https://bel.sputnik.by/20231222/aleksandrynsk--kupalask-teatry-padpsal-pagadnenne-ab-supratsontstve-1082288125.html
Александрынскі і Купалаўскі тэатры падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Александрынскі і Купалаўскі тэатры падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Sputnik Беларусь
Напярэдадні падпісання дакумента ў Мінску стартаваў адукацыйны праект пад эгідай Александрынскага тэатра для маладых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. 22.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-22T16:32+0300
2023-12-22T16:32+0300
2023-12-22T16:32+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць
александрынскі тэатр
грамадства
культура
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101438/17/1014381778_0:111:3000:1799_1920x0_80_0_0_92d88145ca7eee405f5e9e26a0b03fc3.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр) і беларускі Нацыянальны акадэмічны тэатр Янкі Купалы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт Sputnik.Дырэктар "Александрынкі" Сяргей Емяльянаў расказаў, што яны даўно супрацоўнічаюць з тэатрам імя Янкі Купалы, а гэта пагадненне толькі пацвярджае ўзаемную цікавасць да развіцця культурных сувязей.Акрамя таго, дадаў кіраўнік расійскага драмтэатра, ужо ёсць пэўныя сумесныя планы. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць правядзення ўзаемных дзён – "Александрынкі" ў Беларусі і беларускага тэатра ў Расіі.У рамках візіту ў Мінск запланавана сустрэча дырэктара "Александрынкі" з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Беларусі, дзе бакі абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння тэатральнай супольнасці дзвюх краін.Напярэдадні ў Мінску стартаваў адукацыйны міжнародны праект "Нацыянальная тэатральная школа" пад эгідай Александрынскага тэатра, слухачамі якога сталі больш як 30 маладых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231208/belaruskamu-teatru-ruchyl-zalatoga-vtsyazya-1081846283.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101438/17/1014381778_267:0:2930:1997_1920x0_80_0_0_5feebfa62179527f261b42924b643017.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць, александрынскі тэатр, грамадства, культура, навіны , пагадненне
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць, александрынскі тэатр, грамадства, культура, навіны , пагадненне
Александрынскі і Купалаўскі тэатры падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Напярэдадні падпісання дакумента ў Мінску стартаваў адукацыйны праект пад эгідай Александрынскага тэатра для маладых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр) і беларускі Нацыянальны акадэмічны тэатр Янкі Купалы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дырэктар "Александрынкі" Сяргей Емяльянаў расказаў, што яны даўно супрацоўнічаюць з тэатрам імя Янкі Купалы, а гэта пагадненне толькі пацвярджае ўзаемную цікавасць да развіцця культурных сувязей.
Акрамя таго, дадаў кіраўнік расійскага драмтэатра, ужо ёсць пэўныя сумесныя планы. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць правядзення ўзаемных дзён – "Александрынкі" ў Беларусі і беларускага тэатра ў Расіі.
"Гэта свайго роду прарыў. У Маскве праходзілі Дні Беларусі. І ў рамках гэтых дзён паказвалі спектакль "Паўлінка". А ў Пецярбургу гэтага не было. Але не трэба забываць, што культурная сталіца Расіі – Санкт-Пецярбург, і нацыянальны драмтэатр краіны знаходзіцца ў Піцеры", - адзначыў Емяльянаў.
У рамках візіту ў Мінск запланавана сустрэча дырэктара "Александрынкі" з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Беларусі, дзе бакі абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння тэатральнай супольнасці дзвюх краін.
Напярэдадні ў Мінску стартаваў адукацыйны міжнародны праект "Нацыянальная тэатральная школа" пад эгідай Александрынскага тэатра, слухачамі якога сталі больш як 30 маладых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"