Фота

Усплёскі агню: зачаравальныя кадры вывяржэння вулкана ў Ісландыі

Падпісацца
Пасля землятрусу на паўвостраве Рэйк’янес ізноў ажывіўся вулкан, даволі актыўны ў апошнія гады. Уражальныя кадры вывяржэння глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik Беларусь.
Вулканічная актыўнасць у цэлым характэрна для Ісландыі – на востраве размешчаны некалькі горна-вулканічных сістэм. Прычым наступствы могуць закрануць вялікія тэрыторыі: у 2010 годзе вулкан Эяф’ядлаекюдль на некалькі дзён практычна паралізаваў авіязносіны над большай часткай Заходняй Еўропы.
Вулкан Фаградальсф’ядль, размешчаны ў сямі кіламетрах ад горада Грындавік і прыкладна ў 30 кіламетрах – ад сталіцы Ісландыі Рэйк’явіка. Ён лічыўся спячым на працягу шасці тысяч гадоў, а на паўвостраве Рэйк’янес вывяржэнняў не назіралі 900 гадоў.
Цяперашняе вывяржэнне пачалося ў ноч на аўторак пасля падземных штуршкоў на паўвостраве Рэйк’янес.
Сейсмічная актыўнасць у наваколлях Грындавіка ўзмацнілася ў пачатку 2020 года. Пасля некалькіх невялікіх трыгерных землятрусаў 19 сакавіка 2021 года вулкан пачаў вывяргацца. Пасля гэтага вывяржэнні фіксаваліся яшчэ ў верасні 2021 года, у жніўні 2022 года і ў ліпені 2023 года.
У лістападзе ісландскія ўлады аб’явілі эвакуацыю Грындавіка з-за небяспекі выхаду лавы, якая магла назапасіцца пад горадам з-за ранейшай серыі землятрусаў.
Парламент Ісландыі адобрыў законапраект аб будаўніцтве бар’ераў для стрымлівання лавы. Пазней узровень небяспекі выхаду лавы з "надзвычайнага" быў паніжаны да становішча "павышанай гатоўнасці".
Як паведамляла выданне Iceland Review, шкода ад землятрусаў можа скласці больш за 70 мільёнаў долараў.
© AP / Marco Di Marco

  - Sputnik Беларусь
1/8

© AP / Marco Di Marco

  - Sputnik Беларусь
2/8

© AFP 2024 / Kristinn Magnusson

  - Sputnik Беларусь
3/8

© AFP 2024 / Kristinn Magnusson

  - Sputnik Беларусь
4/8

© AP / Marco Di Marco

  - Sputnik Беларусь
5/8

© AP / Marco Di Marco

  - Sputnik Беларусь
6/8

© AP / Marco Di Marco

  - Sputnik Беларусь
7/8

© AP / Marco Di Marco

  - Sputnik Беларусь
8/8

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Зноў Фаградальсф'ядль: у Ісландыі пачалося вывяржэнне вулкана – фота
Усё ў попеле: вывяржэнне вулкана адбылося на Камчатцы
Пахаваныя пад попелам вулкана: у што ператварыўся востраў Пальма
Стужка навiн
0