https://bel.sputnik.by/20231214/putsn-nazva-dva-varyyanty-vyrashennya-kanflktu-va-ukrane-1082024145.html
Пуцін назваў два варыянты вырашэння канфлікту ва Украіне
Пуцін назваў два варыянты вырашэння канфлікту ва Украіне
Sputnik Беларусь
Украіна зараз не вырабляе нічога, усё ў краіну ідзе з Захаду, аднак халява калі-небудзь скончыцца, падкрэсліў расійскі лідар. 14.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-14T13:05+0300
2023-12-14T13:05+0300
2023-12-14T13:06+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
уладзімір пуцін
навіны
бяспека
палітыка
прэс-канферэнцыя
украіна
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/07/1081805158_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_0b788734bc3f3cc5d8859f0343a6c981.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў два варыянты вырашэння канфлікту ва Украіне, сваю заяву ён зрабіў, падводзячы ў чацвер вынікі адыходзячага года.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна сама амаль нічога не вырабляе, але яшчэ спрабуе захаваць рэшткі сваёй прамысловасці."Ім усё прывозяць, прабачце за маветон, на халяву, але гэта халява, калісьці можа гэта скончыцца", - заявіў прэзідэнт РФ.Па яго словах, Захад паставіў Украіне ўсё, што абяцаў, і нават больш, аднак Расія знішчае гэтую тэхніку. Прэзідэнт прывёў лічбы: з пачатку "контрнаступлення" Кіеў страціў каля 750 танкаў і каля 2,3 тысячы браніраваных машын.Або-абоКіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта і ёсць дэмілітарызацыя. Ён нагадаў аб дамоўленасцях расійскай і ўкраінскай дэлегацый на перагаворах у Стамбуле, якія пазней былі "выкінуты ў печку" Кіевам."Ёсць і іншыя магчымасці: або дамовіцца і вырашыць, або вырашыць сілавым шляхам. Мы вось да гэтага і будзем імкнуцца", - падкрэсліў Пуцін.Дэнацыфікацыя УкраіныШто тычыцца адной з мэт ваеннай спецаперацыі РФ – дэнацыфікацыя Украіны – гэтае пытанне, як адзначыў Пуцін, застаецца актуальным. Ён прывёў прыклад, калі ў Канадзе кіраўнік сённяшняй кіеўскай адміністрацыі стоячы апладзіраваў былому салдату падраздзялення СС."Гэта што, не праява нацызму ці што? Таму пытанне дэнацыфікацыі – яно актуальнае", - сказаў Пуцін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231214/putsn-neabkhodnasts--drugoy-khval-mablzatsy-snnya-nyama-1082022786.html
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/07/1081805158_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_06a1c18ab3aae9a591411b037c8e83b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, уладзімір пуцін, навіны , бяспека, палітыка, прэс-канферэнцыя, украіна, расія
спецаперацыя, уладзімір пуцін, навіны , бяспека, палітыка, прэс-канферэнцыя, украіна, расія
Пуцін назваў два варыянты вырашэння канфлікту ва Украіне
13:05 14.12.2023 (абноўлена: 13:06 14.12.2023) Украіна зараз не вырабляе нічога, усё ў краіну ідзе з Захаду, аднак халява калі-небудзь скончыцца, падкрэсліў расійскі лідар.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў два варыянты вырашэння канфлікту ва Украіне, сваю заяву ён зрабіў, падводзячы ў чацвер вынікі адыходзячага года.
"Што да дэмілітарызацыі. Не хочуць дамаўляцца, ну што ж, мы тады вымушаны прымаць іншыя, у тым ліку ваенныя меры", - сказаў Пуцін.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна сама амаль нічога не вырабляе, але яшчэ спрабуе захаваць рэшткі сваёй прамысловасці.
"Ім усё прывозяць, прабачце за маветон, на халяву, але гэта халява, калісьці можа гэта скончыцца", - заявіў прэзідэнт РФ.
Па яго словах, Захад паставіў Украіне ўсё, што абяцаў, і нават больш, аднак Расія знішчае гэтую тэхніку. Прэзідэнт прывёў лічбы: з пачатку "контрнаступлення" Кіеў страціў каля 750 танкаў і каля 2,3 тысячы браніраваных машын.
"Мы знішчылі, толькі пачынаючы з так званага контрнаступлення, 747 танкаў. Гэта даныя на ўчарашні вечар. Амаль што 2 300 бронемашын рознага класа", - сказаў расійскі лідар, адзначыўшы, што Захад абяцаў Украіне паставіць крыху больш за 400 танкаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта і ёсць дэмілітарызацыя. Ён нагадаў аб дамоўленасцях расійскай і ўкраінскай дэлегацый на перагаворах у Стамбуле, якія пазней былі "выкінуты ў печку" Кіевам.
"Ёсць і іншыя магчымасці: або дамовіцца і вырашыць, або вырашыць сілавым шляхам. Мы вось да гэтага і будзем імкнуцца", - падкрэсліў Пуцін.
Што тычыцца адной з мэт ваеннай спецаперацыі РФ – дэнацыфікацыя Украіны – гэтае пытанне, як адзначыў Пуцін, застаецца актуальным. Ён прывёў прыклад, калі ў Канадзе кіраўнік сённяшняй кіеўскай адміністрацыі стоячы апладзіраваў былому салдату падраздзялення СС.
"Гэта што, не праява нацызму ці што? Таму пытанне дэнацыфікацыі – яно актуальнае", - сказаў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"