Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: правядзенне спецыяльнай аперацыі выявіла шэраг праблем

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2023
Падпісацца
Расійскія вайскоўцы падчас баявых дзеянняў на ўкраінскай тэрыторыі сутыкнуліся з праблемамі ў працы сувязі, вядзенні разведкі і контрбатарэйнай барацьбы.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. У Расіі неабходна павялічыць выпуск высокадакладных снарадаў, аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на калегіі Мінабароны ў аўторак.

"Спецыяльная аперацыя выявіла шэраг праблем. Неабходна перастройваць сістэмы сувязі. Больш эфектыўна прымяняць сучасныя тэхналогіі разведкі", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта датычыцца і сродкаў цэлеўказання, а таксама вядзення контрбатарэйнай барацьбы. Трэба таксама нарошчваць магчымасці спадарожнікавай групоўкі на глабальным узроўні.

"Належыць сур'ёзна павялічыць выпуск і пастаўкі высокадакладных снарадаў, беспілотнікаў розных тыпаў", - пералічыў прэзідэнт РФ.

Пуцін канстатаваў, што трэба ўдасканальваць і сістэму працы СПА. Пры гэтым ён адзначыў, што такія комплексы, як "Бук", "Панцирь", С-300, С-400 працуюць безадмоўна і з'яўляюцца лепшымі ў свеце.
Пасля чаго дадаў, што ва ўмовах, калі мяняецца ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце, істотна расце роля ядзернай трыяды, якая забяспечвае баланс сіл.
"Трэба і ў далейшым падтрымліваць абараназдольнасць стратэгічных сіл на самым высокім узроўні", - падкрэсліў расійскі прэзідэнт.
Паводле яго слоў, узровень аснашчанасці ядзернай трыяды павінен быць арыенцірам для іншых родаў войск. Пры гэтым пастаўкі ў войскі павялічыліся ў параўнанні з мінулым годам у тры разы.
"Чакаецца, што дзяржабаронзаказ па выніках 2023 года будзе выкананы на ўзроўні каля 98%", - звярнуў увагу Пуцін.
На яго думку, абаронны комплекс краіны павінен і далей ствараць на будучыню задзел для расійскай арміі, распрацоўваючы і выпускаючы сучасныя віды зброі.
"Маю на ўвазе рабатызаваныя комплексы і баявыя лазеры, зброю з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту і заснаваную на новых фізічных прынцыпах", - растлумачыў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Калегія Мінабароны РФ з удзелам Пуціна і Шайгу – трансляцыя
Расійскія вайскоўцы знішчылі за суткі САУ з Польшчы, Славакіі і ЗША
Пуцін: мір будзе, калі Расія дасягне сваіх мэт у СВА
Стужка навiн
0