https://bel.sputnik.by/20231227/chakaem-panochnae-zzyanne-magntnaya-bura-nakryvae-zyamlyu-1082406292.html
Чакаем паўночнае ззянне: магнітная бура накрывае Зямлю
Чакаем паўночнае ззянне: магнітная бура накрывае Зямлю
Sputnik Беларусь
Паводле звестак навукоўцаў, геамагнітны шторм працягнецца некалькі дзён, асабліва яго адчуюць метэазалежныя людзі. 27.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-27T12:45+0300
2023-12-27T12:45+0300
2023-12-31T20:40+0300
магнітная бура
сонца
навіны
здароўе
грамадства
космас
новы год - 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/07/1078270546_0:268:3072:1996_1920x0_80_0_0_d5e477d6d7c9401fd812106f7fb7933d.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Наймагутная магнітная бура, выкліканая сонечнымі ўспышкамі, накрые сёння Зямлю, ёй ужо прысвоілі клас G1, паведамляюць інтэрнэт-крыніцы са спасылкай на даследаванні NASA.Гэта магнітная бура стане наступствам шэрага магутных успышак на Сонцы, якія адбыліся ў канцы мінулага тыдня і на гэтым.Па прагнозах навукоўцаў, "сонечны" геамагнітны шторм працягнецца да Новага года.Не выключана, што шторм будзе суправаджаць Паўночнае ззянне, якое можна будзе назіраць увечары 27 снежня.Гэтая прыгожая астранамічная з’ява здараецца ў верхніх пластах атмасферы, калі туды ўрываюцца зараджаныя часціцы сонечнага ветру. Такое спалучэнне і дае эфектнае свячэнне ў небе.Магнітныя буры і здароўеНа геамагнітныя буры, як правіла, рэагуюць метэазалежныя людзі, а таксама людзі з лабільнай псіхікай. У іх павышаецца трывожнасць, падазронасць, некаторыя становяцца залішне актыўнымі, у кагосьці, наадварот, зніжаецца жыццёвы тонус і настрой, адзначаюць медыкі.У такія дні спецыялісты ў медыцынскай сферы раяць метэалабільным людзям адмовіцца ад алкаголю і курэння, нават ад вэйпаў, скараціць колькасць кубкаў кавы. Перавагу лепш аддаць вітамінным чаям, морсам – напрыклад, абляпіхаваму, у якім шмат вітамінаў.Таксама, паводле слоў медыкаў, аблегчыць стан дапамогуць расслабляльныя пешыя прагулкі, а вось нагрузкі ў спартыўнай зале лепш скараціць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231201/lukashenka-nazva-prychyny--kryntsu-zmyanennya-klmatu-va-sm-svetse-1081632599.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/07/1078270546_256:0:2987:2048_1920x0_80_0_0_b675237c7dcbdc49e5b96befebe538ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
магнітная бура, сонца, навіны , здароўе, грамадства, космас, новы год - 2024
магнітная бура, сонца, навіны , здароўе, грамадства, космас, новы год - 2024
Чакаем паўночнае ззянне: магнітная бура накрывае Зямлю
12:45 27.12.2023 (абноўлена: 20:40 31.12.2023) Паводле звестак навукоўцаў, геамагнітны шторм працягнецца некалькі дзён, асабліва яго адчуюць метэазалежныя людзі.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Наймагутная магнітная бура, выкліканая сонечнымі ўспышкамі, накрые сёння Зямлю, ёй ужо прысвоілі клас G1, паведамляюць інтэрнэт-крыніцы са спасылкай на даследаванні NASA.
Гэта магнітная бура стане наступствам шэрага магутных успышак на Сонцы, якія адбыліся ў канцы мінулага тыдня і на гэтым.
Па прагнозах навукоўцаў, "сонечны" геамагнітны шторм працягнецца да Новага года.
"Геамагнітнай буры прысвоілі клас G1, пры якім бываюць нязначныя збоі ў рабоце электрасетак. Таксама яе адчуюць метэазалежныя людзі", - папярэдзілі яны.
Не выключана, што шторм будзе суправаджаць Паўночнае ззянне, якое можна будзе назіраць увечары 27 снежня.
Гэтая прыгожая астранамічная з’ява здараецца ў верхніх пластах атмасферы, калі туды ўрываюцца зараджаныя часціцы сонечнага ветру. Такое спалучэнне і дае эфектнае свячэнне ў небе.
На геамагнітныя буры, як правіла, рэагуюць метэазалежныя людзі, а таксама людзі з лабільнай псіхікай. У іх павышаецца трывожнасць, падазронасць, некаторыя становяцца залішне актыўнымі, у кагосьці, наадварот, зніжаецца жыццёвы тонус і настрой, адзначаюць медыкі.
У такія дні спецыялісты ў медыцынскай сферы раяць метэалабільным людзям адмовіцца ад алкаголю і курэння, нават ад вэйпаў, скараціць колькасць кубкаў кавы. Перавагу лепш аддаць вітамінным чаям, морсам – напрыклад, абляпіхаваму, у якім шмат вітамінаў.
Таксама, паводле слоў медыкаў, аблегчыць стан дапамогуць расслабляльныя пешыя прагулкі, а вось нагрузкі ў спартыўнай зале лепш скараціць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"