https://bel.sputnik.by/20231228/tseny-na-prapampovanne-naftapradukta-vyrastuts-u-belarus-1082428334.html
Цэны на прапампоўванне нафтапрадуктаў вырастуць у Беларусі
Цэны на прапампоўванне нафтапрадуктаў вырастуць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Упершыню з вясны 2023 года ў Беларусі паднімаюць тарыфы на прапампоўку нафтапрадуктаў па ўчастках Полацк – Круляўшчызна і Полацк – Фаніпаль. 28.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-28T09:12+0300
2023-12-28T09:12+0300
2023-12-28T09:15+0300
нафта
цэны і кошты
нафтаправод
нафтапрадукты
нафтаправод "дружба"
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104412/50/1044125082_0:0:3092:1739_1920x0_80_0_0_b058a508608c8d3412356302a2d1ce96.jpg
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Змяняецца калідор цэн на транспарціроўку нафтапрадуктаў па магістральным трубаправодзе ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па двух участках, вынікае з пастановы міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі №73 ад 14 снежня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Раней ведамства мяняла цэны ў сакавіку 2023 года. Цяпер паднімаецца мінімальны кошт прапампоўвання па ўчастку Полацк – Крулеўшчызна з 11,63 да 12,40 беларускага рубля, а максімальны тарыф – з 14,53 да 15,50. На ўчастку Полацк – Фаніпаль ніжняя мяжа мяняецца з 17,17 да 18,32, а верхняя – з 21,45 да 22,88 рубля.Беларускі бок у 2023 годзе таксама неаднаразова прапаноўваў расійскім партнёрам узняць і кошт транзіту нафты па нафтаправодзе "Дружба". У сярэдзіне снежня заяўлялася, што па паўночнай частцы тарыф можна павялічыць на 43%, а па паўднёвай – на 14,5%. Да гэтага была прапанова аб тым, каб тарыф вырас з 1 ліпеня 2023 года на 84%.Цяпер павышэнне можа адбыцца з 1 лютага наступнага года. Расійскія партнёры з "Транснафты" гатовы абмяркоўваць павелічэнне, але ўлічыць таксама інтарэсы Казахстана, таму што па паўночнай ветцы "Дружбы" транспартуецца казахстанская нафта.У нядаўнім мінулым расійская "Транснафта" і беларуская "Гомельтранснафта Дружба" супрацоўнічалі па транзіце нафты, здабытай у Расіі. Аднак пастаўкі ў Польшчу па "Дружбе" спыніліся ў лютым гэтага года, а прапампоўка ў Германію спынілася з пачатку 2023 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230209/nafta-ne-dae-takoy-rentabelnasts-yak-selskaya-gaspadarka--lukashenka-1072082371.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104412/50/1044125082_361:0:3092:2048_1920x0_80_0_0_a59123398add8048e5fd36355030d283.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафта, цэны і кошты, нафтаправод, нафтапрадукты, нафтаправод "дружба", эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
нафта, цэны і кошты, нафтаправод, нафтапрадукты, нафтаправод "дружба", эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
Цэны на прапампоўванне нафтапрадуктаў вырастуць у Беларусі
09:12 28.12.2023 (абноўлена: 09:15 28.12.2023) Упершыню з вясны 2023 года ў Беларусі паднімаюць тарыфы на прапампоўку нафтапрадуктаў па ўчастках Полацк – Круляўшчызна і Полацк – Фаніпаль.
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Змяняецца калідор цэн на транспарціроўку нафтапрадуктаў па магістральным трубаправодзе ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па двух участках, вынікае з пастановы міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі №73 ад 14 снежня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Гэтая пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2024 года", - сказана ў дакуменце.
Раней ведамства мяняла цэны ў сакавіку 2023 года. Цяпер паднімаецца мінімальны кошт прапампоўвання па ўчастку Полацк – Крулеўшчызна з 11,63 да 12,40 беларускага рубля, а максімальны тарыф – з 14,53 да 15,50. На ўчастку Полацк – Фаніпаль ніжняя мяжа мяняецца з 17,17 да 18,32, а верхняя – з 21,45 да 22,88 рубля.
Беларускі бок у 2023 годзе таксама неаднаразова прапаноўваў расійскім партнёрам узняць і кошт транзіту нафты па нафтаправодзе "Дружба". У сярэдзіне снежня заяўлялася, што па паўночнай частцы тарыф можна павялічыць на 43%, а па паўднёвай – на 14,5%. Да гэтага была прапанова аб тым, каб тарыф вырас з 1 ліпеня 2023 года на 84%.
Цяпер павышэнне можа адбыцца з 1 лютага наступнага года. Расійскія партнёры з "Транснафты" гатовы абмяркоўваць павелічэнне, але ўлічыць таксама інтарэсы Казахстана, таму што па паўночнай ветцы "Дружбы" транспартуецца казахстанская нафта.
У нядаўнім мінулым расійская "Транснафта" і беларуская "Гомельтранснафта Дружба" супрацоўнічалі па транзіце нафты, здабытай у Расіі. Аднак пастаўкі ў Польшчу па "Дружбе" спыніліся ў лютым гэтага года, а прапампоўка ў Германію спынілася з пачатку 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"