https://bel.sputnik.by/20231225/tysyachy-turysta-sabralsya-na-festyval-ldu--snegu--ktayskm-kharbne--vdea-1082333086.html
Тысячы турыстаў сабраліся на фестывалі лёду і снегу ў кітайскім Харбіне – відэа
Тысячы турыстаў сабраліся на фестывалі лёду і снегу ў кітайскім Харбіне – відэа
Sputnik Беларусь
Харбінскі міжнародны фестываль лёду і снегу сёлета праводзіцца 25-ы раз, на дадзены момант гэта найбуйнейшы тэматычны лядовы фестываль у свеце. Тут можна... 25.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-25T12:27+0300
2023-12-25T12:27+0300
2023-12-25T12:27+0300
відэа
відэа
кітай
кнр
культура
ледзяныя скульптуры
фестываль
грамадства
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/16/1082283000_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_5ab33c186368e73d346de9f4cbd43a80.jpg
Харбінскі свет лёду і снегу ― так называецца штогадовы фестываль, які сёлета праводзіцца ўжо ў 25 раз і сабраў рэкордную за апошнія гады колькасць прыезджых – больш за 40 тысяч турыстаў.Парк плошчай 810 тысяч квадратных метраў, у якім выкарыстоўваецца 250 тысяч кубаметраў лёду і снегу, налічвае больш за 1000 неверагодных скульптур – тут і казачныя замкі, і футурыстычныя формы, і іншапланетныя цывілізацыі, якімі іх сабе ўяўляюць зямныя майстры ледзяных скульптур, і многае іншае. Маштабы фестывалю растуць з кожным годам.Кожны год зімовы фестываль у Харбіне здзіўляе сваіх наведвальнікаў новымі, непаўторнымі скульптурнымі кампазіцыямі.Харбінскі свет лёду і снегу стаў першым у гісторыі Кітая міжнародным фестывалем такога кшталту, ён прыцягвае наведвальнікаў з усяго свету з 1985 года і доўжыцца роўна месяц.Праграма фестывалю ўключае шэраг зімовых мерапрыемстваў, такіх як катанне на каньках, зімовае плаванне, катанне на лыжах, сабачых запрэжках і снегаходах. Тут праходзяць выстава снежных скульптур, кірмаш ледзяных ліхтароў, карнавал лёду і снегу, а таксама працуюць ледзяны бар і рэстаран.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
кітай
кнр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/16/1082283000_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_84ba3f920e5d39e9caca04dfe98a93ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, кітай, кнр, культура, ледзяныя скульптуры, фестываль, грамадства, у свеце, видео
відэа, кітай, кнр, культура, ледзяныя скульптуры, фестываль, грамадства, у свеце, видео
Тысячы турыстаў сабраліся на фестывалі лёду і снегу ў кітайскім Харбіне – відэа
Харбінскі міжнародны фестываль лёду і снегу сёлета праводзіцца 25-ы раз, на дадзены момант гэта найбуйнейшы тэматычны лядовы фестываль у свеце. Тут можна ўбачыць самыя вялікія ў свеце снежныя і лядовыя скульптуры.
Харбінскі свет лёду і снегу ― так называецца штогадовы фестываль, які сёлета праводзіцца ўжо ў 25 раз і сабраў рэкордную за апошнія гады колькасць прыезджых – больш за 40 тысяч турыстаў.
Парк плошчай 810 тысяч квадратных метраў, у якім выкарыстоўваецца 250 тысяч кубаметраў лёду і снегу, налічвае больш за 1000 неверагодных скульптур – тут і казачныя замкі, і футурыстычныя формы, і іншапланетныя цывілізацыі, якімі іх сабе ўяўляюць зямныя майстры ледзяных скульптур, і многае іншае. Маштабы фестывалю растуць з кожным годам.
Кожны год зімовы фестываль у Харбіне здзіўляе сваіх наведвальнікаў новымі, непаўторнымі скульптурнымі кампазіцыямі.
Харбінскі свет лёду і снегу стаў першым у гісторыі Кітая міжнародным фестывалем такога кшталту, ён прыцягвае наведвальнікаў з усяго свету з 1985 года і доўжыцца роўна месяц.
Праграма фестывалю ўключае шэраг зімовых мерапрыемстваў, такіх як катанне на каньках, зімовае плаванне, катанне на лыжах, сабачых запрэжках і снегаходах. Тут праходзяць выстава снежных скульптур, кірмаш ледзяных ліхтароў, карнавал лёду і снегу, а таксама працуюць ледзяны бар і рэстаран.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"