https://bel.sputnik.by/20231225/lukashenka-pavnshava-katalko-belarus-z-kalyadam-1082328824.html
Лукашэнка павіншаваў каталікоў Беларусі з Калядамі
Лукашэнка павіншаваў каталікоў Беларусі з Калядамі
Sputnik Беларусь
Каталікі – другая па колькасці рэлігійная канфесія ў Беларусі, да яе адносіць сябе каля 18% вернікаў насельніцтва рэспублікі. 25.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-25T09:25+0300
2023-12-25T09:25+0300
2023-12-25T09:26+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
свята
грамадства
рэлігія
каляды
каталікі
рымска-каталіцкая царква
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101355/46/1013554660_0:132:1280:852_1920x0_80_0_0_236a06771793ce48e7338ebb5db26246.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх каталікоў, якія святкуюць Раство Хрыстова, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Паводле слоў Лукашэнкі, Каляды – гэта час для шчырай малітвы ў храме і душэўных сямейных вечароў, доўгачаканых дзіцячых падарункаў і ўсвядомленай дабрачыннасці, падвядзення вынікаў і складання планаў на будучыню.Прэзідэнт упэўнен, што, "аб’яднаныя вернасцю да сваёй роднай Беларусі, разам мы зробім усё магчымае, каб кожны яе жыхар адчуваў сябе запатрабаваным і шчаслівым".Ён пажадаў беларускім каталікам моцнага здароўя, поспехаў і аптымізму.Каталікі ў БеларусіКаталікі – другая па колькасці рэлігійная канфесія ў Беларусі. Згодна з афіцыйным перапісам насельніцтва, да яе адносіць сябе каля 18% вернікаў насельніцтва рэспублікі.Рымска-каталіцкая царква адзначае Каляды па грыгарыянскім календары – у ноч з 24 на 25 снежня. Трансляцыю богаслужэнняў праводзіў канал "Беларусь 1".Акрамя таго, БТ у панядзелак, 25 снежня, у 8:50 паказвае віншаванне вернікаў з Раством Хрыстовым архібіскупа Станеўскага. Пасланне і благаславенне Папы Францыска "Гораду і міру" з Ватыкана будзе трансліраваць канал "Беларусь 3" у 17:15.Раней, 15 снежня, у Беларусь прыбыў агонь з Віфлеема. Першым храмам, у які даставілі святое полымя, стаў Кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя ў Гродне. Потым святое полымя перадавалі па ўсіх беларускіх храмах.У Кафедральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Віфлеемскі агонь прыбыў у пятніцу вечарам.У Беларусь Святое полымя прывозяць больш за 25 гадоў запар, традыцыя не перарывалася і ў гады пандэміі каронавіруса, калі межы былі зачынены і дзейнічалі строгія каранцінныя меры.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231224/kataltskya-kalyady-2023-tradytsy--zabarony-svetlaga-svyata-1043551625.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101355/46/1013554660_74:0:1210:852_1920x0_80_0_0_d8916ea1090aa2eae649e8662ad4603a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, свята, грамадства, рэлігія, каляды, каталікі, рымска-каталіцкая царква, у беларусі, беларусь, навіны
аляксандр лукашэнка, віншаванне, свята, грамадства, рэлігія, каляды, каталікі, рымска-каталіцкая царква, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка павіншаваў каталікоў Беларусі з Калядамі
09:25 25.12.2023 (абноўлена: 09:26 25.12.2023) Каталікі – другая па колькасці рэлігійная канфесія ў Беларусі, да яе адносіць сябе каля 18% вернікаў насельніцтва рэспублікі.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх каталікоў, якія святкуюць Раство Хрыстова, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Яркае святло Віфлеемскай зоркі кліча ўсіх вернікаў насустрач самаму цудоўнаму хрысціянскаму святу. Яно напаўняе сэрца вялікай радасцю і надзеяй, натхняе на добрыя справы, вучыць праяўляць спачуванне і любоў да бліжняга", - гаворыцца ў тэксце, апублікаваным на сайце прэзідэнта.
Паводле слоў Лукашэнкі, Каляды – гэта час для шчырай малітвы ў храме і душэўных сямейных вечароў, доўгачаканых дзіцячых падарункаў і ўсвядомленай дабрачыннасці, падвядзення вынікаў і складання планаў на будучыню.
Прэзідэнт упэўнен, што, "аб’яднаныя вернасцю да сваёй роднай Беларусі, разам мы зробім усё магчымае, каб кожны яе жыхар адчуваў сябе запатрабаваным і шчаслівым".
Ён пажадаў беларускім каталікам моцнага здароўя, поспехаў і аптымізму.
"Няхай цудоўная атмасфера гэтых дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўнай сілы на наступны год", - падсумаваў беларускі лідар.
Каталікі – другая па колькасці рэлігійная канфесія ў Беларусі. Згодна з афіцыйным перапісам насельніцтва, да яе адносіць сябе каля 18% вернікаў насельніцтва рэспублікі.
Рымска-каталіцкая царква адзначае Каляды па грыгарыянскім календары – у ноч з 24 на 25 снежня. Трансляцыю богаслужэнняў праводзіў канал "Беларусь 1".
Акрамя таго, БТ у панядзелак, 25 снежня, у 8:50 паказвае віншаванне вернікаў з Раством Хрыстовым архібіскупа Станеўскага. Пасланне і благаславенне Папы Францыска "Гораду і міру" з Ватыкана будзе трансліраваць канал "Беларусь 3" у 17:15.
Раней, 15 снежня, у Беларусь прыбыў агонь з Віфлеема. Першым храмам, у які даставілі святое полымя, стаў Кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя ў Гродне. Потым святое полымя перадавалі па ўсіх беларускіх храмах.
У Кафедральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Віфлеемскі агонь прыбыў у пятніцу вечарам.
У Беларусь Святое полымя прывозяць больш за 25 гадоў запар, традыцыя не перарывалася і ў гады пандэміі каронавіруса, калі межы былі зачынены і дзейнічалі строгія каранцінныя меры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"