У Беларусі пашыраны спісак прафесій для іншаземцаў, у яго ўвайшлі ўрачы

© Sputnik / Мария АмелинаУ бальніцы
У бальніцы - Sputnik Беларусь, 1920, 02.01.2024
Падпісацца
Замежным грамадзянам з пачатку 2024 года стане прасцей уладкоўвацца на працу ў рэспубліцы па шэрагу спецыяльнасцей.
МІНСК, 2 сту – Sputnik. Спісак прафесій, на якія могуць прыцягвацца замежныя грамадзяне і пры гэтым наймальніку не трэба будзе атрымліваць спецдазвол, пашыраны ў Беларусі. Новы пералік пачаў працаваць з 1 студзеня 2024 года.
"У параўнанні з 2023 годам пералік пашыраны і ўключае ў сябе 20 прафесій рабочых і 15 пасад служачых", - расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Да прыкладу, у спісак працоўных прафесій дадалі маляроў і цесляроў, а ў спісак пасад – агранома і заатэхніка. Таксама ў пераліку аказаліся ўрачы ўсіх медыцынскіх спецыяльнасцей, аб дэфіцыце якіх было заяўлена летам гэтага года.
Поўныя спіскі выглядаюць наступным чынам.
Прафесіі:
вадзіцель аўтамабіля;
бетоншчык;
жывёлавод;
муляр;
маляр;
аператар машыннага даення;
повар;
цясляр;
рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў;
санітар(ка);
слесар механазборачных работ;
слесар па рамонце аўтамабіляў;
слесар-рамонтнік;
токар;
трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці;
швачка;
тынкоўшчык;
фрэзероўшчык;
электрагазазваршчык;
электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання.
Пасады:
аграном;
акушэрка;
ветэрынарны ўрач;
ветэрынарны фельчар;
урач-спецыяліст (усіх медыцынскіх спецыяльнасцей);
заатэхнік;
інжынер;
інжынер-канструктар;
інжынер-механік;
інжынер-праграміст;
інжынер-тэхнолаг;
інжынер-энергетык;
медыцынская сястра і медыцынскі брат (усіх медыцынскіх спецыяльнасцей);
памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе;
фельчар (усіх медыцынскіх спецыяльнасцей).
На "льготныя" пазіцыі наймальнікі могуць браць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства без атрымання асаблівага дакумента, а проста паведаміўшы органам ўнутраных спраў.
Папярэднія спіскі былі зацверджаны ў чэрвені 2023 года. Мінпрацы ўзгадніла іх з МУС, Мінэканомікі, а таксама з усімі аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Працоўная кніжка - Sputnik Беларусь, 1920, 25.04.2023
Больш за палову вакансій у Мінску – рабочыя спецыяльнасці
Стужка навiн
0