https://bel.sputnik.by/20231215/aleynk-belarus-spadzyaetstsa-na-naykhutcheyshae-stuplenne--shas--brks-1082068968.html
Алейнік: Беларусь спадзяецца на найхутчэйшае ўступленне ў ШАС і БРІКС
Алейнік: Беларусь спадзяецца на найхутчэйшае ўступленне ў ШАС і БРІКС
Sputnik Беларусь
Узаемадзеянне Масквы і Мінска ў рамках гэтых структур было сёння абмеркавана кіраўнікамі МЗС РФ і Беларусі. 15.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-15T17:35+0300
2023-12-15T17:35+0300
2023-12-15T17:35+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
сяргей алейнік
сяргей лаўроў
мзс рф
мзс беларусі
беларусь
брікс
шас
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1a/1080621657_0:146:3072:1874_1920x0_80_0_0_f6bb10c89526c8cce466bf95ba5bf437.jpg
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Мінск разлічвае на найхутчэйшае завяршэнне працэсу далучэння Беларусі да ШАС, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік.Сёння ў Маскве прайшло пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі, па выніках якога адбыліся перагаворы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.Ён паведаміў, што на сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым была абмеркавана тэма ўзаемадзеяння і каардынацыі сумесных дзеянняў Масквы і Мінска ў гэтых міжнародных структурах.Сяргей Алейнік нагадаў, што Мінск падаў заяўку на паўнапраўнае членства ў ШАС."Мы разлічваем, што ў бліжэйшы час працэс фармалізацыі юрыдычна гэтага пытання будзе завершаны", - адзначыў міністр.Ён таксама падкрэсліў, што Мінск зацікаўлены ў тым, каб уступіць у БРІКС, заяўка ўжо пададзена.У 2024 годзе ў БРІКС будзе старшынстваваць Расія.Пры гэтым кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў, што ў Мінску, які зацікаўлены ва ўступленні як у ШАС, так і ў БРІКС, разумеюць, што дзейнасць гэтых структур накіравана "на стварэнне і развіццё".Ён запэўніў, што Беларусь мае намер актыўна працаваць над прасоўваннем стваральнага і пазітыўнага парадку дня абодвух аб’яднанняў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230912/razvtsts-suvyazey-z-eaes--brks-zyalyaetstsa-dlya-belarus-pryyarytetam--pasol-u-rf-1079367150.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1a/1080621657_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_1f6a4fc9f4ffcc0d78dba35858dd6761.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, сяргей алейнік, сяргей лаўроў, мзс рф, мзс беларусі, беларусь, брікс, шас, палітыка, эканоміка, навіны
саюзная дзяржава, сяргей алейнік, сяргей лаўроў, мзс рф, мзс беларусі, беларусь, брікс, шас, палітыка, эканоміка, навіны
Алейнік: Беларусь спадзяецца на найхутчэйшае ўступленне ў ШАС і БРІКС
Узаемадзеянне Масквы і Мінска ў рамках гэтых структур было сёння абмеркавана кіраўнікамі МЗС РФ і Беларусі.
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Мінск разлічвае на найхутчэйшае завяршэнне працэсу далучэння Беларусі да ШАС, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік.
Сёння ў Маскве прайшло пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі, па выніках якога адбыліся перагаворы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.
Паводле слоў Алейніка, калі ідзе перафарматаванне сістэмы міжнародных адносін, павялічваецца важнасць пашырэння ўдзелу ў справядлівых міжнародных структурах, арыентаваных на канструктыўны дыялог. "Гэта перш за ўсё ШАС, БРІКС, АСЕАН, НУМДА", - сказаў Алейнік.
Ён паведаміў, што на сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым была абмеркавана тэма ўзаемадзеяння і каардынацыі сумесных дзеянняў Масквы і Мінска ў гэтых міжнародных структурах.
Сяргей Алейнік нагадаў, што Мінск падаў заяўку на паўнапраўнае членства ў ШАС.
"Мы разлічваем, што ў бліжэйшы час працэс фармалізацыі юрыдычна гэтага пытання будзе завершаны", - адзначыў міністр.
Ён таксама падкрэсліў, што Мінск зацікаўлены ў тым, каб уступіць у БРІКС, заяўка ўжо пададзена.
У 2024 годзе ў БРІКС будзе старшынстваваць Расія.
"Мы (на перагаворах з Лаўровым - Sputnik) абмеркавалі пытанні нашага ўзаемадзеяння і ўдзелу ў фарматах БРІКС у 2024 годзе з улікам старшынства РФ у гэтым аб’яднанні і дамовіліся таксама аб каардынацыі намаганняў", - сказаў Алейнік.
Пры гэтым кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў, што ў Мінску, які зацікаўлены ва ўступленні як у ШАС, так і ў БРІКС, разумеюць, што дзейнасць гэтых структур накіравана "на стварэнне і развіццё".
Ён запэўніў, што Беларусь мае намер актыўна працаваць над прасоўваннем стваральнага і пазітыўнага парадку дня абодвух аб’яднанняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"