https://bel.sputnik.by/20231215/sanatoryy--gastsntsu-goda-vybral--belarus-1082072608.html
Санаторый і гасцініцу года выбралі ў Беларусі
Санаторый і гасцініцу года выбралі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
На сцэне Купалаўскага тэатра назвалі пераможцаў штогадовага турыстычнага конкурсу, які праводзіцца ў краіне ўжо 21-ы раз. 15.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-15T17:53+0300
2023-12-15T17:53+0300
2023-12-15T17:53+0300
турызм
грамадства
у беларусі
беларусь
конкурс
атэль
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101475/72/1014757209_0:110:2048:1262_1920x0_80_0_0_427bcf345c37ec76daffd8a9b70d5455.jpg
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Лепшы санаторый і гасцініцу выбралі ў Мінску ў рамках рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь", перадае карэспандэнт Sputnik.Пераможцам штогадовага конкурсу сярод 4-5-зоркавых гасцініц стала мінская "Victoria & SPA". Лепшым трохзоркавым атэлем з нумарным фондам звыш 101 прызнаны атэль "Аква-Мінск". А лаўрэатам у катэгорыі 3 зоркі да 100 нумароў назвалі сталічны "Атэль Манастырскі".Званне "Санаторый года" дасталася "Прыазёрнаму", размешчанаму недалёка ад вядомага возера Нарач. Таксама была названа лепшая аграэкасядзіба 2023 года, ёй стала "Утрына", размешчаная ў вёсцы Моргі Глыбоцкага раёна.Акрамя таго, лаўрэатамі конкурсу сталі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", які перамог у намінацыі "Музей года", заказнік рэспубліканскага значэння "Выдрыца" (у намінацыі "Аб’ект экалагічнага турызму"), Мінскі трактарны завод (намінацыя "Аб’ект прамысловага турызму "), Жыровіцкі мужчынскі манастыр (намінацыя "Аб’ект рэлігійнага турызму") і іншыя."Асаблівасць конкурсу ў тым, што ўдзел могуць прымаць не толькі прафесіяналы сферы, але і звычайныя вандроўнікі, якія наведваюць турыстычныя дэстынацыі. Яны могуць сфатаграфавацца на фоне нашых вядомых тураб’ектаў і адправіць фота для ўдзелу ў конкурсе", - расказала дырэктар Дэпартамента па турызме Мінспорту Беларусі Ірына Варановіч.Рэспубліканскі турыстычны конкурс "Пазнай Беларусь" праводзіцца штогод, у рамках яго ўзнагароджваюць лепшых прадстаўнікоў галіны. У гэтым годзе конкурс сабраў 835 удзельнікаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231128/gulyy-dlya-razvtstsya-turgalny--belarus-patrebna-padtrymka-dzyarzhavy-1081534494.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101475/72/1014757209_129:0:1949:1365_1920x0_80_0_0_f314b296455f202038a2aaa498e710f7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, грамадства, у беларусі, беларусь, конкурс, атэль, навіны
турызм, грамадства, у беларусі, беларусь, конкурс, атэль, навіны
Санаторый і гасцініцу года выбралі ў Беларусі
На сцэне Купалаўскага тэатра назвалі пераможцаў штогадовага турыстычнага конкурсу, які праводзіцца ў краіне ўжо 21-ы раз.
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Лепшы санаторый і гасцініцу выбралі ў Мінску ў рамках рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь", перадае карэспандэнт Sputnik.
Пераможцам штогадовага конкурсу сярод 4-5-зоркавых гасцініц стала мінская "Victoria & SPA". Лепшым трохзоркавым атэлем з нумарным фондам звыш 101 прызнаны атэль "Аква-Мінск". А лаўрэатам у катэгорыі 3 зоркі да 100 нумароў назвалі сталічны "Атэль Манастырскі".
Званне "Санаторый года" дасталася "Прыазёрнаму", размешчанаму недалёка ад вядомага возера Нарач. Таксама была названа лепшая аграэкасядзіба 2023 года, ёй стала "Утрына", размешчаная ў вёсцы Моргі Глыбоцкага раёна.
Акрамя таго, лаўрэатамі конкурсу сталі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", які перамог у намінацыі "Музей года", заказнік рэспубліканскага значэння "Выдрыца" (у намінацыі "Аб’ект экалагічнага турызму"), Мінскі трактарны завод (намінацыя "Аб’ект прамысловага турызму "), Жыровіцкі мужчынскі манастыр (намінацыя "Аб’ект рэлігійнага турызму") і іншыя.
"Асаблівасць конкурсу ў тым, што ўдзел могуць прымаць не толькі прафесіяналы сферы, але і звычайныя вандроўнікі, якія наведваюць турыстычныя дэстынацыі. Яны могуць сфатаграфавацца на фоне нашых вядомых тураб’ектаў і адправіць фота для ўдзелу ў конкурсе", - расказала дырэктар Дэпартамента па турызме Мінспорту Беларусі Ірына Варановіч.
Рэспубліканскі турыстычны конкурс "Пазнай Беларусь" праводзіцца штогод, у рамках яго ўзнагароджваюць лепшых прадстаўнікоў галіны. У гэтым годзе конкурс сабраў 835 удзельнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"