https://bel.sputnik.by/20231214/mnzdaroya-rost-zakhvorvannya-na-gryp-chakaetstsa--studzen-sakavku-1082030251.html
Мінздароўя: рост захворвання на грып чакаецца ў студзені-сакавіку
Мінздароўя: рост захворвання на грып чакаецца ў студзені-сакавіку
Sputnik Беларусь
Паводле інфармацыі ведамства, цяпер захворванне на ВРІ ў краіне знаходзіцца ў межах сярэдніх даных. 14.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-14T14:50+0300
2023-12-14T14:50+0300
2023-12-14T14:50+0300
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
грамадства
вірус
грып
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104000/49/1040004946_0:114:3240:1937_1920x0_80_0_0_0dcd0a70d8f09c7cef89fc3c9c22dfae.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Рост захворвання на грып сярод насельніцтва Беларусі прагназіруецца не ў снежні бягучага года, а ў перыяд са студзеня па сакавік 2024-га, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.Паводле інфармацыі ведамства, праведзены вірусалагічны маніторынг у краіне паказаў, што ў рэспубліцы зараз у асноўным цыркулююць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы.Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя рэгіструюць вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы і іншыя, выяўлены адзінкавыя выпадкі грыпу.У міністэрстве ўдакладнілі, што цяпер у Беларусі захворванне на ВРІ ў межах сярэдніх даных, больш за палову хворых – дзеці да 18 гадоў.Там таксама нагадалі, што зараз у Беларусі працягваецца вакцынацыя грамадзян супраць грыпу і COVID-19.Акрамя таго, з улікам наяўнай сітуацыі беларусам трэба выкарыстоўваць сродкі аховы органаў дыхання, а таксама выконваць сацыяльную дыстанцыю пры наведванні грамадскіх месцаў, дзе магчымы кантакт з хворым (напрыклад, пры паходзе ў паліклініку). Таксама неабходна выконваць правілы асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету (мыць рукі, выкарыстоўваць пры чханні і кашлі насоўкі ці сурвэткі).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231211/mnzdaroya-rf-zaregstravala-vaktsynu-ad-covid-19-z-abnolenym-sastavam-1081894431.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104000/49/1040004946_260:0:2991:2048_1920x0_80_0_0_e5f9ad8d14cf574172db7805ada5924e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, вірус, грып, навіны , у беларусі, беларусь
здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, вірус, грып, навіны , у беларусі, беларусь
Мінздароўя: рост захворвання на грып чакаецца ў студзені-сакавіку
Паводле інфармацыі ведамства, цяпер захворванне на ВРІ ў краіне знаходзіцца ў межах сярэдніх даных.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Рост захворвання на грып сярод насельніцтва Беларусі прагназіруецца не ў снежні бягучага года, а ў перыяд са студзеня па сакавік 2024-га, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Паводле інфармацыі ведамства, праведзены вірусалагічны маніторынг у краіне паказаў, што ў рэспубліцы зараз у асноўным цыркулююць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы.
Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя рэгіструюць вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы і іншыя, выяўлены адзінкавыя выпадкі грыпу.
У міністэрстве ўдакладнілі, што цяпер у Беларусі захворванне на ВРІ ў межах сярэдніх даных, больш за палову хворых – дзеці да 18 гадоў.
"У бягучым эпідэмічным сезоне нельга выключыць высокія ўзроўні захворвання на грып сярод насельніцтва – аднак рост захворвання на грып чакаецца не ў снежні 2023 года, а са студзеня па сакавік 2024 года", - паведамілі ў Мінздароўя.
Там таксама нагадалі, што зараз у Беларусі працягваецца вакцынацыя грамадзян супраць грыпу і COVID-19.
Акрамя таго, з улікам наяўнай сітуацыі беларусам трэба выкарыстоўваць сродкі аховы органаў дыхання, а таксама выконваць сацыяльную дыстанцыю пры наведванні грамадскіх месцаў, дзе магчымы кантакт з хворым (напрыклад, пры паходзе ў паліклініку). Таксама неабходна выконваць правілы асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету (мыць рукі, выкарыстоўваць пры чханні і кашлі насоўкі ці сурвэткі).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"