Улады Расіі падазраюць вытворцаў яек у цэнавай змове

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкВытворчасць курыных яек
Вытворчасць курыных яек - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2023
Падпісацца
Расійскае антыманапольнае ведамства ўзбудзіла ў снежні ўжо не менш за шэсць спраў у дачыненні да вытворцаў курыных яек.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Прыкметы парушэнняў знойдзены ў працы вытворцаў яек у ДНР, Кемераўскай, Іванаўскай, Варонежскай абласцях і іншых рэгіёнах, вынікае з паведамлення Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС) Расіі.
"ФАС Расіі ўважліва сочыць за цэнаўтварэннем на курынае яйка. У выніку праверак эканамічнай абгрунтаванасці цэн і дзеянняў кампаній мы бачым, што ў асобных выпадках рост цэн не абумоўлены эканамічнымі прычынамі, а адбываецца ў тым ліку ў выніку дамоўленасцей суб’ектаў гаспадарання", - адзначылі ў службе.
На гэты момант ведамства ўзбудзіла чатыры новыя справы з гэтай нагоды, а 15 снежня паведамлялася яшчэ аб дзвюх справах. Цяпер у цэнавых змовах абвінавачваюць, напрыклад, чатыры птушкафабрыкі ў ДНР, дзве ў Іванаўскай вобласці, столькі ж у Кемераўскай і гэтак далей.
Сінхронныя завышэнні цэн, па даных ФАС, у розных рэгіёнах былі ад 9% да 37%. Калі падазрэнні службы пацвердзяцца, то кампанія пагражаюць так званыя "абаротныя" штрафы. Гэта значыць птушкафабрыкі заплацяць не фіксаваныя сумы, а працэнты ад абароту тавараў.
У сярэдзіне снежня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў, што рост цэн быў з-за павелічэння попыту. Таму ў Расіі вырашылі павялічыць аб’ём тавару на рынку. Напрыклад, яйкі завязуць з Турцыі, Азербайджана і, як чакаецца, з Беларусі.
Для гэтага Мінэканамразвіцця Расіі падтрымала зняцце ўвазных мытных пошлін на курыныя яйкі з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2024 года. Бязмытны рэжым будзе толькі на пэўны аб’ём – 1,2 млрд штук.
Цэны на яйкі ў Расіі ў лістападзе 2023 года павялічыліся на 15%, а за год рост сярэдняй рознічнай цаны склаў больш за 40%. У Беларусі яйкі ў лістападзе падаражэлі да папярэдняга месяца ў сярэднім на 1,11%.
Раней, 15 снежня, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Бартош заяўляў, што рэспубліка гатова экспартаваць лішкі як яек, так і курынага мяса.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Яйкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2023
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін жартам папрасіў Лукашэнку "не скнарнічаць" з яйкамі
Стужка навiн
0