Аргенціна афіцыйна адмовілася ад членства ў БРІКС

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкСаміт БРІКС у ПАР
Саміт БРІКС у ПАР - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2023
Падпісацца
Раней чыноўнікі розных узроўняў у Аргенціне заяўлялі, што краіна не стане далучацца да аб’яднання.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Аргенцінскі прэзідэнт Хаўер Мілей накіраваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну і старшыні КНР Сі Цзіньпіну афіцыйныя паведмаленні, у якіх утрымліваецца адмова ад запрашэння стаць удзельнікам БРІКС, паведаміў у пятніцу партал Infobae.
"Хаўер Мілей некалькі дзён таму накіраваў афіцыйныя лісты Сі Цзіньпіну і Уладзіміру Пуціну, у якіх аб’явіў аб выхадзе Аргенціны са шматбаковага форуму БРІКС", - гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, аналагічныя лісты былі накіраваныя Мілеем бразільскаму лідару Луле да Сілве, прэм’еру Індыі Нарэндры Модзі і прэзідэнту ПАР Сірылу Рамафосе.
Цяпер у БРІКС уваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР, аднак апошнім часам жаданне далучыцца да эканамічнага блока выказалі ўжо 23 дзяржавы, у іх ліку Беларусь.
Нагадаем, што міжнародны саміт БРІКС прайшоў у Йоханэсбургу 22-24 жніўня пад старшынствам прымаючага боку – ПАР.
Прэзідэнт паўднёваафрыканскай рэспублікі Рамафоса паведаміў, што ў склад БРІКС былі афіцыйна запрошаны Аргенціна, Егіпет, Іран, Эфіопія, ААЭ і Саудаўская Аравія. Паўнавартаснае членства новых дзяржаў павінна пачацца ў арганізацыі з 1 студзеня 2024 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей - Sputnik Беларусь, 1920, 23.11.2023
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Аргенціны прапанаваў Зяленскаму правесці канферэнцыю па Украіне
Стужка навiн
0