https://bel.sputnik.by/20231227/belarusy-pazmagayutstsa-za-medal-chempyanatu-svetu-pa-shakhmatakh-1082401995.html
Беларусы пазмагаюцца за медалі чэмпіянату свету па шахматах
Беларусы пазмагаюцца за медалі чэмпіянату свету па шахматах
Sputnik Беларусь
Спартсменаў з рэспублікі міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) дапусціла да індывідуальных турніраў, але толькі пад флагам арганізацыі. 27.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-27T11:24+0300
2023-12-27T11:24+0300
2023-12-27T11:24+0300
шахматы
fide
беларусы
спорт
навіны
чэмпіянат
узбекістан
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1b/1082397749_0:321:3071:2048_1920x0_80_0_0_65ef50fc7fb8e5a91a57c0c4dbdb9b06.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Беларускія шахматысты паспаборнічаюць за ўзнагароды чэмпіянату свету па рапідзе і бліцы ва Узбекістане, паведамілі ў прэс-службе федэрацыі.Усяго на спаборніцтвы па рапідзе зарэгістраваліся больш за 200 шахматыстаў з 48 краін. У адкрытым чэмпіянаце свету па бліцы прыме ўдзел 210 удзельнікаў з 48 дзяржаў. Напружаная барацьба чакаецца ў жаночых спаборніцтвах. За медалі форуму будуць змагацца 124 спартсменкі ў рапідзе і 125 у бліцы з 30 краін.Прызавы фонд адкрытага чэмпіянату па хуткіх шахматах складае 350 тысяч долараў, па бліцы – таксама 350 тысяч, жаночага чэмпіянату па рапідзе і бліцы – па 150 тысяч у кожнай дысцыпліне.Завершыцца чэмпіянат свету 30 снежня.Спартыўныя санкцыіМіжнародныя федэрацыі і асацыяцыі адхілілі беларускіх і расійскіх спартсменаў ад спаборніцтваў на фоне правядзення Расіяй спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне.Праз некаторы час спартсменаў пачалі дапускаць, але ў нейтральным статусе. На гэты момант у спаборніцтвах могуць удзельнічаць беларускія баксёры, цяжкаатлеты, гальфісты, весляры і прадстаўнікі некаторых іншых відаў спорту.Шэраг беларускіх атлетаў ужо паспелі нават заваяваць медалі чэмпіянатаў свету. Так, Ванэса Каладзінская ў жаночай барацьбе здабыла "серабро" сусветнага форуму і пуцёўку на Алімпіяду ў Парыжы.У лістападзе бягучага года Міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць пад флагам арганізацыі ў індывідуальных турнірах да 1 студзеня 2025 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231225/damaratskaya-zavayavala-yashche-adnu-znagarodu-na-turnry--ras-1082336985.html
узбекістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1b/1082397749_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_5f1c2ebf4e49a6abf341026ac6a768d2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шахматы, fide, беларусы, спорт, навіны , чэмпіянат, узбекістан, у свеце
шахматы, fide, беларусы, спорт, навіны , чэмпіянат, узбекістан, у свеце
Беларусы пазмагаюцца за медалі чэмпіянату свету па шахматах
Спартсменаў з рэспублікі міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) дапусціла да індывідуальных турніраў, але толькі пад флагам арганізацыі.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Беларускія шахматысты паспаборнічаюць за ўзнагароды чэмпіянату свету па рапідзе і бліцы ва Узбекістане, паведамілі ў прэс-службе федэрацыі.
Усяго на спаборніцтвы па рапідзе зарэгістраваліся больш за 200 шахматыстаў з 48 краін. У адкрытым чэмпіянаце свету па бліцы прыме ўдзел 210 удзельнікаў з 48 дзяржаў. Напружаная барацьба чакаецца ў жаночых спаборніцтвах. За медалі форуму будуць змагацца 124 спартсменкі ў рапідзе і 125 у бліцы з 30 краін.
"Беларусь на шахматным сусветным форуме прадстаўляюць Дзяніс Лазавік, Максім Царук, Варвара Палякова і Андрэй Гаравец. Кіраўнік дэлегацыі – Сяргей Міхайлоўскі", - паведамілі ў Беларускай федэрацыі шахмат.
Прызавы фонд адкрытага чэмпіянату па хуткіх шахматах складае 350 тысяч долараў, па бліцы – таксама 350 тысяч, жаночага чэмпіянату па рапідзе і бліцы – па 150 тысяч у кожнай дысцыпліне.
Завершыцца чэмпіянат свету 30 снежня.
Міжнародныя федэрацыі і асацыяцыі адхілілі беларускіх і расійскіх спартсменаў ад спаборніцтваў на фоне правядзення Расіяй спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне.
Праз некаторы час спартсменаў пачалі дапускаць, але ў нейтральным статусе. На гэты момант у спаборніцтвах могуць удзельнічаць беларускія баксёры, цяжкаатлеты, гальфісты, весляры і прадстаўнікі некаторых іншых відаў спорту.
Шэраг беларускіх атлетаў ужо паспелі нават заваяваць медалі чэмпіянатаў свету. Так, Ванэса Каладзінская ў жаночай барацьбе здабыла "серабро" сусветнага форуму і пуцёўку на Алімпіяду ў Парыжы.
У лістападзе бягучага года Міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць пад флагам арганізацыі ў індывідуальных турнірах да 1 студзеня 2025 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"