https://bel.sputnik.by/20240101/kalya-60-mzhnarodnykh-spaborntstva-proydze--belarus--2024-godze-1082471186.html
Каля 60 міжнародных спаборніцтваў пройдзе ў Беларусі ў 2024 годзе
Каля 60 міжнародных спаборніцтваў пройдзе ў Беларусі ў 2024 годзе
Sputnik Беларусь
Многія спартыўныя старты будуць мець адкрыты характар, прыняць удзел у іх змогуць прадстаўнікі розных краін. 01.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-01T12:55+0300
2024-01-01T12:55+0300
2024-01-01T12:55+0300
спорт
спаборніцтвы
у беларусі
беларусь
навіны
санкцыі
новы год - 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101411/17/1014111788_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_c3ef79f3a781c1653e361dc15c042a71.jpg
МІНСК, 1 сту – Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў пералік міжнародных спартыўных мерапрыемстваў на 2024 год, адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У наступным годзе ў краіне адбудзецца каля 60 спаборніцтваў міжнароднага значэння. У прыватнасці, пройдуць такія традыцыйныя мерапрыемствы, як Мінскі міжнародны паўмарафон, турнір па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, Кубак Беларусі (Кубак Руслана Салея) па хакеі з шайбай і іншыя.Таксама ў спіску запланаваныя:У 2023 годзе Беларусь прыняла каля 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Сярод іх – этапы Кубка Садружнасці па біятлоне, Мінскі трыятлон, II Гульні краін СНД і іншыя. Адной з самых прадстаўнічых спартыўных падзей сталі Гульні краін СНД, удзел у якіх узялі больш за дзве тысячы спартсменаў з 23 дзяржаў.Сярод "замежных" міжнародных стартаў у 2024 годзе, у якіх будуць удзельнічаць беларускія спартсмены, можна вылучыць летнія Алімпійскія Гульні ў Парыжы, а таксама Гульні Дружбы, Гульні БРІКС і Гульні Будучыні, якія пройдуць у Расіі.Спартыўны "бан"Нагадаем, у дачыненні да беларускіх і расійскіх спартсменаў былі ўведзены санкцыі ў сакавіку 2022 года з-за сітуацыі ва Украіне. Многія федэрацыі забаранілі пад сваёй эгідай праводзіць у Беларусі і Расіі міжнародныя спаборніцтвы. У гэтых умовах Масква і Мінск арганізавалі альтэрнатыўныя спаборніцтвы (у прыватнасці, Кубак Садружнасці па біятлоне), каб атлеты маглі падтрымліваць спартовую форму.Праз год, у сакавіку 2023-га, МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да стартаў расіян і беларусаў, якія не падтрымліваюць ваенную спецаперацыю РФ, і толькі ў статусе нейтральных атлетаў. У пачатку снежня Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў атлетаў з Беларусі і РФ да ўдзелу ў Алімпіядзе-2024.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231222/fig-zmyakchyla-patrabavann-da-koleru-formy-gmnasta-z-belarus--ras-1082281673.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101411/17/1014111788_168:0:2721:1915_1920x0_80_0_0_d54df10643282463df45a12ceb81c86e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, спаборніцтвы, у беларусі, беларусь, навіны , санкцыі, новы год - 2024
спорт, спаборніцтвы, у беларусі, беларусь, навіны , санкцыі, новы год - 2024
Каля 60 міжнародных спаборніцтваў пройдзе ў Беларусі ў 2024 годзе
Многія спартыўныя старты будуць мець адкрыты характар, прыняць удзел у іх змогуць прадстаўнікі розных краін.
МІНСК, 1 сту – Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў пералік міжнародных спартыўных мерапрыемстваў на 2024 год, адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У наступным годзе ў краіне адбудзецца каля 60 спаборніцтваў міжнароднага значэння. У прыватнасці, пройдуць такія традыцыйныя мерапрыемствы, як Мінскі міжнародны паўмарафон, турнір па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, Кубак Беларусі (Кубак Руслана Салея) па хакеі з шайбай і іншыя.
Таксама ў спіску запланаваныя:
міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку "Гран-пры Мінска";
міжнародныя спаборніцтвы па баскетболе 3х3 "Palova Snowball 3x3";
міжнародныя спаборніцтвы па баскетболе "Кубак Халіпскага" сярод жанчын;
міжнародны турнір па тхэквандо ITF "Адкрыты Кубак Садружнасці Незалежных Дзяржаў – Кубак свету".
У 2023 годзе Беларусь прыняла каля 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Сярод іх – этапы Кубка Садружнасці па біятлоне, Мінскі трыятлон, II Гульні краін СНД і іншыя. Адной з самых прадстаўнічых спартыўных падзей сталі Гульні краін СНД, удзел у якіх узялі больш за дзве тысячы спартсменаў з 23 дзяржаў.
Сярод "замежных" міжнародных стартаў у 2024 годзе, у якіх будуць удзельнічаць беларускія спартсмены, можна вылучыць летнія Алімпійскія Гульні ў Парыжы, а таксама Гульні Дружбы, Гульні БРІКС і Гульні Будучыні, якія пройдуць у Расіі.
Нагадаем, у дачыненні да беларускіх і расійскіх спартсменаў былі ўведзены санкцыі ў сакавіку 2022 года з-за сітуацыі ва Украіне. Многія федэрацыі забаранілі пад сваёй эгідай праводзіць у Беларусі і Расіі міжнародныя спаборніцтвы. У гэтых умовах Масква і Мінск арганізавалі альтэрнатыўныя спаборніцтвы (у прыватнасці, Кубак Садружнасці па біятлоне), каб атлеты маглі падтрымліваць спартовую форму.
Праз год, у сакавіку 2023-га, МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да стартаў расіян і беларусаў, якія не падтрымліваюць
ваенную спецаперацыю РФ, і толькі ў статусе нейтральных атлетаў. У пачатку снежня Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў атлетаў з Беларусі і РФ да ўдзелу ў Алімпіядзе-2024.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"