https://bel.sputnik.by/20231226/lukashenka-eaes-da-2045-goda-mozha-stats-polyusam-ekanamchnaga-prytsyazhennya-1082352277.html
Лукашэнка: ЕАЭС да 2045 года можа стаць полюсам эканамічнага прыцяжэння
Лукашэнка: ЕАЭС да 2045 года можа стаць полюсам эканамічнага прыцяжэння
Sputnik Беларусь
На думку беларускага лідара, еўразійскі саюз пяці краін больш прасунуўся наперад у эканамічнай інтэграцыі, чым некаторыя іншыя аб’яднанні – такія, як ШАС і... 26.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-26T09:42+0300
2023-12-26T09:42+0300
2023-12-26T09:42+0300
еаэс
аляксандр лукашэнка
навіны
санкт-пецярбург
расія
у свеце
эканоміка
палітыка
шас
брікс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0a/1081056243_97:0:1240:643_1920x0_80_0_0_8d9221a83e8b6d2befa6c09d43392ed5.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Еўразійскі эканамічны саюз можа стаць у будучыні адным з глабальных полюсаў эканамічнага прыцягнення, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу.Беларускі лідар дадаў, што еўразійская "пяцёрка" (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія - Sputnik) значна прасунулася наперад у эканамічнай інтэграцыі – больш, чым краіны ШАС і БРІКС. Паводле яго слоў, гэтыя аб’яднанні не маюць такой дынамікі."Яны яшчэ не дасягнулі таго ўзроўню інтэграцыі, якога дасягнулі мы. Галоўнае цяпер – не страціць тэмп", - запэўніў Лукашэнка.Вядучая эканамічная арганізацыяКіраўнік беларускай дзяржавы заклікаў працягваць рух уверх у гэтым напрамку, каб ЕАЭС стаў вядучай эканамічнай арганізацыяй не толькі ў сваім рэгіёне, але і ў цэлым у свеце.Нагадаем, што 25 снежня ў Санкт-Пецярбургу прайшоў саміт ЕАЭС, на які прыехалі прадстаўнікі ўсіх краін, якія ўваходзяць у аб’яднанне.Па выніках саміту прэзідэнты Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана і прэм’ер-міністр Арменіі падпісалі дэкларацыю "Еўразійскі эканамічны шлях". Дакумент датычыцца развіцця эканамічных працэсаў да 2030 года і на перыяд да 2045 года.У аўторак, 26 снежня, у Санкт-Пецярбургу адбудзецца пераднавагодні нефармальны саміт лідараў краін СНД.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231225/myasnkovch-pakne-pasadu-kranka-eek-1-lyutaga-2024-goda-1082343976.html
санкт-пецярбург
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/0a/1081056243_256:0:1113:643_1920x0_80_0_0_3567da5bf97ccf07bcc3bf9e08a344c6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, аляксандр лукашэнка, навіны , санкт-пецярбург, расія, у свеце, эканоміка, палітыка, шас, брікс
еаэс, аляксандр лукашэнка, навіны , санкт-пецярбург, расія, у свеце, эканоміка, палітыка, шас, брікс
Лукашэнка: ЕАЭС да 2045 года можа стаць полюсам эканамічнага прыцяжэння
На думку беларускага лідара, еўразійскі саюз пяці краін больш прасунуўся наперад у эканамічнай інтэграцыі, чым некаторыя іншыя аб’яднанні – такія, як ШАС і БРІКС.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Еўразійскі эканамічны саюз можа стаць у будучыні адным з глабальных полюсаў эканамічнага прыцягнення, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу.
"Вынікам рэалізацыі ўсіх планаў хацелася б бачыць Еўразійскі эканамічны саюз – калі не да 2030 года, то да 2045 года дакладна – адным з асноўных глабальных полюсаў эканамічнага прыцяжэння", - заявіў ён.
Беларускі лідар дадаў, што еўразійская "пяцёрка" (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія - Sputnik) значна прасунулася наперад у эканамічнай інтэграцыі – больш, чым краіны ШАС і БРІКС. Паводле яго слоў, гэтыя аб’яднанні не маюць такой дынамікі.
"Яны яшчэ не дасягнулі таго ўзроўню інтэграцыі, якога дасягнулі мы. Галоўнае цяпер – не страціць тэмп", - запэўніў Лукашэнка.
Вядучая эканамічная арганізацыя
Кіраўнік беларускай дзяржавы заклікаў працягваць рух уверх у гэтым напрамку, каб ЕАЭС стаў вядучай эканамічнай арганізацыяй не толькі ў сваім рэгіёне, але і ў цэлым у свеце.
"Будзе эканоміка – да гэтага прыйдзе і палітыка, і ваенна-палітычнае супрацоўніцтва, калі будзе што абараняць. У нас шанс, галоўнае – не спыніцца", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.
Нагадаем, што 25 снежня ў Санкт-Пецярбургу прайшоў саміт ЕАЭС, на які прыехалі прадстаўнікі ўсіх краін, якія ўваходзяць у аб’яднанне.
Па выніках саміту прэзідэнты Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана і прэм’ер-міністр Арменіі падпісалі дэкларацыю "Еўразійскі эканамічны шлях". Дакумент датычыцца развіцця эканамічных працэсаў да 2030 года і на перыяд да 2045 года.
У аўторак, 26 снежня, у Санкт-Пецярбургу адбудзецца пераднавагодні нефармальны саміт лідараў краін СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"