Пуцін: пагадненне з Іранам адкрые для нашых тавараў вялікі рынак

© Sputnik / Павел Бедняков / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2023
Падпісацца
Перад самітам ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу было падпісана шырокафарматнае пагадненне Саюза з Іранам, якое дазволіць гандляваць без пошлін многімі таварамі.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Паўнафарматнае пагадненне з Іранам аб свабодным гандлі можа мець сур’ёзнае значэнне для ўмацавання сувязей ЕАЭС з адной з найбуйнейшых і тэхналагічна развітых эканомік Еўразійскага рэгіёна, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на Пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу.
"Пасля ўступлення пагаднення ў сілу практычна ўсе катэгорыі тавараў, якія вырабляюцца ў Саюзе, атрымаюць бяспошлінны доступ на шырокі іранскі рынак – 90 млн чалавек. А нетарыфныя бар’еры будуць значна зніжаны", - звярнуў увагу Пуцін.
На яго думку, у гэтым зацікаўлены бізнес-колы Ірана. Пагадненне таксама дасць імпульс развіццю транспартна-лагістычных маршрутаў, такіх як міжнародны калідор Поўнач – Поўдзень.
Раней паведамлялася, што 25 снежня ў Пецярбургу прадстаўнікі краін ЕАЭС падпісалі поўнафарматнае пагадненне аб свабодным гандлі з Іранам. Гэты дакумент павінен замяніць часовае пагадненне аб зоне свабоднага гандлю, якое дзейнічала з 2019 года.
У Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) мяркуюць, што новае пагадненне павялічыць тавараабарот Іран з краінамі ЕАЭС больш як у тры разы: з 6,2 млрд да 18-20 млрд у доларавым эквіваленце. Міністр ЕЭК па гандлі Андрэй Сляпнёў лічыць, што такія вынікі можна будзе атрымаць праз 5-7 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіл Мясніковіч - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2023
Мясніковіч пакіне пасаду кіраўніка ЕЭК 1 лютага 2024 года
Стужка навiн
0