https://bel.sputnik.by/20231221/genprakuratura-vyyavl-yashche-90-vsak-yakya-pataryl-ls-khatyn-1082253363.html
Генпракуратура: выявілі яшчэ 90 вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні
Генпракуратура: выявілі яшчэ 90 вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні
Sputnik Беларусь
Свежыя даныя будуць перададзены ў мемарыяльны комплекс "Хатынь" для стварэння новай музейнай экспазіцыі. 21.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-21T15:19+0300
2023-12-21T15:19+0300
2024-05-06T14:56+0300
генацыд
хатынь
навіны
генеральная пракуратура беларусі
вялікая айчынная вайна
нан беларусі
у беларусі
беларусь
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/15/1061478587_0:15:3076:1745_1920x0_80_0_0_5fdb1fb2ad54fa6ce318b4fbcf642363.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Беларускія пракуроры выявілі 90 новых населеных пунктаў, якія паўтарылі лёс спаленай нацыстамі вёскі Хатынь, паведамілі Sputnik у Генеральнай пракуратуры Беларусі.Гэтыя даныя атрыманы за час расследавання маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, якая распачата больш за два з паловай гады таму. Сёння ў НАН Беларусі прайшла нарада па вывучэнні звестак, атрыманых у ходзе расследавання гэтай справы.Сёння на нарадзе ў НАН, дзе прысутнічалі кіраўнікі следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе, былі агучаны новыя даныя па злачынствах нацыстаў і іх памагатых.Да таго, як была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе, дадзеная лічба складала 9 200 населеных пунктаў.Новыя даныя ў чарговы раз сведчаць аб тым, што маштабы трагічных падзей ВАВ і іх наступстваў нашмат шырэйшыя, чым лічылася раней, падкрэслілі ў наглядным ведамстве.Атрыманыя звесткі перададуць у мемарыяльны комплекс "Хатынь", каб выкарыстоўваць пры стварэнні новай музейнай экспазіцыі.Акрамя гэтага, дадзеная інфармацыя будзе накіравана ў Саўмін для разгляду пытання аб яе выкарыстанні ў адукацыйнай, інфармацыйнай, ідэалагічнай і культурнай сферах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231220/spravu-kata-khatyn-katruka-budze-razglyadats-vyarkhony-sud-belarus-1082214240.html
хатынь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/15/1061478587_185:0:2914:2047_1920x0_80_0_0_3b7cecafc3f4a0c3121024a7747244cf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, хатынь, навіны , генеральная пракуратура беларусі, вялікая айчынная вайна, нан беларусі, у беларусі, беларусь, бяспека, грамадства
генацыд, хатынь, навіны , генеральная пракуратура беларусі, вялікая айчынная вайна, нан беларусі, у беларусі, беларусь, бяспека, грамадства
Генпракуратура: выявілі яшчэ 90 вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні
15:19 21.12.2023 (абноўлена: 14:56 06.05.2024) Свежыя даныя будуць перададзены ў мемарыяльны комплекс "Хатынь" для стварэння новай музейнай экспазіцыі.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Беларускія пракуроры выявілі 90 новых населеных пунктаў, якія паўтарылі лёс спаленай нацыстамі вёскі Хатынь, паведамілі Sputnik у Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Гэтыя даныя атрыманы за час расследавання маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, якая распачата больш за два з паловай гады таму. Сёння ў НАН Беларусі прайшла нарада па вывучэнні звестак, атрыманых у ходзе расследавання гэтай справы.
"Цяпер спісак беларускіх вёсак, якія раздзялілі лёс Хатыні, дапоўнены 90 новымі населенымі пунктамі, цяпер іх колькасць складае 276", - паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
Сёння на нарадзе ў НАН, дзе прысутнічалі кіраўнікі следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе, былі агучаны новыя даныя па злачынствах нацыстаў і іх памагатых.
"За гады нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі БССР нацысцкія злачынцы знішчылі поўнасцю або часткова, у тым ліку разам з жыхарамі, не менш як 12 289 сельскіх населеных пунктаў", - расказалі ў Генпракуратуры.
Да таго, як была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе, дадзеная лічба складала 9 200 населеных пунктаў.
Новыя даныя ў чарговы раз сведчаць аб тым, што маштабы трагічных падзей ВАВ і іх наступстваў нашмат шырэйшыя, чым лічылася раней, падкрэслілі ў наглядным ведамстве.
Атрыманыя звесткі перададуць у мемарыяльны комплекс "Хатынь", каб выкарыстоўваць пры стварэнні новай музейнай экспазіцыі.
Акрамя гэтага, дадзеная інфармацыя будзе накіравана ў Саўмін для разгляду пытання аб яе выкарыстанні ў адукацыйнай, інфармацыйнай, ідэалагічнай і культурнай сферах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"