Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: паміж Зяленскім і ваеннымі надзвычай жорсткі канфлікт

© Photo : Пресс-служба Офиса президента УкраиныПрэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.12.2023
Падпісацца
Кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што ён раней даваў прагноз аб тым, што ваенныя калі-небудзь стануць для Зяленскага апазіцыяй.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сёння назірае сур’ёзны канфлікт паміж украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім і УСУ.
"Сёння надзвычай жорсткі канфлікт паміж прэзідэнтам Зяленскім і вайскоўцамі", - заявіў Лукашэнка ў Мінску падчас сустрэчы з кіраўнікамі спецслужбаў СНД.
Пры гэтым ён нагадаў, што раней не раз прагназіраваў: прыйдзе час, і вайскоўцы складуць апазіцыю прэзідэнту Украіны.
"Трэба падняць мае заявы паўгадавой даўніны і паказаць. Я казаў, што вайскоўцы будуць самай сур’ёзнай апазіцый Зяленскаму. А ніхто не верыў", - адзначыў Лукашэнка.
Такую сітуацыю кіраўнік дзяржавы растлумачыў тым, што ваенныя на свае вочы бачаць наступствы палітыкі, што праводзіцца Кіевам.
"Яны гінуць кожны дзень на фронце. Да жанчын дайшло: хапаюць на вуліцы, аўтамат іржавы – ідзі ваюй", - заявіў Лукашэнка, адзначыўшы, што сітуацыя пагаршаецца праблемай ваеннапалонных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Украінскі вайсковец побач з нямецкім зенітным танкам Гепард - Sputnik Беларусь, 1920, 04.12.2023
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў: краінам Еўропы ўсё цяжэй паліць грошы ў бяздоннай украінскай бочцы
Стужка навiн
0