Юбілейны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна стартаваў у Маскве

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкЦырымонія аб'яўлення Гран-пры і пераможцаў конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна 2023 года
Цырымонія аб'яўлення Гран-пры і пераможцаў конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2023
Падпісацца
Прызавы фонд конкурсу складзе каля мільёна рублёў, а ўладальнік галоўнай узнагароды атрымае 700 тысяч.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. У Маскве дадзены старт прыёму работ на дзесяты Міжнародны конкурс для маладых фотапрафесіяналаў памяці Андрэя Сценіна. Конкурс, які носіць імя спецыяльнага фотакарэспандэнта медыягрупы "Россия сегодня", які загінуў летам 2014 года пад Данецкам, па традыцыі аб’явіў пачатак прыёму заявак у дзень яго нараджэння – 22 снежня.
У юбілейны год аргкамітэтам конкурсу прынята рашэнне абнавіць пул намінацый. Да ўжо традыцыйных чатырох: "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета" і "Партрэт. Герой нашага часу", - дадалася яшчэ адна, "Від зверху". Яна прапануе канкурсантам апрабаваць новы візуальны ракурс з выкарыстаннем самага шырокага спектра прылад для здымкі – фотакамеры, камеры мабільнага тэлефона ці квадракоптара. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі здымкаў, якія ўдзельнічаюць у новай намінацыі, стануць незвычайныя віды і сюжэты.
У "Галоўных навінах", "Маёй планеце" і "Партрэце. Герой нашага часу" колькасць катэгорый не змянілася, іх будзе дзве: адзіночны здымак і фотасерыя. У намінацыях "Спорт" і "Від зверху" змогуць удзельнічаць толькі адзіночныя фатаграфіі.
Куратар конкурсу імя Андрэя Сцяніна Аксана Алейнік адзначыла: "Мы вельмі рады даць пачатак юбілейнаму, дзесятаму, конкурсу памяці нашага калегі і ваенкора Андрэя Сценіна. За дзесяць гадоў ён стаў па-сапраўднаму шматнацыянальнай пляцоўкай для маладых таленавітых фатографаў, хто не баіцца рызыкаваць, шукаць новыя ракурсы і выказваць сваё меркаванне ярка і непрадузята. Конкурс Сценіна – гэта без перабольшання падзея ў міжнароднай фотаафішы: яго чакаюць, аб ім спрачаюцца, ім ганарацца. Сведчанне таму і найвысокі экспертны ўзровень фотамайстроў, якіх мы запрашалі і запрашаем у журы конкурсу, і цікавасць да конкурсу, якая расце, у аўдыторыі ў тых гарадах і краінах, куды мы прывозім работы нашых лаўрэатаў".
Свае заяўкі фотапрафесіяналы ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў па-ранейшаму могуць падаць на сайце конкурсу на рускай, англійскай і кітайскай мовах. Прыём конкурсных заявак у 2024 годзе вядзецца да 15 сакавіка ўключна.
Прызавы фонд конкурсу 2024 года складзе 125, 100 і 75 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна – Гран-пры – атрымае 700 тысяч рублёў.
Конкурс новага года таксама захоўвае традыцыю выставачных турнэ сваіх пераможцаў па расійскіх і замежных гарадах. Выставы пераможцаў конкурсу за час яго існавання ўбачылі гледачы ў Кітаі, ПАР, Мексіцы, Аргенціне, Уругваі, Калумбіі, ДР Конга, Турцыі, Ліване, Германіі, Іспаніі, Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Польшчы, Егіпце і іншых краінах.
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў 2023 годзе прайшоў пры падтрымцы найбуйнейшых расійскіх і міжнародных СМІ, інфармагенцтваў і фотасупольнасці. Партнёрам дзвюх яго намінацый стаў Агульнаарабскі інфармацыйны холдынг Аль-Маядзін ТБ.

Аб Конкурсе

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.
Генеральнымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу выступаюць: УДТРК (Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія) (Расія), анлайн-платформа "СМОТРИМ" (Расія), агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал "Россия-Культура" (Расія), тэлеканал "Москва 24" (Расія).
Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik (Міжнароднае), тэлеканал і партал RT (Міжнароднае), медыяхолдынг Independent Media (ПАР), агенцтва навін ANA (ПАР), Shanghai United Media Group (SUMG) (Кітай), інтэрнэт-партал газеты China Daily (Кітай), інтэрнэт-партал The Paper (Кітай), медыясетка Al Mayadeen (Ліван).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0