Сонца на лета – зіма на мароз: прыкметы зімовага сонцавароту

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкЗiмовае сонца
Зiмовае сонца - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2023
Падпісацца
У пятніцу 22 снежня ў 05:27 па мінскім часе адбудзецца астранамічнае зімовае сонцастаянне, пасля самай доўгай ночы ў годзе прырода паварочвае на вясну.
Нягледзячы на ​​тое, што каляндарная зіма пачалася 1 снежня, а сінаптычная сёлета ў Беларусь прыйшла наогул у лістападзе, астранамічная зіма наступіць толькі 22 снежня.
Самая ж доўгая ноч у Беларусі ў 2023 годзе будзе працягвацца практычна 17 гадзін. Паводле падлікаў астраномаў, зімовае сонцастаянне настане з ночы 21 снежня па раніцу 22 снежня ў 05:27 па маскоўскім (супадае з мінскім) часе. Гэта самая доўгая ноч і самы кароткі дзень за год.
© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкЗімовае сонцастаянне настане 22 снежня ў 05:27 па мінскім часе
Кавказский природный биосферный заповедник - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2023
Зімовае сонцастаянне настане 22 снежня ў 05:27 па мінскім часе

Сонца – крыніца ласкі

Дзень зімовага сонцавароту, даты якога залежаць ад зруху ў календары, адзначаецца практычна ва ўсіх сусветных культурах.
Таксама і ў беларускім фальклоры сонца – вялікае касмічнае Божае вогнішча. Захаваліся шматлікія ўяўленні нашых продкаў аб сонцы, як жывой істоце.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПродкі мелі ўяўленні аб сонцы, як жывой істоце
Зима в Копыльском районе - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2023
Продкі мелі ўяўленні аб сонцы, як жывой істоце
Старажытныя беларусы меркавалі, што сонца працуе ўвесь дзень з ранку да цямна, а ноччу адпачывае:
"Сонейка рана падымаецца з-за зямлі і коціцца па небу на захад, каб потым увечары зайсці пад зямлю. Там яно адпачывае, а потым зноў падымаецца".
Часам у калядных песнях у сонцы бачылася ідэальная гаспадыня.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКаляднае сонца на карунках
Каляднае сонца на карунках - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2023
Каляднае сонца на карунках
Ды наогул здаўна дзённае свяціла параўноўвалася з маці, бо заўсёды дорыць ласку і цеплыню:
"Сонейка ніколі не злуе, яно заўжды ласкава пазірае ды хукае на ўсіх, як матка на сваіх дзетак".
Што ж датычыцца гаспадаркі, то з сонцам заўсёды атаясамліваўся круглы посуд і некаторыя народныя стравы – перш за ўсё, бліны – якія па форме і колеры нагадвалі дзённае свяціла.
© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкБліны па форме і колеры нагадваюць сонца
Блины на праздничной ярмарке - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2023
Бліны па форме і колеры нагадваюць сонца

Сонцаварот – у гаспадарцы паварот

"У народнай культуры беларусаў лічылася, што ў дзень зімовага сонцастаяння сонца памірае, а 25 снежня, калі дзень зноў пачынае пакрысе прыбываць, яно адраджаецца ізноў", - распавялі Sputnik этнографы.
З гэтай нагоды на вёсцы ў гэты дзень выконвалі так званы абрад пераварочвання, які ўвасабляў паварот сонца на вясну.
Так, этнографы сведчаць што гаспадары ўставалі рана раніцай, калі яшчэ зусім цёмна, ішлі ў хлеў і паварочвалі хатнюю жывёлу – асабліва кароў і коней – мордамі да дзвярэй.
© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкКоней у хлеве паварочвалі мордамі да дзвярэй, што ўвасабляла паварот сонца на вясну
Арабский скакун в загоне - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2023
Коней у хлеве паварочвалі мордамі да дзвярэй, што ўвасабляла паварот сонца на вясну
Прысутнічала падобная "гаспадарская магія" і ў свірне, дзе раніцай змешвалі ды пераварочвалі збожжа дзеля будучага ўраджаю.

Сонца падказвае надвор’е

Колькі стагоддзяў таму людзі навучыліся складаць метэаралагічны прагноз, назіраючы за прыродай. Не абміналі гэтыя гаспадарскія назіранні і зімовае сонцастаянне. З тых часоў да нашых дзён захаваліся пэўныя пагодныя прыкметы:
калі у час захаду назіраюцца бледнае сонца і збіраюцца сіваватыя хмары, абавязкова заўтра будзе дождж;
калі на сонцаварот свяціла чырванейшае і яснае, чым звычайна, а да таго і вецер вее ад усходу ці поўначы, – будзе моцны мароз;
калі неба ноччу яснае, то і днём надвор’е будзе сонечным;
чырвонае неба, калі сонца заходзіць, сведчыць аб надыходзячых маразах;
з’яўляюцца на сонцаварот "слупы" каля сонца – хутка чакаць марознае надвор’е.
© Sputnik / Лариса МетлевскаяВясковы краявід
Вясковы краявід на стрэчанне - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2023
Вясковы краявід
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0