https://bel.sputnik.by/20231226/bayden-zaspyava-pa-rusku-yak-rasya-meshvaetstsa--amerykanskya-vybary-1082378828.html
Байдэн заспяваў па-руску: як Расія "ўмешваецца" ў амерыканскія выбары
Байдэн заспяваў па-руску: як Расія "ўмешваецца" ў амерыканскія выбары
Sputnik Беларусь
Тэлеканал RT апублікаваў "сакрэтны даклад" свайго галоўрэда Маргарыты Сіманьян аб тым, як Расія ўмешваецца ў перадвыбарную гонку ў ЗША. Падрабязнасці глядзіце... 26.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-26T15:46+0300
2023-12-26T15:46+0300
2023-12-26T15:46+0300
відэа
відэа
sputnik
rt
медыягрупа "россия сегодня"
маргарыта сіманьян
джо байдэн
зша
расія
выбары
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082378066_0:249:2901:1881_1920x0_80_0_0_17468891cf30c52d202014079367c106.jpg
У роліку паказаны "Цэнтр кіравання прэзідэнтамі", дзе вырабляюцца "маніпуляцыі" з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам – пачынаючы ад "чыпіравання" і завяршаючы "рукатворным" падзеннем з трапа самалёта.Дакладчыкам выступае галоўны рэдактар RT і Sputnik Маргарыта Сіманьян у званні "палкоўніка". Яна расказала, што да калядных свят аб’екту падрыхтавалі "новую прашыўку".Затым у кадры з’яўляецца выява Байдэна і акно загрузкі "прашыўкі", праз некалькі секунд прэзідэнт ЗША пачынае з акцэнтам спяваць песню расійскага кампазітара і спевака SHAMAN "Я русский"."Да амерыканскіх выбараў "дапілуем". У наступным годзе будзе цікава", - падкрэсліла ў сваім "дакладзе" Сіманьян.Вашынгтон у апошнія гады неаднаразова абвінавачваў Расію ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, аднак расійскія ўлады абвяргалі гэтую інфармацыю, называючы абвінавачанні галаслоўнымі.Нападкам краін Захаду часта падвяргаўся і тэлеканал RT. Яшчэ ў лістападзе 2016 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой гаварылася аб неабходнасці супрацьдзеяння расійскім СМІ, і галоўнымі пагрозамі ў дакуменце былі названыя Sputnik і RT. Заходнія палітыкі абвінавачвалі Sputnik і RT ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША і Францыі, але ніякіх доказаў гэтаму не прыводзілі.Вясной гэтага года кіраўнік Паўднёвага камандавання Пентагона Лора Рычардсан запытала ў кангрэса ЗША дадатковыя фінансы на барацьбу з расійскімі СМІ, адзначыўшы поспехі агенцтва Sputnik і тэлеканала RT у Лацінскай Амерыцы, якія "падрываюць давер" да ЗША.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
зша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082378066_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_ba52e13eae2b1dd321a3bff3a8e0be72.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, sputnik, rt, медыягрупа "россия сегодня", маргарыта сіманьян, джо байдэн, зша, расія, выбары, видео
відэа, sputnik, rt, медыягрупа "россия сегодня", маргарыта сіманьян, джо байдэн, зша, расія, выбары, видео
Байдэн заспяваў па-руску: як Расія "ўмешваецца" ў амерыканскія выбары
Тэлеканал RT апублікаваў "сакрэтны даклад" свайго галоўрэда Маргарыты Сіманьян аб тым, як Расія ўмешваецца ў перадвыбарную гонку ў ЗША. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
У роліку паказаны "Цэнтр кіравання прэзідэнтамі", дзе вырабляюцца "маніпуляцыі" з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам – пачынаючы ад "чыпіравання" і завяршаючы "рукатворным" падзеннем з трапа самалёта.
Дакладчыкам выступае галоўны рэдактар RT і Sputnik Маргарыта Сіманьян у званні "палкоўніка". Яна расказала, што да калядных свят аб’екту падрыхтавалі "новую прашыўку".
Затым у кадры з’яўляецца выява Байдэна і акно загрузкі "прашыўкі", праз некалькі секунд прэзідэнт ЗША пачынае з акцэнтам спяваць песню расійскага кампазітара і спевака SHAMAN "Я русский".
"Да амерыканскіх выбараў "дапілуем". У наступным годзе будзе цікава", - падкрэсліла ў сваім "дакладзе" Сіманьян.
Вашынгтон у апошнія гады неаднаразова абвінавачваў Расію ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, аднак расійскія ўлады абвяргалі гэтую інфармацыю, называючы абвінавачанні галаслоўнымі.
Нападкам краін Захаду часта падвяргаўся і тэлеканал RT. Яшчэ ў лістападзе 2016 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой гаварылася аб неабходнасці супрацьдзеяння расійскім СМІ, і галоўнымі пагрозамі ў дакуменце былі названыя Sputnik і RT. Заходнія палітыкі абвінавачвалі Sputnik і RT ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША і Францыі, але ніякіх доказаў гэтаму не прыводзілі.
Вясной гэтага года кіраўнік Паўднёвага камандавання Пентагона Лора Рычардсан запытала ў кангрэса ЗША дадатковыя фінансы на барацьбу з расійскімі СМІ, адзначыўшы поспехі агенцтва Sputnik і тэлеканала RT у Лацінскай Амерыцы, якія "падрываюць давер" да ЗША.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"