https://bel.sputnik.by/20231231/belarus--rasya-dabyutstsa-bolshaga-navagodnyae-vnshavanne-barysa-gryzlova-1082486885.html
Беларусь і Расія даб’юцца большага: навагодняе віншаванне Барыса Грызлова
Беларусь і Расія даб’юцца большага: навагодняе віншаванне Барыса Грызлова
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на санкцыі, абедзве краіны дэманструюць упэўнены эканамічны рост і ў многіх галінах задаюць новыя сусветныя стандарты. 31.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-31T12:49+0300
2023-12-31T12:49+0300
2023-12-31T20:43+0300
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
пасол
барыс грызлоў
свята
віншаванне
меркаванне
новы год - 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/0d/1071168512_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_a28706731b5337275bd2eafbc2dbc287.jpg
Дарагія сябры,Стрэлкі адлічваюць апошнія гадзіны 2023 года. Расіянам і беларусам – усім жыхарам Саюзнай дзяржавы – ён даў нямала падстаў для аптымізму і ўпэўненасці ў нашым агульным поспеху. Адыходзячы год пацвердзіў абсалютную правільнасць гістарычнага выбару брацкіх народаў – развіваць інтэграцыю і ўмацоўваць супрацоўніцтва, заснаванае на агульнай гісторыі, сапраўдных каштоўнасцях, якія аб’ядноўваюць нас, непарыўнай духоўнай і цывілізацыйнай блізкасці.На фоне турбулентнасці, якая ўзмацняецца ва ўсім заходнім свеце, Саюзная дзяржава заставалася сапраўднай апорай стабільнасці. Не спраўдзілася ніводнае "прароцтва" замежных скептыкаў, крытыкаў і нядобразычліўцаў, якія прадказвалі нам крызіс і заняпад.Усё склалася наадварот. Пакуль калектыўны Захад спрабуе "наскрэбці па засеках" дзесятыя долі працэнта ВУП, эканомікі Расіі і Беларусі дэманструюць упэўнены рост у 3,5% – і гэта ва ўмовах санкцый і на фоне відавочнай "прасадкі" сусветных рынкаў. Сёння, у адрозненне ад пераломнага 2022 года, размова ідзе зусім не аб мінімізацыі ўрону, а аб доўгатэрміновым планаванні з прыцэлам на развіццё інавацыйных вытворчасцей, рэалізацыю маштабных прарыўных праектаў з магутнай навуковай і тэхнічнай базай. Яскравым прыкладам таму служыць уведзеная ў строй у лістападзе 2023 года першая ў Беларусі атамная электрастанцыя, створаная расійскімі і беларускімі спецыялістамі. І гэта – толькі пачатак. Вынікам нашай сумеснай працы ў адыходзячым годзе стала мяккая, але вельмі важная змена парадыгмы развіцця.Ад імпартазамяшчэння мы перайшлі да стварэння новай эканомікі Саюзнай дзяржавы. Расія і Беларусь даўно не імкнуцца нікога "дагнаць" – наадварот, у многіх галінах мы задаем новыя сусветныя стандарты. Задачы становяцца ўсё больш амбіцыйнымі, а гарызонты супрацоўніцтва ўвесь час пашыраюцца.Пры гэтым галоўная мэта саюзнай інтэграцыі застаецца нязменнай – рост дабрабыту і якасці жыцця расіян і беларусаў.Сёння Саюзная дзяржава перажывае сапраўдны бум гандлёва-эканамічнай кааперацыі. Дзякуючы сінхранізацыі заканадаўчай базы і спрашчэнню рэгулявання створаны камфортныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва.Для нашых грамадзян даўно не існуе дзяржаўнай мяжы ў тым выглядзе, у якім яна падзяляе іншыя краіны. Нам удалося забяспечыць роўныя магчымасці ў галіне працаўладкавання і пярвічнай медыцынскай дапамогі.Памнажаецца колькасць яркіх сумесных праектаў у сферы культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, на сцэне запальваюцца новыя зоркі. Імкліва расце ўнутраны турызм. Можна без перабольшання сказаць, што расіяне і беларусы зноўку адкрываюць для сябе бязмежныя прасторы нашай агульнай гістарычнай Радзімы. Гэтаму ў немалой ступені садзейнічае развіццё пасажырскіх зносін: рэгулярна запускаюцца новыя авіярэйсы, адкрываюцца чыгуначныя і аўтобусныя маршруты паміж гарадамі Расіі і Беларусі.Мы шмат чаго дабіліся ў адыходзячым годзе. Практычна завершана маштабная трохгадовая работа па рэалізацыі 28 саюзных праграм. У бліжэйшы час будзе зацверджаны новы інтэграцыйны пакет на 2024-2026 гады. Ён уключае ў сябе ўжо 120 мерапрыемстваў, якія ахопліваюць значна больш шырокі спектр напрамкаў супрацоўніцтва. Асаблівы ўпор будзе зроблены на ўмацаванні культурна-гуманітарных сувязей.Вядома, нам трэба будзе вырашыць яшчэ нямала задач. Аднак, як паказаў 2023 год, іх пастаноўка ўсё менш вызначаецца знешнімі ўмовамі, і ўсё больш – нашым агульным усвядомленым выбарам. Мы ўступаем у Новы год з упэўненасцю, што дасягнём пастаўленых мэт.Ад усёй душы віншую ўсіх жыхароў Саюзнай дзяржавы з Новым годам. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і кахання, а нашым краінам – Расіі і Беларусі – новых поспехаў, гучных перамог і працвітання!>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/0d/1071168512_0:0:1820:1365_1920x0_80_0_0_c928deeaa26067cf4da45ddbb7ba23ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, пасол, барыс грызлоў, свята, віншаванне, меркаванне, новы год - 2024
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, пасол, барыс грызлоў, свята, віншаванне, меркаванне, новы год - 2024
Беларусь і Расія даб’юцца большага: навагодняе віншаванне Барыса Грызлова
12:49 31.12.2023 (абноўлена: 20:43 31.12.2023) Нягледзячы на санкцыі, абедзве краіны дэманструюць упэўнены эканамічны рост і ў многіх галінах задаюць новыя сусветныя стандарты.
Стрэлкі адлічваюць апошнія гадзіны 2023 года. Расіянам і беларусам – усім жыхарам Саюзнай дзяржавы – ён даў нямала падстаў для аптымізму і ўпэўненасці ў нашым агульным поспеху. Адыходзячы год пацвердзіў абсалютную правільнасць гістарычнага выбару брацкіх народаў – развіваць інтэграцыю і ўмацоўваць супрацоўніцтва, заснаванае на агульнай гісторыі, сапраўдных каштоўнасцях, якія аб’ядноўваюць нас, непарыўнай духоўнай і цывілізацыйнай блізкасці.
На фоне турбулентнасці, якая ўзмацняецца ва ўсім заходнім свеце, Саюзная дзяржава заставалася сапраўднай апорай стабільнасці. Не спраўдзілася ніводнае "прароцтва" замежных скептыкаў, крытыкаў і нядобразычліўцаў, якія прадказвалі нам крызіс і заняпад.
Усё склалася наадварот. Пакуль калектыўны Захад спрабуе "наскрэбці па засеках" дзесятыя долі працэнта ВУП, эканомікі Расіі і Беларусі дэманструюць упэўнены рост у 3,5% – і гэта ва ўмовах санкцый і на фоне відавочнай "прасадкі" сусветных рынкаў. Сёння, у адрозненне ад пераломнага 2022 года, размова ідзе зусім не аб мінімізацыі ўрону, а аб доўгатэрміновым планаванні з прыцэлам на развіццё інавацыйных вытворчасцей, рэалізацыю маштабных прарыўных праектаў з магутнай навуковай і тэхнічнай базай. Яскравым прыкладам таму служыць уведзеная ў строй у лістападзе 2023 года першая ў Беларусі атамная электрастанцыя, створаная расійскімі і беларускімі спецыялістамі. І гэта – толькі пачатак. Вынікам нашай сумеснай працы ў адыходзячым годзе стала мяккая, але вельмі важная змена парадыгмы развіцця.
Ад імпартазамяшчэння мы перайшлі да стварэння новай эканомікі Саюзнай дзяржавы. Расія і Беларусь даўно не імкнуцца нікога "дагнаць" – наадварот, у многіх галінах мы задаем новыя сусветныя стандарты. Задачы становяцца ўсё больш амбіцыйнымі, а гарызонты супрацоўніцтва ўвесь час пашыраюцца.
Пры гэтым галоўная мэта саюзнай інтэграцыі застаецца нязменнай – рост дабрабыту і якасці жыцця расіян і беларусаў.
Сёння Саюзная дзяржава перажывае сапраўдны бум гандлёва-эканамічнай кааперацыі. Дзякуючы сінхранізацыі заканадаўчай базы і спрашчэнню рэгулявання створаны камфортныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва.
Для нашых грамадзян даўно не існуе дзяржаўнай мяжы ў тым выглядзе, у якім яна падзяляе іншыя краіны. Нам удалося забяспечыць роўныя магчымасці ў галіне працаўладкавання і пярвічнай медыцынскай дапамогі.
Памнажаецца колькасць яркіх сумесных праектаў у сферы культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, на сцэне запальваюцца новыя зоркі. Імкліва расце ўнутраны турызм. Можна без перабольшання сказаць, што расіяне і беларусы зноўку адкрываюць для сябе бязмежныя прасторы нашай агульнай гістарычнай Радзімы. Гэтаму ў немалой ступені садзейнічае развіццё пасажырскіх зносін: рэгулярна запускаюцца новыя авіярэйсы, адкрываюцца чыгуначныя і аўтобусныя маршруты паміж гарадамі Расіі і Беларусі.
Мы шмат чаго дабіліся ў адыходзячым годзе. Практычна завершана маштабная трохгадовая работа па рэалізацыі 28 саюзных праграм. У бліжэйшы час будзе зацверджаны новы інтэграцыйны пакет на 2024-2026 гады. Ён уключае ў сябе ўжо 120 мерапрыемстваў, якія ахопліваюць значна больш шырокі спектр напрамкаў супрацоўніцтва. Асаблівы ўпор будзе зроблены на ўмацаванні культурна-гуманітарных сувязей.
Вядома, нам трэба будзе вырашыць яшчэ нямала задач. Аднак, як паказаў 2023 год, іх пастаноўка ўсё менш вызначаецца знешнімі ўмовамі, і ўсё больш – нашым агульным усвядомленым выбарам. Мы ўступаем у Новы год з упэўненасцю, што дасягнём пастаўленых мэт.
Ад усёй душы віншую ўсіх жыхароў Саюзнай дзяржавы з Новым годам. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і кахання, а нашым краінам – Расіі і Беларусі – новых поспехаў, гучных перамог і працвітання!
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"