Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Мінэнерга Беларусі не выключае будаўніцтва другой АЭС

© Photo : Белорусская АЭСБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 20.12.2023
Падпісацца
Беларускі бок працягвае разглядаць магчымасць будаўніцтва ў краіне другой АЭС, але канкрэтныя планы пакуль што не агучвае.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Будаўніцтва другой АЭС у Беларусі па-ранейшаму разглядаецца, паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Так, такія ёсць задачы. Мы зараз гэтым займаемся, разглядаем розныя аспекты і пытанні, звязаныя не толькі з будаўніцтвам (другой АЭС - Sputnik)", - сказаў міністр у сераду на прэс-канферэнцыі.
Ён пацвердзіў, што АЭС у Астраўцы, як чакаецца, будзе хутка забяспечваць 40% патрэбнасцей краіны ў электраэнергіі. Аднак спажыванне расце, доля можа змяніцца.
"Мы павінны аналізаваць ужо не 2030 і нават не 2035 год, а 2040", - падкрэсліў Каранкевіч.
Неабходна прагназіраваць, як будуць развівацца прамысловасць, электратранспарт і іншыя галіны, удакладніў кіраўнік ведамства.
Раней у дзяржкарпарацыі "Росатом" адзначалі, што гатовы разгледзець магчымасць будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 03.11.2023
БелАЭС
Лукашэнка спытаў Ліхачова, куды б ён паставіў трэці энергаблок БелАЭС
Стужка навiн
0