https://bel.sputnik.by/20231223/prodazh-gruzavko-maz-vyras-u-ras-bolsh-yak-na-53-1082254736.html
Продаж грузавікоў МАЗ вырас у Расіі больш як на 53%
Продаж грузавікоў МАЗ вырас у Расіі больш як на 53%
Sputnik Беларусь
Беларускі вытворца займае ў РФ па аб’ёмах продажу сёмае месца, уступаючы КамАЗу, ГАЗу і кітайскім брэндам. 23.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-23T12:52+0300
2023-12-23T12:52+0300
2023-12-23T12:52+0300
аўто
эканоміка
грамадства
навіны
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102534/09/1025340979_0:540:5184:3456_1920x0_80_0_0_144a79d5d24d0c0bfc70b194ea3fd2d9.jpg
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Аб’ём продажу грузавых і спецыяльных аўтамабіляў МАЗ у Расіі ў студзені-лістападзе склаў 5 845 машын, паведамляецца ў справаздачы аналітычнай кампаніі "Автосельхозмаш-холдинг".Кожны месяц на расійскім рынку прадаецца 500-600 грузавікоў ці спецмашын МАЗ. Па гэтым паказчыку беларускі вытворца блізкі да расійскага ГАЗа, але той апярэджвае яго на некалькі соцень прададзеных аўто.Першы радок заняў КамАЗ: з пачатку года прададзена амаль 29 тыс грузавікоў. Далей ідуць кітайскія вытворцы SITRAK, SHAANXI, FAW і HOWO. Ва ўсіх кампаній з КНР вялікі рост. Напрыклад, у SITRAK, калі параўнаць 11 месяцаў гэтага года і мінулага, продаж павялічыўся больш чым у восем разоў.Найбольшым попытам у Расіі, мяркуючы па статыстыцы лістапада, карыстаюцца не класічныя грузавікі або самазвалы, а седлавыя цягачы. У іх найбольшая доля продажу ў цэлым па сегменце. Калі агульная колькасць прададзеных за месяц машын буйных класаў склала больш за 12,3 тыс штук, то цягачоў – 4,2 тыс, гэта значыць прыкладна трэць усяго аб’ёму.Пры гэтым заходнія брэнды працягваюць страчваць рынак. Да прыкладу, за 11 месяцаў мінулага года кампанія Volvo прадала ў Расіі звыш 1,5 тыс машын, а за такі ж перыяд бягучага года 933. З гэтай тэндэнцыі сярод заходніх вытворцаў выбіваецца Mercedes. У студзені-лістападзе 2022 года было рэалізавана 1 086 машын, а цяпер – 1 628 (рост амаль 50%).Асобная статыстыка даецца па МАЗ-MAN, і тут продаж малаважны. З пачатку года ў Расіі рэалізавана ўсяго толькі 74 машыны, тры з якіх у лістападзе.Самая папулярная мадэль беларускіх грузавікоў у Расіі – гэта МАЗ 6501 (6х4).Аўтобусы і легкавікіУ гэтым сегменце МАЗ займае шостае месца па продажу – 799 аўтобусаў са студзеня па лістапад. Першая пазіцыя ў ПАЗа – 5 589 машын, затым ідуць YUTONG (1 885), ЛіАЗ (1 566), НефАЗ (1 545) і "Волжанин" (1 125). Найбольш хадавыя мадэлі беларускіх аўтобусаў – гэта нізкападлогавыя МАЗ-206 і МАЗ-226.Самы хадавы брэнд легкавых аўто – LADA. У студзені-лістападзе набыта амаль 295 тыс штук. На другім месцы CHERY – больш за 106 тыс машын. Далей ідзе HAVAL – каля 97 тыс, а GEELY прададзена амаль 80,6 тыс, што на 176% больш аб’ёмаў за 11 месяцаў 2022 года.На першым месца па папулярнасці сярод легкавікоў – LADA Granta. Таксама ахвотна бяруць GEELY COOLRAY (Belgee X50), які знаходзіцца на сёмым месцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231205/ural--maz-prapratsovayuts-magchymasts-vytvorchasts-suchasnay-kabny-1081702440.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102534/09/1025340979_250:0:4858:3456_1920x0_80_0_0_d7205f67d6e031cf7d2cc20799867475.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аўто, эканоміка, грамадства, навіны , беларусь, расія
аўто, эканоміка, грамадства, навіны , беларусь, расія
Продаж грузавікоў МАЗ вырас у Расіі больш як на 53%
Беларускі вытворца займае ў РФ па аб’ёмах продажу сёмае месца, уступаючы КамАЗу, ГАЗу і кітайскім брэндам.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Аб’ём продажу грузавых і спецыяльных аўтамабіляў МАЗ у Расіі ў студзені-лістападзе склаў 5 845 машын, паведамляецца ў справаздачы аналітычнай кампаніі "Автосельхозмаш-холдинг".
Кожны месяц на расійскім рынку прадаецца 500-600 грузавікоў ці спецмашын МАЗ. Па гэтым паказчыку беларускі вытворца блізкі да расійскага ГАЗа, але той апярэджвае яго на некалькі соцень прададзеных аўто.
Першы радок заняў КамАЗ: з пачатку года прададзена амаль 29 тыс грузавікоў. Далей ідуць кітайскія вытворцы SITRAK, SHAANXI, FAW і HOWO. Ва ўсіх кампаній з КНР вялікі рост. Напрыклад, у SITRAK, калі параўнаць 11 месяцаў гэтага года і мінулага, продаж павялічыўся больш чым у восем разоў.
Найбольшым попытам у Расіі, мяркуючы па статыстыцы лістапада, карыстаюцца не класічныя грузавікі або самазвалы, а седлавыя цягачы. У іх найбольшая доля продажу ў цэлым па сегменце. Калі агульная колькасць прададзеных за месяц машын буйных класаў склала больш за 12,3 тыс штук, то цягачоў – 4,2 тыс, гэта значыць прыкладна трэць усяго аб’ёму.
Пры гэтым заходнія брэнды працягваюць страчваць рынак. Да прыкладу, за 11 месяцаў мінулага года кампанія Volvo прадала ў Расіі звыш 1,5 тыс машын, а за такі ж перыяд бягучага года 933. З гэтай тэндэнцыі сярод заходніх вытворцаў выбіваецца Mercedes. У студзені-лістападзе 2022 года было рэалізавана 1 086 машын, а цяпер – 1 628 (рост амаль 50%).
Асобная статыстыка даецца па МАЗ-MAN, і тут продаж малаважны. З пачатку года ў Расіі рэалізавана ўсяго толькі 74 машыны, тры з якіх у лістападзе.
Самая папулярная мадэль беларускіх грузавікоў у Расіі – гэта МАЗ 6501 (6х4).
У гэтым сегменце МАЗ займае шостае месца па продажу – 799 аўтобусаў са студзеня па лістапад. Першая пазіцыя ў ПАЗа – 5 589 машын, затым ідуць YUTONG (1 885), ЛіАЗ (1 566), НефАЗ (1 545) і "Волжанин" (1 125). Найбольш хадавыя мадэлі беларускіх аўтобусаў – гэта нізкападлогавыя МАЗ-206 і МАЗ-226.
Самы хадавы брэнд легкавых аўто – LADA. У студзені-лістападзе набыта амаль 295 тыс штук. На другім месцы CHERY – больш за 106 тыс машын. Далей ідзе HAVAL – каля 97 тыс, а GEELY прададзена амаль 80,6 тыс, што на 176% больш аб’ёмаў за 11 месяцаў 2022 года.
На першым месца па папулярнасці сярод легкавікоў – LADA Granta. Таксама ахвотна бяруць GEELY COOLRAY (Belgee X50), які знаходзіцца на сёмым месцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"