Радыё

Пераслегін: у выпадку адкрытага канфлікту з Расіяй Захад ахвяруе Польшчай

Переслегин: Кто победит в ядерном конфликте если он произойдет
Падпісацца
Хто пераможа ў ядзерным канфлікце, калі ён усё ж такі адбудзецца, – меркаванне расійскага вучонага-прагназіста Сяргея Пераслегіна.
Пры бягучым геапалітычным раскладзе з усіх еўрапейскіх краін у самае нявыгаднае становішча (пасля Украіны) трапляе Польшча, якая ў выпадку далейшага абвастрэння палітычнай сітуацыі апынецца на самым вастрыі сур’ёзнага канфлікту. У Варшаве гэта разумеюць, адсюль і рашэнне аб згортванні працы камісіі па расследаванні прычын авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой у 2010 годзе загінула частка польскай палітычнай эліты, мяркуе расійскі вучоны.
"Зусім зразумела, што праца гэтай камісіі была бессэнсоўная, Польшча робіць шмат бессэнсоўных дзеянняў, і гэта не самае крытычнае з іх. Гэта хутчэй быў пэўны сігнал аб жаданні не столькі нармалізаваць адносіны, не, пра гэта размова не ідзе, колькі пра спробы сказаць, што мы, Польшча, маем нейтральную пазіцыю, у канфлікты не залазім, і нікуды тут рухацца не хочам", - разважае Пераслегін.
Цяпер ужо зразумела, што Украіна ў адзіночку змагацца не можа, ЗША заканчваюць яе падтрымку, таму ўсё пытанне ў тым, як павядзе сябе Еўропа, мяркуе эксперт. Цалкам зразумела, што Еўропа будзе рэагаваць па стандартнай схеме – чым далей краіна ад Расіі, тым менш яна з ёй звязана, і тым мацней яна будзе рэагаваць і аказваць дапамогу Украіне далей.

"Польшча, якая цудоўна ўсведамляе, што ў выпадку чаго з’яўляецца першым аб'ектам вайны, вельмі ветліва тлумачыць, што яна тут зусім ні пры чым, і калі ласка, не трэба з яе пачынаць. Сітуацыя вельмі незвычайная ва ўсіх адносінах, і яе ўжо нельга вырашыць дыпламатычным" шляхам… А калі канфлікт вырашаецца чыста ваенным шляхам, Украіна падае", - кажа эксперт.

На думку Пераслегіна, уключацца ў канфлікт Захаду і Расіі "па поўнай праграме" ні ў польскага, ні ў еўрапейскага істэблішменту няма ні жадання, ні гатоўнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0