https://bel.sputnik.by/20231218/fond-mya-emlya-chechk-ruchy-prem--sfery-abarony-pra-chalaveka-1082145713.html
Фонд імя Эміля Чэчкі ўручыў прэміі ў сферы абароны праў чалавека
Фонд імя Эміля Чэчкі ўручыў прэміі ў сферы абароны праў чалавека
Sputnik Беларусь
Прэмію Фонду імя Эміля Чэчкі ўпершыню ўручылі ў Мінску замежным праваабаронцам. 18.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-18T17:20+0300
2023-12-18T17:20+0300
2023-12-18T17:20+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
нелегальныя мігранты
эміль чэчка
польшча
у беларусі
беларусь
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
фонд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/12/1082143996_0:206:1280:927_1920x0_80_0_0_0a07e1af02912a35b69b295ac973dff6.jpg
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Прэмію першай ступені "За мір і правы чалавека" Міжнароднага дабрачыннага фонду імя Эміля Чэчкі атрымалі Вераніка Найдзёнава і Марк Брыль з нямецкай арганізацыі "Дзеці Вайны" (Kriegskinder), перадае карэспандэнт Sputnik.Лаўрэатам прэміі другой ступені стала Соня Ван дэн Эндэ з Нідэрландаў, якая займаецца журналістыкай і праваабарончай дзейнасцю, трэцяй – турэцкі журналіст і праваабаронца Акай Дэпрэм.Прызавы фонд прэміі складае 18 тысяч долараў. Лаўрэату першай ступені належыць узнагарода ў 10 тысяч, другой – 5 тысяч, трэцяй – 3 тысячы.Як адзначылі ў Фондзе імя Чэчкі, асноўныя крытэрыі, па якіх прысуджаюць гэтыя ўзнагароды, – гэта ўклад лаўрэата ва ўмацаванне праў чалавека ў свеце і іх абароны, грамадскае прызнанне заслуг у праваабарончай дзейнасці, сацыяльная значнасць.Эміль Чэчка, у гонар якога быў названы фонд, зарэгістраваны ў Беларусі ў лістападзе 2022 года, – салдат, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь. Ён перайшоў на беларускі бок у канцы 2021-га. У шматлікіх інтэрв’ю ён распавёў пра шакавальныя факты забойстваў мігрантаў польскімі пагранічнікамі. Ваеннаслужачы прызнаўся, што і сам страляў у бежанцаў.У сакавіку 2022 года Чэчка быў знойдзены мёртвым у Мінску. Як заявіў Дзмітрый Белякоў, кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Сістэмная праваабарона" (цяпер ён таксама кіраўнік Фонду Чэчкі), з якой супрацоўнічаў Эміль, вайсковец, які ўцёк з Польшчы, быў нязручным сведкам для польскіх улад.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20220210/chechka-raskaza-pra-genatsyd-mgranta-1060247675.html
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/12/1082143996_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_2fbb495387197716e065c8caae39c380.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, нелегальныя мігранты, эміль чэчка, польшча, у беларусі, беларусь, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, фонд, навіны , грамадства, правы чалавека
загарода, нелегальныя мігранты, эміль чэчка, польшча, у беларусі, беларусь, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, фонд, навіны , грамадства, правы чалавека
Фонд імя Эміля Чэчкі ўручыў прэміі ў сферы абароны праў чалавека
Прэмію Фонду імя Эміля Чэчкі ўпершыню ўручылі ў Мінску замежным праваабаронцам.
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Прэмію першай ступені "За мір і правы чалавека" Міжнароднага дабрачыннага фонду імя Эміля Чэчкі атрымалі Вераніка Найдзёнава і Марк Брыль з нямецкай арганізацыі "Дзеці Вайны" (Kriegskinder), перадае карэспандэнт Sputnik.
Лаўрэатам прэміі другой ступені стала Соня Ван дэн Эндэ з Нідэрландаў, якая займаецца журналістыкай і праваабарончай дзейнасцю, трэцяй – турэцкі журналіст і праваабаронца Акай Дэпрэм.
Прызавы фонд прэміі складае 18 тысяч долараў. Лаўрэату першай ступені належыць узнагарода ў 10 тысяч, другой – 5 тысяч, трэцяй – 3 тысячы.
Як адзначылі ў Фондзе імя Чэчкі, асноўныя крытэрыі, па якіх прысуджаюць гэтыя ўзнагароды, – гэта ўклад лаўрэата ва ўмацаванне праў чалавека ў свеце і іх абароны, грамадскае прызнанне заслуг у праваабарончай дзейнасці, сацыяльная значнасць.
Эміль Чэчка, у гонар якога быў названы фонд, зарэгістраваны ў Беларусі ў лістападзе 2022 года, – салдат, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь. Ён перайшоў на беларускі бок у канцы 2021-га. У шматлікіх інтэрв’ю ён распавёў пра шакавальныя факты забойстваў мігрантаў польскімі пагранічнікамі. Ваеннаслужачы прызнаўся, што і сам страляў у бежанцаў.
У сакавіку 2022 года Чэчка быў знойдзены мёртвым у Мінску. Як заявіў Дзмітрый Белякоў, кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Сістэмная праваабарона" (цяпер ён таксама кіраўнік Фонду Чэчкі), з якой супрацоўнічаў Эміль, вайсковец, які ўцёк з Польшчы, быў нязручным сведкам для польскіх улад.
"Працягнем справу Эміля і будзем займацца і далей пытаннем бежанцаў і тымі паказаннямі, якія Эміль казаў аб расстрэлах на польскай тэрыторыі, да якіх прыцягваліся польскія вайскоўцы, якім пад пагрозай смерці ўсё гэта адбывалася", - адзначыў раней Белякоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"