Аліеў прапанаваў Беларусі будаваць аб’екты ў Карабаху

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў  - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2023
Падпісацца
Больш за дзве гадзіны працягнулася сустрэча прэзідэнтаў Азербайджана і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу на палях нефармальнага саміту СНД.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
Перагаворы адбыліся на палях нефармальнага саміту СНД у Санкт-Пецярбургу і доўжыліся больш за дзве гадзіны.

"Аліеў пацвердзіў прапанову Беларусі прыняць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб’ектаў у Карабаху", - паведамляецца тэлеграм-канале "Пул Першага".

Таксама лідары абмеркавалі будучы візіт Лукашэнкі ў Азербайджан. Гаварылася і аб прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы, ваенна-прамысловым сектары.
Акрамя таго, Аліеў падрабязна праінфармаваў Лукашэнку аб сітуацыі на Каўказе.

Карабахскі канфлікт

Раней паведамлялася, што Баку і Ерэван выступаюць за падпісанне мірнага дагавора на аснове суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. Аб гэтым заявілі адміністрацыя прэзідэнта Азербайджана і апарат прэм’ер-міністра Арменіі.
Заява зроблена на фоне нядаўніх падзей у Карабаху. Чарговая эскалацыя ў гэтым рэгіёне адбылася ў верасні 2023 года. Азербайджан заявіў, што правядзе там контртэрарыстычную аперацыю.
Расійскія міратворцы выступілі пасрэднікамі, бакі дамовіліся аб спыненні агню. Фактычна сілавікі непрызнанай Нагорна-карабахскай рэспублікі прызналі сваё паражэнне і раззброіліся. Ім дазволілі выехаць з рэгіёна праз Лачынскі калідор.
У лістападзе бягучага года ў былой сталіцы Карабаха прэзідэнт Азербайджана прыняў парад азербайджанскіх войск.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2023
Лукашэнка плануе наведаць Царскае сяло і Пецяргоф у маі
Стужка навiн
0