https://bel.sputnik.by/20231224/u-mnzdaroya-raskazal-yak-u-navagodnya-svyaty-buduts-pratsavats-medustanovy-1082262586.html
У Мінздароўя расказалі, як у навагоднія святы будуць працаваць медустановы
У Мінздароўя расказалі, як у навагоднія святы будуць працаваць медустановы
Sputnik Беларусь
Служба хуткай меддапамогі краіны ў дні зімовых свят будзе знаходзіцца ў рэжыме павышанай гатоўнасці. 24.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-24T10:52+0300
2023-12-24T10:52+0300
2023-12-31T20:39+0300
урач
свята
грамадства
навіны
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
мінск
новы год - 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/03/1046309303_0:368:2728:1902_1920x0_80_0_0_374915f8173418dfb064c99b13032da8.jpg
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла графік працы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і зімовыя святы, паведаміла прэс-служба профільнага ведамства ў афіцыйным Telegram-канале.Так, 30 снежня, а таксама 6 студзеня ўстановы аховы здароўя краіны будуць працаваць па графіку суботы, 24 і 31 снежня – як у выхадны дзень. А 25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня ўсе бальніцы і паліклінікі краіны будуць адкрыты па графіку работы ў святочны дзень.Акрамя таго, служба хуткай меддапамогі ў такія дні будзе працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці, дадалі ў ведамстве.Дзяжурныя брыгады на святыРаней кіраўнік камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч паведаміў, што ў беларускай сталіцы ў месцах правядзення навагодніх святочных мерапрыемстваў будуць працаваць 25 брыгад хуткай дапамогі.Акрамя таго, плануецца задзейнічаць дзевяць рэзервовых брыгад – яны будуць знаходзіцца на падстанцыях хуткай дапамогі.Разам з тым, з 31 снежня па 1 студзеня традыцыйна чакаецца павелічэнне колькасці зваротаў з-за траўм, атрыманых ад петард і іншай піратэхнікі. Гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі профільнага камітэта, ужо вызначаны механізм дапамогі такім пацыентам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231221/tseny-zdzlyayuts-ts-realna-znyats-kvateru--mnsku-na-novy-god-1082250150.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/03/1046309303_0:3:2728:2048_1920x0_80_0_0_774d214dc977c8767a90af33a8266ef8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
урач, свята, грамадства, навіны , здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, мінск, новы год - 2024
урач, свята, грамадства, навіны , здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, мінск, новы год - 2024
У Мінздароўя расказалі, як у навагоднія святы будуць працаваць медустановы
10:52 24.12.2023 (абноўлена: 20:39 31.12.2023) Служба хуткай меддапамогі краіны ў дні зімовых свят будзе знаходзіцца ў рэжыме павышанай гатоўнасці.
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла графік працы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і зімовыя святы, паведаміла прэс-служба профільнага ведамства ў афіцыйным Telegram-канале.
Так, 30 снежня, а таксама 6 студзеня ўстановы аховы здароўя краіны будуць працаваць па графіку суботы, 24 і 31 снежня – як у выхадны дзень. А 25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня ўсе бальніцы і паліклінікі краіны будуць адкрыты па графіку работы ў святочны дзень.
"Нягледзячы на надыходзячыя святочныя выхадныя дні, у краіне будзе забяспечана бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі насельніцтву", - паабяцалі ў Мінздароўя.
Акрамя таго, служба хуткай меддапамогі ў такія дні будзе працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці, дадалі ў ведамстве.
Дзяжурныя брыгады на святы
Раней кіраўнік камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч паведаміў, што ў беларускай сталіцы ў месцах правядзення навагодніх святочных мерапрыемстваў будуць працаваць 25 брыгад хуткай дапамогі.
Акрамя таго, плануецца задзейнічаць дзевяць рэзервовых брыгад – яны будуць знаходзіцца на падстанцыях хуткай дапамогі.
Разам з тым, з 31 снежня па 1 студзеня традыцыйна чакаецца павелічэнне колькасці зваротаў з-за траўм, атрыманых ад петард і іншай піратэхнікі. Гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі профільнага камітэта, ужо вызначаны механізм дапамогі такім пацыентам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"