МНС не рэкамендуе запальваць дома бенгальскія агні

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкЛюдзі трымаюць бенгальскія агні
Людзі трымаюць бенгальскія агні - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2023
Падпісацца
У МНС папярэдзілі, што міліцыя будзе рэагаваць на запуск феерверкаў у пяць раніцы 1 студзеня каля пад’ездаў жылых дамоў.
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Хлапушкі і бенгальскія агні трэба выкарыстоўваць у жылых памяшканнях з прытрымліваннем шэрага правіл, паведаміў журналістам памочнік міністра – прэс-сакратар МНС Беларусі Яўген Бараноўскі.
Ён растлумачыў, што і тое, і другое адносіцца да піратэхнікі першага класа небяспекі.
"Звяртаю ўвагу на тое, што бенгальскі агонь – гэта даволі небяспечны піратэхнічны выраб. Тэмпература гарэння – больш за тысячу градусаў, таму тут трэба выконваць усе неабходныя меры бяспекі", - падкрэсліў прадстаўнік МНС.
Пры кантакце бенгальскага агню з любым гаручым матэрыялам абавязкова адбудзецца ўзгаранне, папярэдзіў Бараноўскі.

Спецыялізаваныя крамы

Прэс-сакратар міністэрства таксама парэкамендаваў купляць піратэхніку ў спецыялізаваных крамах, паколькі там прапануецца сертыфікаваны тавар, які адпавядае тэхрэгламентам ЕАЭС. Пры куплі важна зважаць на цэласнасць упакоўкі і тэрмін прыдатнасці, дадаў ён.
"Тут (пры мінулым тэрміне прыдатнасці - Sputnik) або піратэхніка можа не спрацаваць, або можа быць нейкі эфект затрымкі, а можа наогул адбыцца непрадказальнае гарэнне, таму максімальна акуратна ставімся да гэтых рэчаў", - растлумачыў прадстаўнік МНС.
Пры ўтылізацыі скарыстанай піратэхнікі можна яе выкінуць у смеццевую скрыню. Аднак калі выраб не спрацаваў, неабходна пачакаць 15-30 хвілін, пасля чаго заліць яго вадой на дзве гадзіны ці нават на дзень, і толькі потым выкінуць.
Бараноўскі нагадаў, што больш небяспечныя класы піратэхнікі выкарыстоўваюцца выключна на адкрытых пляцоўках, але не дома. Некаторыя віды дазваляецца запускаць толькі арганізацыям, у якіх ёсць спецыяльная ліцэнзія.

Калі запуск петарды парушэнне

У сваю чаргу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Сяргей Мірончык патлумачыў, у якіх выпадках запуск піратэхнікі на вуліцы могуць палічыць за парушэнне.
Адна справа, калі грамадзяне пускаюць феерверкі на вуліцы ў навагоднюю ноч каля 0:00 – 0:30. Але тое ж самае дзеянне ў 5:00 каля пад’езда жылога дома прычыніць нязручнасць астатнім жыхарам, і міліцыя будзе рэагаваць на гэта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі на дабрачынным свяце ў рамках акцыі Нашы дзеці - Sputnik Беларусь, 1920, 28.12.2023
Лукашэнка: Беларусь адкрытая для тых, хто страціў мір у сваіх краінах
Стужка навiн
0