакументам, права на яе маюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і маюць перад ёй асаблівыя заслугі, а таксама атрымліваюць пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў (па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту) і па інваліднасці (незалежна ад узросту).Што да катэгорый асоб, якія могуць прэтэндаваць на такую пенсію, то гэта героі Беларусі, Савецкага Саюза, сацыялістычнай працы, грамадзяне, узнагароджаныя шэрагам высокіх дзяржузнагарод, жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і маюць за гэта адпаведныя ўзнагароды, грамадзяне, удастоеныя ганаровых званняў Беларусі, БССР ці СССР, лаўрэаты дзяржпрэмій, пераможцы і прызёры Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і Еўропы.Пенсія за асаблівыя заслугі таксама можа ўстанаўлівацца грамадзянам, якія займалі ў краіне вышэйшыя дзяржпасады, членам беларускага ўрада, старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама пасля спынення імі работы на пасадзе, па якой яны прадстаўлены да ўстанаўлення пенсіі.За што могуць пазбавіць пенсіі за асаблівыя заслугіУ дакуменце дэталёва прапісаны падставы, па якіх пенсія за асаблівыя заслугі не прызначаецца або яе выплата можа спыніцца.Размова ідзе аб выпадках прыцягнення асобы да крымінальнай адказнасці незалежна ад зняцця або пагашэння судзімасці або спынення ў дачыненні да яе крымінальнага праследавання, а таксама аб выпадках ажыццяўлення асобай дзейнасці, якая супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны, яе непаважлівага стаўлення да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу.Таксама ў выплаце такой пенсіі могуць адмовіць, калі грамадзяне здзейснілі шэраг адміністрацыйных правапарушэнняў супраць парадку кіравання, грамадскага парадку і грамадскай маралі.Пенсію не будуць выплачваць, калі грамадзянін, які яе атрымліваў раней, быў пазбаўлены дзяржузнагарод, на падставе якіх яму і была ўстаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі. Таксама выплаты спыняцца, калі высветліцца, што былі пададзены недакладныя або неабгрунтаваныя даныя, на падставе якіх была ўстаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037676_157:0:2888:2048_1920x0_80_0_0_24bfa0dad5cf0e807b5b2472347b52a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пенсія, пенсійныя выплаты, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
пенсія, пенсійныя выплаты, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
У Беларусі будуць пазбаўляць пенсіі за заслугі пры непавазе да дзяржінстытутаў
Палажэннем вызначаны ўмовы, парадак устанаўлення і выплаты пенсіі за асаблівыя заслугі перад краінай, а таксама падставы для спынення такіх выплат.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Беларускі ўрад зацвердзіў палажэнне аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад краінай і пашырыў падставы для спынення выплаты такой пенсіі, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №865 ад 11 снежня, якая ў сераду афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, палажэннем вызначаны ўмовы, парадак устанаўлення і выплаты пенсіі за асаблівыя заслугі перад Беларуссю. Згодна з дакументам, права на яе маюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і маюць перад ёй асаблівыя заслугі, а таксама атрымліваюць пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў (па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту) і па інваліднасці (незалежна ад узросту).
Што да катэгорый асоб, якія могуць прэтэндаваць на такую пенсію, то гэта героі Беларусі, Савецкага Саюза, сацыялістычнай працы, грамадзяне, узнагароджаныя шэрагам высокіх дзяржузнагарод, жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і маюць за гэта адпаведныя ўзнагароды, грамадзяне, удастоеныя ганаровых званняў Беларусі, БССР ці СССР, лаўрэаты дзяржпрэмій, пераможцы і прызёры Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і Еўропы.
Пенсія за асаблівыя заслугі таксама можа ўстанаўлівацца грамадзянам, якія займалі ў краіне вышэйшыя дзяржпасады, членам беларускага ўрада, старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама пасля спынення імі работы на пасадзе, па якой яны прадстаўлены да ўстанаўлення пенсіі.
За што могуць пазбавіць пенсіі за асаблівыя заслугі
У дакуменце дэталёва прапісаны падставы, па якіх пенсія за асаблівыя заслугі не прызначаецца або яе выплата можа спыніцца.
Размова ідзе аб выпадках прыцягнення асобы да крымінальнай адказнасці незалежна ад зняцця або пагашэння судзімасці або спынення ў дачыненні да яе крымінальнага праследавання, а таксама аб выпадках ажыццяўлення асобай дзейнасці, якая супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны, яе непаважлівага стаўлення да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу.
Таксама ў выплаце такой пенсіі могуць адмовіць, калі грамадзяне здзейснілі шэраг адміністрацыйных правапарушэнняў супраць парадку кіравання, грамадскага парадку і грамадскай маралі.
Пенсію не будуць выплачваць, калі грамадзянін, які яе атрымліваў раней, быў пазбаўлены дзяржузнагарод, на падставе якіх яму і была ўстаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі. Таксама выплаты спыняцца, калі высветліцца, што былі пададзены недакладныя або неабгрунтаваныя даныя, на падставе якіх была ўстаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінпрацы растлумачыла,
ад чаго залежыць памер пенсіі і як яе налічваюць
Колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася