Лідары краін ЕАЭС падпісалі дэкларацыю аб планах на будучыню

© Sputnik / Павел Бедняков / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на цырымоніі падпісання дакументаў па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на цырымоніі падпісання дакументаў па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2023
Падпісацца
Галоўным выніковым дакументам саміту ЕАЭС стала дэкларацыя "Еўразійскі эканамічны шлях" з планамі на найбліжэйшыя два дзесяткі гадоў.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў-членаў ЕАЭС падпісалі дэкларацыю па выніках саміту, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу 25 снежня, паведамляецца на афіцыйным сайце прэзідэнта Расіі.
Дакумент называецца "Еўразійскі эканамічны шлях" і датычыцца развіцця эканамічных працэсаў да 2030 года і на перыяд да 2045 года. Акрамя гэтага, падпісаны яшчэ 21 дакумент, у тым ліку па макраэканамічнай палітыцы на два наступныя гады, аб фітасанітарных мерах, аб новых суддзях Суда ЕАЭС, аб бюджэце арганізацыі на 2024 год і гэтак далей.
"На палях пасяджэння ВЕЭС (Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - Sputnik) на ўзроўні віцэ-прэм’ераў таксама падпісана Пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку", - гаворыцца ў паведамленні.
Раней на пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў вузкім і пашыраным фарматах прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка растлумачылі, што выніковая дэкларацыя саміту была складзена па ініцыятыве расійскага боку.
"У строгім духу эканамічнага прагматызму абазначаны канкрэтныя, зразумелыя мэты: далейшае будаўніцтва агульнага еўразійскага рынку, забеспячэнне яго ключавымі таварамі і рэсурсамі, развіццё кааперацыі, фарміраванне агульнай транспартна-лагістычнай прасторы і агульнага фінансавага рынку, актыўнае міжнароднае пазіцыянаванне ЕАЭС", - апісаў Лукашэнка змест дакумента.
На думку Лукашэнкі, рэалізаваць тое, што прадугледжана гэтым планам, будзе складана, але краіны-ўдзельніцы яго прынялі. Гэта, як ён лічыць, сігнал для інвестараў і банкаў, а таксама бізнесу ў цэлым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Маскоўскі Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2023
Саміт ЕАЭС у 2024 годзе адбудзецца ў Маскве
Стужка навiн
0