https://bel.sputnik.by/20231219/valodzn-suprats-ras-zho-vedzena-amal-19-tysyach-sanktsyy-1082159330.html
Валодзін: супраць Расіі ўжо ўведзена амаль 19 тысяч санкцый
Валодзін: супраць Расіі ўжо ўведзена амаль 19 тысяч санкцый
Sputnik Беларусь
У Маскве неаднаразова заяўлялі, што заходнія рэстрыкцыі ў дачыненні да Расіі шкодзяць найперш тым краінам, якія іх уводзяць. 19.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-19T10:18+0300
2023-12-19T10:18+0300
2023-12-19T10:18+0300
вячаслаў валодзін
расія
палітыка
эканоміка
санкцыі
навіны
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/17/1064001680_0:0:1222:688_1920x0_80_0_0_4234b2e2d84e42e79ac201ee5042754e.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Еўропа, якая дзейнічае пад дыктоўку Вашынгтона і ўводзіць абмежаванні супраць Расіі, наносіць шкоду перш за ўсё сваім грамадзянам, уганяючы сваю эканоміку ў рэцэсію, аб гэтым заявіў спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.Па даных Валодзіна, пасля ўвядзення 12-га пакета еўрапейскіх санкцый супраць Расіі агульная колькасць абмежавальных мер склала 18 772.Напярэдадні амерыканскія СМІ паведамлялі, што заходнія кампаніі, якія сышлі з Расіі, страцілі больш за 103 млрд долараў. Гэтыя грошы засталіся ў Расіі.Выданне NYT канстатавала, што з-за спынення працы шэрага кампаній расійскі бюджэт атрымаў плацяжы больш як на мільярд долараў.Новы пакет санкцыйНапярэдадні ў Еўрасаюзе быў прыняты чарговы пакет антырасійскіх санкцый, ён апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС. Асноўная частка абмежавальных мер набыла моц адразу з моманту публікацыі.Новыя рэстрыкцыі закранулі як кампаніі, так і арганізацыі, а таксама прыватных асоб – у тым ліку грамадзян Беларусі.Неэфектыўнасць санкцыйУлады Расіі не раз заяўлялі, што краіна паспяхова справіцца з заходнім санкцыйным націскам. Больш за тое, у Маскве лічаць, што антырасійскія рэстрыкцыі неэфектыўныя, але ў краін Захаду не хапае мужнасці гэта прызнаць.На думку расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, палітыка стрымлівання і аслаблення Расіі – гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, але іх санкцыі, у сваю чаргу, нанеслі сур’ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231215/yaponya-vyala-sanktsy-suprats-arganzatsyy--kampany-belarus--ras-1082050245.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/17/1064001680_113:0:1061:711_1920x0_80_0_0_b8fc2eb60ba4ac9ada9c89f9daed6c8f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вячаслаў валодзін, расія, палітыка, эканоміка, санкцыі, навіны , захад
вячаслаў валодзін, расія, палітыка, эканоміка, санкцыі, навіны , захад
Валодзін: супраць Расіі ўжо ўведзена амаль 19 тысяч санкцый
У Маскве неаднаразова заяўлялі, што заходнія рэстрыкцыі ў дачыненні да Расіі шкодзяць найперш тым краінам, якія іх уводзяць.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Еўропа, якая дзейнічае пад дыктоўку Вашынгтона і ўводзіць абмежаванні супраць Расіі, наносіць шкоду перш за ўсё сваім грамадзянам, уганяючы сваю эканоміку ў рэцэсію, аб гэтым заявіў спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.
"Еўрапейскія дзяржавы дзейнічаюць пад дыктоўку ЗША, наносяць шкоду перш за ўсё сваім грамадзянам. Прагназіруецца спад у эканоміцы еўразоны на працягу паўгода. Гэта азначае рэцэсію – першую з часоў пандэміі каронавіруса", - адзначыў ён у сваім Telegram-канале.
Па даных Валодзіна, пасля ўвядзення 12-га пакета еўрапейскіх санкцый супраць Расіі агульная колькасць абмежавальных мер склала 18 772.
Напярэдадні амерыканскія СМІ паведамлялі, што заходнія кампаніі, якія сышлі з Расіі, страцілі больш за 103 млрд долараў. Гэтыя грошы засталіся ў Расіі.
Выданне NYT канстатавала, што з-за спынення працы шэрага кампаній расійскі бюджэт атрымаў плацяжы больш як на мільярд долараў.
"Дарэчы, па выніках года рост ВУП нашай краіны складзе 3,5%", - дадаў Валодзін.
Напярэдадні ў Еўрасаюзе быў прыняты чарговы пакет антырасійскіх санкцый, ён апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС. Асноўная частка абмежавальных мер набыла моц адразу з моманту публікацыі.
Новыя рэстрыкцыі закранулі як кампаніі, так і арганізацыі, а таксама прыватных асоб – у тым ліку грамадзян Беларусі.
Улады Расіі не раз заяўлялі, што краіна паспяхова справіцца з заходнім санкцыйным націскам. Больш за тое, у Маскве лічаць, што антырасійскія рэстрыкцыі неэфектыўныя, але ў краін Захаду не хапае мужнасці гэта прызнаць.
На думку расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, палітыка стрымлівання і аслаблення Расіі – гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, але іх санкцыі, у сваю чаргу, нанеслі сур’ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"