У Мінску адкрылі першы музей гадзіннікавай справы – фота
© Sputnik / Виктор ТолочкоПершая экскурсія ў музеі гадзіннікавай справы
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Механічныя гадзіннікі даўно перасталі быць утылітарнай рэччу, зараз гэта модны аксэсуар і паказчык статусу. Глядзіце ў фотарэпартажы Sputnik, якую "механіку" і "кварц" можна ўбачыць у музеі гадзіннікавай справы.
У беларускай сталіцы сёння стала на адну музейную прастору больш. Цяпер любы жадаючы зможа пашырыць свае веды не толькі аб гісторыі гадзіннікавай справы, але і аб вытворчасці беларускіх гадзіннікаў.
Зусім хутка гадзіннікавая справа ў Беларусі адзначыць 70-гадовы юбілей. Першы гадзіннік з мінскай прапіскай быў выпушчаны на заводзе ў 1955 годзе. Тады гэта быў запазычаны калібр з завода "Заря". Цяпер у рэспубліцы могуць пахваліцца толькі адным уласным калібрам – 1801.
У новым музеі ў экспазіцыі можна ўбачыць каля 200 мадэлей гадзіннікаў, але самі музейныя фонды налічваюць у 5 разоў больш. І фонды, і экспазіцыя ў будучыні будуць толькі прырастаць.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФрагмент сонечнага гадзінніка, створанага ў першай палове XVIII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай
Фрагмент сонечнага гадзінніка, створанага ў першай палове XVIII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай
© Sputnik / Виктор Толочко
Пачынаецца выстава з фрагмента сонечнага гадзінніка, які быў створаны ў першай палове XVIII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай. Праўда, гэты экспанат належыць Нацыянальнаму гістарычнаму музею і тут пакуль што на часовым захоўванні.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГадзіннікі з маятнікавым механізмам доўгі час былі самымі распаўсюджанымі, пакуль не з'явіліся кішэнныя
Гадзіннікі з маятнікавым механізмам доўгі час былі самымі распаўсюджанымі, пакуль не з'явіліся кішэнныя
© Sputnik / Виктор Толочко
На некалькіх стэндах прадстаўлены механічныя гадзіннікі, якія ў розныя гады выпускаліся ў Швейцарыі, Японіі, Расійскай імперыі і пазней у Савецкім Саюзе.
Самая большая частка выставы адведзена пад гадзіннікі, сабраныя ў Беларусі. Ёсць там і такі цікавы экспанат, як гадзіннік-будзільнік, створаны нямецкай фірмай Фуртванген, але з вельмі цікавымі дэталямі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГадзіннік-хранограф механічны з двума дадатковымі шкаламі вытворчасці фірмы Longines, Швейцарыя, 1890-1920 год
Гадзіннік-хранограф механічны з двума дадатковымі шкаламі вытворчасці фірмы Longines, Швейцарыя, 1890-1920 год
© Sputnik / Виктор Толочко
У Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд гадзіннікавыя майстры заказвалі сабе ў варшаўскім філіяле нямецкія механізмы і друкавалі самастойна цыферблаты.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГадзінік-хранометр, кішэнны, механічны з функцыямі календара, секундамера, паказальніка дзённага і начнога часу, Германія, пачатак ХХ стагоддзя
Гадзінік-хранометр, кішэнны, механічны з функцыямі календара, секундамера, паказальніка дзённага і начнога часу, Германія, пачатак ХХ стагоддзя
© Sputnik / Виктор Толочко
На адным з музейных будзільнікаў напісана, што ён зроблены гадзіннікавым майстрам Белавусам у Пінску, а яго майстэрня была на вуліцы Касцюшкі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГэты будзільнік зроблены гадзіннікавым майстрам Белавусам у Пінску, а яго майстэрня была на вуліцы Касцюшкі
Гэты будзільнік зроблены гадзіннікавым майстрам Белавусам у Пінску, а яго майстэрня была на вуліцы Касцюшкі
© Sputnik / Виктор Толочко
Далей на стэндах – ужо беларускі гадзіннік, які вырабляўся ў пасляваенны час, пачынаючы з першых жаночых, якія выпусцілі ў 1955 годзе, дзе на механізме яшчэ ёсць кляймо мацярынскага завода "Заря".
© Sputnik / Виктор ТолочкоІнжынерная дакументацыя на канструктарскія чарцяжы механізма наручных гадзіннікаў 1801
Інжынерная дакументацыя на канструктарскія чарцяжы механізма наручных гадзіннікаў 1801
© Sputnik / Виктор Толочко
Тут экспазіцыя ідзе ў храналагічным парадку следам за кожным новым механізмам, які выпускаў Мінскі гадзіннікавы завод. Прычым вакол кожнага калібру размешчаны самыя масавыя мадэлі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭскіз наручнага гадзінніка з календаром "Дзень-Ноч" у маштабе 5:1
Эскіз наручнага гадзінніка з календаром "Дзень-Ноч" у маштабе 5:1
© Sputnik / Виктор Толочко
У музеі прысутнічаюць і знакамітыя калібры 2209 і 2359.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГадзіннік з калібрам 2209 – па адной з кіношных легенд, менавіта гэтую мадэль насіў Шцірліц
Гадзіннік з калібрам 2209 – па адной з кіношных легенд, менавіта гэтую мадэль насіў Шцірліц
© Sputnik / Виктор Толочко
Але большасць людзей запамінаюць не назвы калібраў, а цыферблаты. Мінскі завод заўсёды славіўся разнастайнасцю мастацкіх рашэнняў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГадзіннікавы механізм мадэлі 2209. Літары SU (Soviet Union) кажуць аб тым, што гэта экспартны варыянт
Гадзіннікавы механізм мадэлі 2209. Літары SU (Soviet Union) кажуць аб тым, што гэта экспартны варыянт
© Sputnik / Виктор Толочко
У экспазіцыі ёсць і ўльтрамодныя ў свой час "тэлевізары", мадэль, зробленая да Алімпіяды-80, цікавы экзэмпляр медыцынскіх гадзіннікаў, функцыі якіх дазваляюць змераць ціск.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУльтрамодны ў свой час гадзіннік-"тэлевізар"
Ультрамодны ў свой час гадзіннік-"тэлевізар"
© Sputnik / Виктор Толочко
Прынята лічыць, што заканадаўцамі моды ў гадзіннікавай справе з’яўляюцца швейцарцы, але самы дакладныя і тэхналагічныя гадзіннікі выпускаюцца ў Японіі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГадзіннік кішэнны, механічны, з бакавой секунднай стрэлкай вытворчасці фірмы Shokosha Watch Research Institute, Японія, 1930-1933. Адна з першых мадэлей Citizen
Гадзіннік кішэнны, механічны, з бакавой секунднай стрэлкай вытворчасці фірмы Shokosha Watch Research Institute, Японія, 1930-1933. Адна з першых мадэлей Citizen
© Sputnik / Виктор Толочко
Нядзіўна, што ў савецкія гады гадзіннікавы завод падгледзеў за японцамі і выпусціў мадэль з вечным календаром са стыльным зялёным цыферблатам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГадзіннік "Луч" з вечным календаром
Гадзіннік "Луч" з вечным календаром
© Sputnik / Виктор Толочко
Сярод экспанатаў можна ўбачыць і такія рэдкія гадзіннікі, як астранамічныя з месячным календаром, электронна-механічныя, у якіх нават завадная галоўка зроблена на 4 гадзіны, каб не перашкаджаць кісці на згібе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭкспазіцыя музея гадзіннікавай справы
Экспазіцыя музея гадзіннікавай справы
© Sputnik / Виктор Толочко
Музей ужо паўнацэнна працуе і размяшчаецца па адрасе вуліца Натуралістаў, 3. Дарэчы, калі заказваць экскурсію, то можна дамовіцца і паглядзець, як зараз збіраюцца сучасныя гадзіннікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"