https://bel.sputnik.by/20231225/pyasko-zayav-ab-zamezhnym-sledze--besparadkakh-u-byalgradze-1082339051.html
Пяскоў заявіў аб замежным следзе ў беспарадках у Бялградзе
Пяскоў заявіў аб замежным следзе ў беспарадках у Бялградзе
Sputnik Беларусь
У Крамлі ўпэўнены ў тым, што падзеі ў Сербіі – унутраная справа гэтай краіны, і яе кіраўніцтва само здольна прыняць меры для падтрымання законнасці. 25.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-25T15:55+0300
2023-12-25T15:55+0300
2023-12-25T15:55+0300
сербія
дзмітрый пяскоў
расія
пратэсты
палітыка
грамадства
бяспека
захад
навіны
выбары
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1a/1070528084_0:103:3072:1831_1920x0_80_0_0_0f18cb0ee07daccbfffaa3e54fbf7c2d.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Трэція сілы ўмяшаліся ў справы Сербіі і справакавалі беспарадкі ў сталіцы гэтай краіны, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Ён звярнуў увагу, што назіральнікі не выявілі ў Сербіі якіх-небудзь парушэнняў, якія маглі б паставіць пад сумненне легітымнасць нядаўніх выбараў у парламент.Таксама Пяскоў запэўніў, што падзеі ў Сербіі – унутраная справа гэтай краіны, а яе кіраўніцтва само здольна прыняць меры для падтрымання законнасці.Што адбылося ў СербііПазачарговыя парламенцкія выбары, а таксама выбары ў мясцовыя органы ўлады прайшлі ў Сербіі 17 снежня.Апазіцыйны блок "Сербія супраць гвалту" не прызнаў вынікі муніцыпальных выбараў у гарадскі сход Бялграда. На іх думку, трэба было адмяніць вынікі наогул усіх выбараў на ўсіх узроўнях.Увечары 24 снежня больш за тысячу грамадзян паспрабавалі штурмаваць будынак гарадской адміністрацыі Бялграда. Адбыліся сутычкі з паліцыяй, сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі для разгону натоўпу. У тым ліку выкарыстоўваўся слёзатачывы газ.Па даных МУС, на пратэстах пацярпелі восем паліцэйскіх, затрыманы 38 чалавек.Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у звароце да нацыі заявіў, што пратэсты ў Бялградзе – гэта спроба пазбавіць краіну самастойнасці і суверэнітэту, аднак размовы аб рэвалюцыі не ідзе.Кіраўнік сербскага ўрада Ана Брнабіч падзякавала расійскім спецслужбам за інфармацыю аб падрыхтоўцы беспарадкаў, якой яны падзяліліся з калегамі з Сербіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231225/zakharava-sproby-zakhadu-razgaydats-stuatsyyu--serb-vdavochnyya-1082334314.html
сербія
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1a/1070528084_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_ec50fb1b613d27efe83a0b6f3128cf31.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сербія, дзмітрый пяскоў, расія, пратэсты, палітыка, грамадства, бяспека, захад, навіны , выбары, парламенцкія выбары, у свеце
сербія, дзмітрый пяскоў, расія, пратэсты, палітыка, грамадства, бяспека, захад, навіны , выбары, парламенцкія выбары, у свеце
Пяскоў заявіў аб замежным следзе ў беспарадках у Бялградзе
У Крамлі ўпэўнены ў тым, што падзеі ў Сербіі – унутраная справа гэтай краіны, і яе кіраўніцтва само здольна прыняць меры для падтрымання законнасці.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Трэція сілы ўмяшаліся ў справы Сербіі і справакавалі беспарадкі ў сталіцы гэтай краіны, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"У наяўнасці працэсы і спробы трэціх сіл, у тым ліку з-за мяжы, справакаваць такія беспарадкі ў Бялградзе. Гэта тое, што мы назіраем. Мы не сумняваемся, што кіраўніцтва рэспублікі забяспечыць законнасць у краіне", - сказаў Пяскоў.
Ён звярнуў увагу, што назіральнікі не выявілі ў Сербіі якіх-небудзь парушэнняў, якія маглі б паставіць пад сумненне легітымнасць нядаўніх выбараў у парламент.
Таксама Пяскоў запэўніў, што падзеі ў Сербіі – унутраная справа гэтай краіны, а яе кіраўніцтва само здольна прыняць меры для падтрымання законнасці.
"Мы ніколі не ўмешваліся і не збіраемся ўмешвацца ні ў чые ўнутраныя справы, тым больш ва ўнутраныя справы саюзніцкай і партнёрскай нам Сербіі", - адзначыў прадстаўнік Крамля.
Пазачарговыя парламенцкія выбары, а таксама выбары ў мясцовыя органы ўлады прайшлі ў Сербіі 17 снежня.
Апазіцыйны блок "Сербія супраць гвалту" не прызнаў вынікі муніцыпальных выбараў у гарадскі сход Бялграда. На іх думку, трэба было адмяніць вынікі наогул усіх выбараў на ўсіх узроўнях.
Увечары 24 снежня больш за тысячу грамадзян паспрабавалі штурмаваць будынак гарадской адміністрацыі Бялграда. Адбыліся сутычкі з паліцыяй, сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі для разгону натоўпу. У тым ліку выкарыстоўваўся слёзатачывы газ.
Па даных МУС, на пратэстах пацярпелі восем паліцэйскіх, затрыманы 38 чалавек.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у звароце да нацыі заявіў, што пратэсты ў Бялградзе – гэта спроба пазбавіць краіну самастойнасці і суверэнітэту, аднак размовы аб рэвалюцыі не ідзе.
Кіраўнік сербскага ўрада Ана Брнабіч падзякавала расійскім спецслужбам за інфармацыю аб падрыхтоўцы беспарадкаў, якой яны падзяліліся з калегамі з Сербіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"