https://bel.sputnik.by/20231214/putsn-nazva-rusafobyu-adnym-z-vektara-baratsby-z-rasyay-1082033563.html
Пуцін назваў русафобію адным з вектараў барацьбы з Расіяй
Пуцін назваў русафобію адным з вектараў барацьбы з Расіяй
Sputnik Беларусь
Расія праводзіць узважаную палітыку для таго, каб у краіне быў мір і згода, гэта вялікая перавага перад іншымі краінамі. 14.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-14T15:58+0300
2023-12-14T15:58+0300
2023-12-14T15:58+0300
уладзімір пуцін
русафобія
прэс-канферэнцыя
палітыка
грамадства
расія
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0e/1082031235_0:194:3072:1922_1920x0_80_0_0_4dc2e2ab753e3e1f3a6b005c9a6ff842.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Любыя спробы разгайдаць грамадства знутры павінны выкараняцца, мы так і будзем рабіць, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.У чацвер праходзяць прамая лінія і вялікая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.Расійскі лідар адзначыў, што згодна з апошнімі даследаваннямі 96% грамадзян Расіі лічаць міжканфесійную і міжнацыянальную згоду ў краіне вялікай перавагай перад іншымі часткамі свету."Гэта адбываецца з-за таго, што мы звяртаемся да традыцыйных каштоўнасцей", - растлумачыў такі вынік расійскі лідар. Пасля чаго дадаў, што традыцыйныя канфесіі ўносяць вялікі ўклад у захаванне ўзаемаадносін паміж прадстаўнікамі розных этнасаў і рэлігій.У гэтым кантэксце ён прывёў у прыклад тое, што адбываецца ў сектары Газа. Паводле яго слоў, ісламскі свеце рэагуе на сітуацыю ў гэтым рэгіёне, становіцца ўсё больш людзей, якія настроены радыкальна.Расійскі лідар падкрэсліў, што нічога добрага ў такой сітуацыі няма. І такая сітуацыя, паводле яго слоў, стала вынікам палітыкі, якую праводзілі пэўныя эліты, а таксама таго, што на працягу дзесяцігоддзяў заставаліся нявырашанымі пытанні, звязаныя з палесцінскай праблемай.Ён звярнуў увагу на тое, што ў Расіі нічога падобнага няма, таму што палітыка ў краіне праводзіцца ўзважана і робіцца ўсё для дасягнення справядлівасці па ўсіх напрамках.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20221004/grupa-z-11-kran-vystupla-z-asudzhennem-rusafob-na-spch-aan-1067530909.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0e/1082031235_148:0:2879:2048_1920x0_80_0_0_8062ce010048496c505cc33d4477fe95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, русафобія, прэс-канферэнцыя, палітыка, грамадства, расія, у свеце
уладзімір пуцін, русафобія, прэс-канферэнцыя, палітыка, грамадства, расія, у свеце
Пуцін назваў русафобію адным з вектараў барацьбы з Расіяй
Расія праводзіць узважаную палітыку для таго, каб у краіне быў мір і згода, гэта вялікая перавага перад іншымі краінамі.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Любыя спробы разгайдаць грамадства знутры павінны выкараняцца, мы так і будзем рабіць, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
У чацвер праходзяць прамая лінія і вялікая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Расійскі лідар адзначыў, што згодна з апошнімі даследаваннямі 96% грамадзян Расіі лічаць міжканфесійную і міжнацыянальную згоду ў краіне вялікай перавагай перад іншымі часткамі свету.
"Гэта адбываецца з-за таго, што мы звяртаемся да традыцыйных каштоўнасцей", - растлумачыў такі вынік расійскі лідар. Пасля чаго дадаў, што традыцыйныя канфесіі ўносяць вялікі ўклад у захаванне ўзаемаадносін паміж прадстаўнікамі розных этнасаў і рэлігій.
"Што да росту ісламафобіі, антысемітызму, русафобіі і іншых праяў такога кшталту, то, так, тэндэнцыі да росту (у свеце – Sputnik) ёсць. На мой погляд, гэта звязана з тым, што людзі сутыкаюцца з несправядлівасцю", - падкрэсліў Пуцін.
У гэтым кантэксце ён прывёў у прыклад тое, што адбываецца ў сектары Газа. Паводле яго слоў, ісламскі свеце рэагуе на сітуацыю ў гэтым рэгіёне, становіцца ўсё больш людзей, якія настроены радыкальна.
Расійскі лідар падкрэсліў, што нічога добрага ў такой сітуацыі няма. І такая сітуацыя, паводле яго слоў, стала вынікам палітыкі, якую праводзілі пэўныя эліты, а таксама таго, што на працягу дзесяцігоддзяў заставаліся нявырашанымі пытанні, звязаныя з палесцінскай праблемай.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў Расіі нічога падобнага няма, таму што палітыка ў краіне праводзіцца ўзважана і робіцца ўсё для дасягнення справядлівасці па ўсіх напрамках.
"А што датычыцца русафобіі ў свеце – гэта адзін з вектараў барацьбы з Расіяй. Мы ў сябе павінны рабіць усё, каб нічога падобнага ў нас не ўзнікала. Выкараняць павінны любыя спробы разгайдаць грамадства знутры, мы так і будзем рабіць", - рэзюміраваў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 4 кастрычніка 2022, 09:26