https://bel.sputnik.by/20231214/putsn-rasyskkh-spartsmena-vedayuts-navat-bez-flaga-1082028512.html
Пуцін: расійскіх спартсменаў ведаюць нават без флага
Пуцін: расійскіх спартсменаў ведаюць нават без флага
Sputnik Беларусь
Прымаць рашэнне, ці ехаць расійскім спартсменам на Алімпіяду ў Парыж, павінны Мінспорт і Алімпійскі камітэт, заявіў Уладзімір Пуцін. 14.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-14T14:14+0300
2023-12-14T14:14+0300
2023-12-14T14:16+0300
уладзімір пуцін
спорт
прэс-канферэнцыя
расія
грамадства
мак
алімпійскія гульні
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/14/1060559988_0:246:3205:2048_1920x0_80_0_0_f2c4667e9208bc59f079d2218b57388b.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Дзеянні спартыўных чыноўнікаў у дачыненні да РФ – скажэнне ідэі "о, спорт – ты свет", заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.У чацвер праходзяць прамая лінія і вялікая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.Адно з пытанняў кіраўніка дзяржавы датычылася магчымасці ўдзелу расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах на фоне нядаўняга рашэння МАК.Прэзідэнт РФ канстатаваў, што міжнародныя чыноўнікі занадта шмат увагі надаюць бізнес-боку спартыўнага руху, знаходзяцца ў вялікай залежнасці ад спонсараў."Калі яны будуць і далей дзейнічаць такім жа чынам, то яны пахаваюць алімпійскі рух", - падзяліўся бачаннем сітуацыі Уладзімір Пуцін.Што датычыцца ўдзелу расіян у міжнародных стартах, то кіраўнік дзяржавы заявіў, што трэба ўважліва вывучыць умовы.Аднак зараз важна ўлічваць умовы МАК для допуску расіян на Алімпіяду: Уладзімір Пуцін звярнуў увагу на тое, што яны могуць штучна адсякаць лідараў расійскага спорту ад Гульняў. У такім выпадку, перакананы расійскі лідар, "ехаць айчынным атлетам не трэба"."Трэба, каб Мінспорт і Нацыянальны Алімпійскі камітэт Расіі прааналізавалі і прынялі ўзважанае рашэнне", - сказаў на заканчэнне Уладзімір Пуцін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231214/mak-dapusts-da-almpyady--paryzhy-5-neytralnykh-spartsmena-z-belarus-1082017819.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/14/1060559988_236:0:2967:2048_1920x0_80_0_0_5b8374f89318fd3d5aaca5090458c490.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, спорт, прэс-канферэнцыя, расія, грамадства, мак, алімпійскія гульні, у свеце
уладзімір пуцін, спорт, прэс-канферэнцыя, расія, грамадства, мак, алімпійскія гульні, у свеце
Пуцін: расійскіх спартсменаў ведаюць нават без флага
14:14 14.12.2023 (абноўлена: 14:16 14.12.2023) Прымаць рашэнне, ці ехаць расійскім спартсменам на Алімпіяду ў Парыж, павінны Мінспорт і Алімпійскі камітэт, заявіў Уладзімір Пуцін.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Дзеянні спартыўных чыноўнікаў у дачыненні да РФ – скажэнне ідэі "о, спорт – ты свет", заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
У чацвер праходзяць прамая лінія і вялікая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Адно з пытанняў кіраўніка дзяржавы датычылася магчымасці ўдзелу расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах на фоне нядаўняга рашэння МАК.
"Наконт рашэння МАК. У параўнанні з іншымі спартсменамі, з ізраільскімі, і гэтак далей. Першае, усё, што міжнародныя чыноўнікі робяць адносна расійскага спорту – гэта поўная супярэчнасць, скажэнне ідэі П’ера дэ Кубертэна "о, спорт – ты свет", - сказаў Пуцін, пры гэтым расійскі лідар асабліва падкрэсліў, што алімпійскі рух ствараўся для таго, каб аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць людзей.
Прэзідэнт РФ канстатаваў, што міжнародныя чыноўнікі занадта шмат увагі надаюць бізнес-боку спартыўнага руху, знаходзяцца ў вялікай залежнасці ад спонсараў.
"Калі яны будуць і далей дзейнічаць такім жа чынам, то яны пахаваюць алімпійскі рух", - падзяліўся бачаннем сітуацыі Уладзімір Пуцін.
Што датычыцца ўдзелу расіян у міжнародных стартах, то кіраўнік дзяржавы заявіў, што трэба ўважліва вывучыць умовы.
"Я заўсёды гаварыў, вось спартсмены гадамі трэніруюцца, і трэба даць ім магчымасць выступіць на буйнейшых стартах, у тым ліку, на алімпійскіх гульнях. Усе ведаюць, наш гэта флаг, не наш – усе ведаюць, што гэта наш спартсмен", - сказаў ён, дадаўшы, што ў прынцыпе заўсёды выступаў за тое, каб спартсмены ў такіх спаборніцтвах удзельнічалі.
Аднак зараз важна ўлічваць умовы МАК для допуску расіян на Алімпіяду: Уладзімір Пуцін звярнуў увагу на тое, што яны могуць штучна адсякаць лідараў расійскага спорту ад Гульняў. У такім выпадку, перакананы расійскі лідар, "ехаць айчынным атлетам не трэба".
"Трэба, каб Мінспорт і Нацыянальны Алімпійскі камітэт Расіі прааналізавалі і прынялі ўзважанае рашэнне", - сказаў на заканчэнне Уладзімір Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"