https://bel.sputnik.by/20231228/mnfn-belarus-zayav-ab-vykanann-byudzhetu-2023-goda-bez-deftsytu-1082428840.html
Мінфін Беларусі заявіў аб выкананні бюджэту 2023 года без дэфіцыту
Мінфін Беларусі заявіў аб выкананні бюджэту 2023 года без дэфіцыту
Sputnik Беларусь
Раней планавалася, што розніца паміж расходамі і даходамі рэспубліканскага бюджэту ў Беларусі будзе закрыта за кошт леташніх астаткаў і запазычанняў. 28.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-28T09:35+0300
2023-12-28T09:35+0300
2023-12-28T09:35+0300
дзяржаўны бюджэт
бюджэт
эканоміка
навіны
юрый селіверстаў
міністэрства фінансаў беларусі
фінансы
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/11/1080372285_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_a9c4a37b72b5acf172c0f31649361bfa.jpg
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Беларускі бюджэт 2023 года будзе выкананы без дэфіцыту, заявіў кіраўнік Мінфіна Беларусі Юрый Селіверстаў.Паводле слоў міністра, краіна перажыла адыходзячы год ва ўмовах знешняга націску. Быў прыняты шэраг захадаў, у тым ліку змянілася падтрымка экспарцёраў. Па яго словах, гэтыя і іншыя крокі дапамаглі беларускай эканоміцы.Дэфіцыт бюджэтуРэспубліканскі бюджэт у рэспубліцы ўжо некалькі гадоў запар плануецца з дэфіцытам. У 2023 годзе ён мог скласці 3,1 млрд рублёў. Частку сродкаў для пагашэння гэтага дэфіцыту ўлады мелі намер атрымаць праз дзяржаўныя пазыкі. Таксама на гэтыя мэты павінны былі пайсці рэшткі папярэдняга бюджэту.Пры гэтым Мінфін з сярэдзіны 2022 года перастаў публікаваць справаздачы аб выкананні бюджэту, але часам прадстаўнікі ведамства агучваюць некаторыя паказчыкі.Раней у гэтым годзе Мінфін ужо адзначаў, што бюджэт, хутчэй за ўсё, будзе бездэфіцытны, нягледзячы на кансерватыўны сцэнарый, закладзены першапачаткова. У лістападзе Селіверстаў паведаміў, што за студзень-верасень рэспубліканскі бюджэт па даходах выкананы на 77%, а мясцовыя бюджэты – на 73%.Бюджэт на наступны годУ законе аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год зноў закладзены дэфіцыт, і сума на гэты раз большая – каля 4,7 млрд рублёў. Як і раней, праблему будуць вырашаць за кошт астаткаў і запазычанняў. Па-ранейшаму ўнутры краіны найбольш грошай у казну збяруць праз ПДВ.Таксама павялічаць выдаткі на абарону і Узброеныя сілы: у першапачатковай версіі бюджэту на 2023 год было 2,6 млрд, а ў законе на наступны год – 3, 4 млрд.Акрамя таго, трэба выплаціць каля двух млрд долараў доўгу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231218/valodzn-deputaty-prynyal-byudzhet-sayuznay-dzyarzhavy-na-2024-god-1082140504.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/11/1080372285_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_ed27aede10cfe6d8fdd01d1444acc8f0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзяржаўны бюджэт, бюджэт, эканоміка, навіны , юрый селіверстаў, міністэрства фінансаў беларусі, фінансы, у беларусі, беларусь
дзяржаўны бюджэт, бюджэт, эканоміка, навіны , юрый селіверстаў, міністэрства фінансаў беларусі, фінансы, у беларусі, беларусь
Мінфін Беларусі заявіў аб выкананні бюджэту 2023 года без дэфіцыту
Раней планавалася, што розніца паміж расходамі і даходамі рэспубліканскага бюджэту ў Беларусі будзе закрыта за кошт леташніх астаткаў і запазычанняў.
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Беларускі бюджэт 2023 года будзе выкананы без дэфіцыту, заявіў кіраўнік Мінфіна Беларусі Юрый Селіверстаў.
"Мы планавалі дэфіцытны бюджэт, а сёння мы выканаем яго без дэфіцыту. Гэта не можа не радаваць", - адзначыў Селіверстаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паводле слоў міністра, краіна перажыла адыходзячы год ва ўмовах знешняга націску. Быў прыняты шэраг захадаў, у тым ліку змянілася падтрымка экспарцёраў. Па яго словах, гэтыя і іншыя крокі дапамаглі беларускай эканоміцы.
Рэспубліканскі бюджэт у рэспубліцы ўжо некалькі гадоў запар плануецца з дэфіцытам. У 2023 годзе ён мог скласці 3,1 млрд рублёў. Частку сродкаў для пагашэння гэтага дэфіцыту ўлады мелі намер атрымаць праз дзяржаўныя пазыкі. Таксама на гэтыя мэты павінны былі пайсці рэшткі папярэдняга бюджэту.
Пры гэтым Мінфін з сярэдзіны 2022 года перастаў публікаваць справаздачы аб выкананні бюджэту, але часам прадстаўнікі ведамства агучваюць некаторыя паказчыкі.
Раней у гэтым годзе Мінфін ужо адзначаў, што бюджэт, хутчэй за ўсё, будзе бездэфіцытны, нягледзячы на кансерватыўны сцэнарый, закладзены першапачаткова. У лістападзе Селіверстаў паведаміў, што за студзень-верасень рэспубліканскі бюджэт па даходах выкананы на 77%, а мясцовыя бюджэты – на 73%.
У законе аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год зноў закладзены дэфіцыт, і сума на гэты раз большая – каля 4,7 млрд рублёў. Як і раней, праблему будуць вырашаць за кошт астаткаў і запазычанняў. Па-ранейшаму ўнутры краіны найбольш грошай у казну збяруць праз ПДВ.
Таксама павялічаць выдаткі на абарону і Узброеныя сілы: у першапачатковай версіі бюджэту на 2023 год было 2,6 млрд, а ў законе на наступны год – 3, 4 млрд.
Акрамя таго, трэба выплаціць каля двух млрд долараў доўгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"