Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Крутой: парты Расіі праз год-два замесцяць замежныя

© Sputnik / Сергей ВенявскийРастоўскі гандлёвы порт
Растоўскі гандлёвы порт - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2023
Падпісацца
Беларускія тавары раней на экспарт адпраўляліся праз парты балтыйскіх рэспублік і Украіны, але пасля ўвядзення санкцый ім прыйшлося шукаць альтэрнатыву.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Агульны аб’ём перавалкі беларускіх грузаў праз парты Расіі па выніках 2023 года складзе каля 15 мільёнаў тон, сказаў журналістам Дзмітрый Крутой пасля даклада беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку ў Санкт-Пецярбургу, дзе праходзіць нефармальны саміт краін СНД.
Паводле яго слоў, цяпер выкарыстоўваюцца каля двух дзесяткаў расійскіх гаваней для адпраўкі грузаў з рэспублікі, якія ідуць на экспарт.

"У нас на піку 2019 года з выкарыстаннем інфраструктуры Прыбалтыкі і партоў Украіны было 18,8 мільёна тон. Гэта значыць яшчэ год-два і мы наш пікавы аб’ём зможам замясціць партовай інфраструктурай Расіі", - цытуе Крутога БелТА.

Пры гэтым ён удакладніў, што беларускі бок узгадніў з расійскімі партнёрамі некаторыя інвестыцыйныя праграмы ў транспартнай і лагістычнай сферах.
Беларускі дыпламат дадаў, што яны павінны быць рэалізаваны на працягу двух ці трох гадоў. Для гэтага профільныя чыноўнікі падрыхтуюць неабходныя даныя па праграмах да пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
"Магчыма, прэзідэнты іх падпішуць ужо як планавае заданне. Таму што інвестыцыйныя грошы, інвестыцыйныя рэсурсы на гэта ўсё выдзелены", - выказаў меркаванне Крутой.
Таксама беларускі бок зацікаўлены ў праекце транспартнага калідора Поўнач-Поўдзень, які будзе рэалізоўвацца пад эгідай ЕАЭС. Ключавымі краінамі ў ім з’яўляюцца Расія і Казахстан, да яго далучаюцца Баку і Тэгеран.
"Улічваючы, што гэта фактычна персанальны праект прэзідэнта РФ, ён (Аляксандр Лукашэнка - Sputnik) лічыць, што мы павінны больш актыўна падключацца хаця б да тых інвестыцыйных рашэнняў, якія ўжо прыняты", - сказаў на заканчэнне Крутой.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У порце - Sputnik Беларусь, 1920, 24.10.2023
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пасольства Беларусі: Мінск зацікаўлены ў патэнцыяле партоў Крыма
Стужка навiн
0