Пуцін: адносіны з ЗША выбудоўваць важна і трэба

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкФлагі Расіі і ЗША ў Маскве, архіўнае фота
Флагі Расіі і ЗША ў Маскве, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 14.12.2023
Падпісацца
У ЗША павінны прайсці ўнутраныя змены, і амерыканцам трэба вучыцца паважаць іншых, упэўнен расійскі лідар.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Расія гатова выбудоўваць адносіны з ЗША, гэта важная і патрэбная краіна свету, аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, падводзячы ў чацвер вынікі года.
"Мы лічым, што ЗША – важная і патрэбная краіна свету, але гэтая імперская, абсалютна імперская палітыка перашкаджае ім самім. Нават не нам. Чаму? Таму што ў грамадскай свядомасці яны павінны паводзіць сябе як імперыя", - сказаў Пуцін.
Ён растлумачыў паводзіны амерыканскіх эліт: калі амерыканскія ўлады ў нечым дамаўляюцца ці саступаюць, то гэта ўспрымаецца электаратам як правал або прабел.
Аднак, як адзначыў Пуцін, фундаментальных умоў для наладжвання адносін з ЗША няма.
"Пакуль што такіх умоў няма, але мы да гэтага гатовы", - дадаў прэзідэнт РФ.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, калі можа надысці момант для паляпшэння адносін Расіі і ЗША – калі за акіянам адбудуцца ўнутраныя змяненні, і амерыканцы пачнуць паважаць іншых.
"Калі яны пачнуць паважаць іншых людзей, іншыя краіны, калі будуць шукаць кампрамісы, а не з дапамогай санкцый і баявых дзеянняў спрабаваць вырашаць свае пытанні, вось тады будуць створаны фундаментальныя ўмовы для аднаўлення паўнацэнных адносін", - падкрэсліў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2023
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Байдэн назваў абсалютным вар’яцтвам спыненне падтрымкі Украіны
Стужка навiн
0