https://bel.sputnik.by/20231227/lukashenka-prynya-udzel-u-navagodnm-bal--mnsku-1082422386.html
Лукашэнка прыняў удзел у Навагоднім балі ў Мінску
Лукашэнка прыняў удзел у Навагоднім балі ў Мінску
Sputnik Беларусь
Традыцыйны навагодні баль для моладзі адбыўся ў сераду ў Палацы Незалежнасці. 27.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-27T18:17+0300
2023-12-27T18:17+0300
2023-12-31T20:41+0300
аляксандр лукашэнка
баль
грамадства
палац незалежнасці
у беларусі
беларусь
навіны
новы год - 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1b/1082421531_81:0:1199:629_1920x0_80_0_0_2e454bdc7a7e281835922705dfa76fb7.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Удзельнікі маладзёжнага навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці апынуліся ў ім дзякуючы бацькам і сваім настаўнікам, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці мерапрыемства.Паводле яго слоў, цяпер – адзіны дзень у годзе, калі Палац Незалежнасці кардынальна мяняе выгляд.Як паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба, на баль прыехалі больш за 330 юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх – адораныя навучэнцы ВНУ, ССНУ, вучылішчаў, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Гэта моладзь, якая мае поспехі ў вучобе, грамадскім жыцці, спорце, навуцы і творчасці.На балі прысутнічалі не толькі прэзідэнт, але і дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі, міністры культуры і адукацыі Анатоль Маркевіч і Андрэй Іванец, а таксама мэр Мінска Уладзімір Кухараў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама і грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі Ігар Карпенка.У мінулым годзе аналагічны баль адбыўся 28 снежня, на яго паклікалі каля 320 юнакоў і дзяўчат.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231223/mnchan-u-novy-god-buduts-zabalyats-dyskatekay-90-kh--shou-dzyado-maroza-1082254301.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1b/1082421531_221:0:1060:629_1920x0_80_0_0_46760351c25d930dfb9d5e4e11885455.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, баль, грамадства, палац незалежнасці, у беларусі, беларусь, навіны , новы год - 2024
аляксандр лукашэнка, баль, грамадства, палац незалежнасці, у беларусі, беларусь, навіны , новы год - 2024
Лукашэнка прыняў удзел у Навагоднім балі ў Мінску
18:17 27.12.2023 (абноўлена: 20:41 31.12.2023) Традыцыйны навагодні баль для моладзі адбыўся ў сераду ў Палацы Незалежнасці.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Удзельнікі маладзёжнага навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці апынуліся ў ім дзякуючы бацькам і сваім настаўнікам, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці мерапрыемства.
"Гэта яны (настаўнікі і бацькі - Sputnik) прывялі вас у Палац Незалежнасці. Таму што вывучылі і выхавалі. Навучылі ставіць правільныя мэты, дабівацца іх. А вось з заўтрашняга дня вы пачнеце пісаць гісторыю ўжо ўласнай рукой. Тут няма выпадковых людзей. Вы – лепшыя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, цяпер – адзіны дзень у годзе, калі Палац Незалежнасці кардынальна мяняе выгляд.
"Літаральна некалькі гадзін таму ў кабінетах і залах гэтага будынка вырашаліся важныя пытанні палітыкі, эканомікі, бяспекі. Цяпер тут пануе атмасфера музыкі і танца. Атмасфера маладосці. Адбываецца гэта адзін раз у год і толькі для вас", - адзначыў Лукашэнка.
Як паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба, на баль прыехалі больш за 330 юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх – адораныя навучэнцы ВНУ, ССНУ, вучылішчаў, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Гэта моладзь, якая мае поспехі ў вучобе, грамадскім жыцці, спорце, навуцы і творчасці.
На балі прысутнічалі не толькі прэзідэнт, але і дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі, міністры культуры і адукацыі Анатоль Маркевіч і Андрэй Іванец, а таксама мэр Мінска Уладзімір Кухараў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама і грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі Ігар Карпенка.
У мінулым годзе аналагічны баль адбыўся 28 снежня, на яго паклікалі каля 320 юнакоў і дзяўчат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"