https://bel.sputnik.by/20231215/gomselmash-planue-pastavts-u-afryku-sto-selgasmashyn-1082059116.html
"Гомсельмаш" плануе паставіць у Афрыку сто сельгасмашын
"Гомсельмаш" плануе паставіць у Афрыку сто сельгасмашын
Sputnik Беларусь
Гомельскае прадпрыемства максімальна знізіла долю імпартных камплектуючых за кошт супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі. 15.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-15T13:04+0300
2023-12-15T13:04+0300
2023-12-15T13:28+0300
аат "гомсельмаш"
афрыка
у беларусі
беларусь
эканоміка
навіны
экспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0f/1082060711_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_de06e784afb3e638613d24e4fda7e66d.jpg
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Доля расійскіх камплектуючых у тэхніцы "Гомсельмаша" склала 40%, паведаміў журналістам гендырэктар прадпрыемства Аляксандр Новікаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik Беларусь.Прадпрыемства імкнецца да памяншэння долі імпартных дэталей. Калі расійскія прыраўняць да айчынных, то зараз імпартны складальнік у тэхніцы гомельскага завода толькі 4,5%.Паводле слоў Новікава, з пачатку 2023 года "Гомсельмаш" выпусціў каля 3 тыс адзінак самаходнай тэхнікі, у той час як за ўвесь мінулы год было 2,5 тыс штук. Гэта значыць рост вытворчасці склаў 20%. Больш за палову прадукцыі пастаўляецца на расійскі рынак. У гэтым годзе туды пайшло 1,7 тыс машын, а ў планах на 2024-ы – больш за дзве тыс адзінак.Ён падкрэсліў, што тэмпы росту выручкі да мінулага года – 122%, а інвестыцый у асноўны капітал – 68%.Пры гэтым "Гомсельмаш" пакуль што не апублікаваў справаздачу за 2022 год.У дакуменце за 2021-ы аўдытары сумняваліся ў жыццяздольнасці кампаніі, паказваючы на страты – прыкладна мінус 29 млн рублёў. Аднак калі параўнаць гэта з вынікамі 2020 года, то фінансавае становішча "Гомсельмаша" палепшылася, бо раней было мінус 599,6 млн.Новікаў адзначыў, што ідзе актыўнае абнаўленне вытворчасці, а партфель заказаў на 2024 год ужо распісаны. Прадпрыемства пераарыентуецца на больш складаныя энергаёмістыя машыны.Раней гендырэктар машынабудаўнічага прадпрыемства заяўляў, што зараз з заказамі ўсё добра. Пакупнікі гатовы плаціць і чакаць пастаўку тэхнікі нават паўгода.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230929/belarus-budze-zaklyuchats-z-afrykay-darozhnyya-karty-1079858654.html
афрыка
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0f/1082060711_76:0:1143:800_1920x0_80_0_0_243e47206f55aec3040634ddc0f82724.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аат "гомсельмаш", афрыка, у беларусі, беларусь, эканоміка, навіны , экспарт
аат "гомсельмаш", афрыка, у беларусі, беларусь, эканоміка, навіны , экспарт
"Гомсельмаш" плануе паставіць у Афрыку сто сельгасмашын
13:04 15.12.2023 (абноўлена: 13:28 15.12.2023) Гомельскае прадпрыемства максімальна знізіла долю імпартных камплектуючых за кошт супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі.
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Доля расійскіх камплектуючых у тэхніцы "Гомсельмаша" склала 40%, паведаміў журналістам гендырэктар прадпрыемства Аляксандр Новікаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik Беларусь.
Прадпрыемства імкнецца да памяншэння долі імпартных дэталей. Калі расійскія прыраўняць да айчынных, то зараз імпартны складальнік у тэхніцы гомельскага завода толькі 4,5%.
Паводле слоў Новікава, з пачатку 2023 года "Гомсельмаш" выпусціў каля 3 тыс адзінак самаходнай тэхнікі, у той час як за ўвесь мінулы год было 2,5 тыс штук. Гэта значыць рост вытворчасці склаў 20%. Больш за палову прадукцыі пастаўляецца на расійскі рынак. У гэтым годзе туды пайшло 1,7 тыс машын, а ў планах на 2024-ы – больш за дзве тыс адзінак.
"Каля ста машын мы плануем паставіць у афрыканскія рэспублікі", - таксама паведаміў Новікаў.
Ён падкрэсліў, што тэмпы росту выручкі да мінулага года – 122%, а інвестыцый у асноўны капітал – 68%.
Пры гэтым "Гомсельмаш" пакуль што не апублікаваў справаздачу за 2022 год.
У дакуменце за 2021-ы аўдытары сумняваліся ў жыццяздольнасці кампаніі, паказваючы на страты – прыкладна мінус 29 млн рублёў. Аднак калі параўнаць гэта з вынікамі 2020 года, то фінансавае становішча "Гомсельмаша" палепшылася, бо раней было мінус 599,6 млн.
Новікаў адзначыў, што ідзе актыўнае абнаўленне вытворчасці, а партфель заказаў на 2024 год ужо распісаны. Прадпрыемства пераарыентуецца на больш складаныя энергаёмістыя машыны.
Раней гендырэктар машынабудаўнічага прадпрыемства заяўляў, што зараз з заказамі ўсё добра. Пакупнікі гатовы плаціць і чакаць пастаўку тэхнікі нават паўгода.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"