Пуцін: "Паўночныя патокі", хутчэй за ўсё, узарвалі амерыканцы

© KustbevakningenМесца ўцечкі на газаправодзе "Паўночны паток"
Месца ўцечкі на газаправодзе Паўночны паток - Sputnik Беларусь, 1920, 14.12.2023
Падпісацца
Транспарціроўка па газаправодах немагчымая з-за разбурэнняў, якія адбыліся ў выніку выбухаў.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Марскія газаправоды "Паўночны паток", хутчэй за ўсё, узарвалі амерыканцы ці нехта з падачы Штатаў, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі ў чацвер.
Паводле яго слоў, Еўропа спрабавала "зваліць" на РФ тое, што Масква нібыта не прадае газ.
"Гэта поўная лухта, таму што не мы закрылі газаправод "Ямал-Еўропа" ў Польшчы, не мы закрылі другое адгалінаванне газаправода праз тэрыторыю Украіны, гэта зрабіла Украіна. Не мы ўзарвалі "Паўночны паток 1" і часткова "Паўночны паток 2". Гэта зрабілі, хутчэй за ўсё, амерыканцы, або з іх падачы хтосьці зрабіў", - падкрэсліў расійскі лідар.
Пуцін таксама закрануў тэму "павароту на ўсход". Ён удакладніў, што гэты працэс ідзе даўно, а абвастрэнне сітуацыі на ўкраінскім напрамку ні пры чым.
"Газаправод "Сіла Сібіры" ж пабудаваны не ў сувязі з Украінай, ён раней пачаў будавацца. Чаму? А таму што мы бачым тэндэнцыі развіцця сусветнай эканомікі, ствараюцца новыя цэнтры эканамічнага росту", - сказаў расійскі прэзідэнт.

Тэракт на патоках

Выбухі на трох галінах расійскіх марскіх газаправодаў "Паўночны паток 1" і "Паўночны паток 2" здарыліся ў верасні 2022 года і прывялі да разбурэння, з-за якіх транспартаваць газ стала немагчымым.
Расследаваннем заняліся праваахоўнікі Швецыі і Даніі пры ўдзеле калег з Нарвегіі.
Прэзідэнт Расіі раней назваў тое, што здарылася відавочным тэрактам. Генеральная пракуратура РФ ініцыявала ўзбуджэнне справы аб акце міжнароднага тэрарызму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Газаправод Паўночны паток - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2023
Пяскоў: тэракт на "Паўночных патоках" так ці інакш учынілі ЗША і Брытанія
Стужка навiн
0