https://bel.sputnik.by/20240103/aktsyya-kalyadnaya-kazka-dlya-dzyatsey-danbasa-zavyarshylasya--grodne-1082550452.html
Акцыя "Калядная казка для дзяцей Данбаса" завяршылася ў Гродне
Акцыя "Калядная казка для дзяцей Данбаса" завяршылася ў Гродне
Sputnik Беларусь
Жыхары Гродна адправілі цэлую машыну гуманітарнага грузу, які ў бліжэйшыя дні прыбудзе ў прыфрантавыя гарады і вёскі ў зоне СВА. 03.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-03T17:44+0300
2024-01-03T17:44+0300
2024-01-03T17:44+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
гродна
данбас
дзеці
у беларусі
беларусь
гуманітарная дапамога
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/03/1082548802_0:158:2048:1311_1920x0_80_0_0_befa72c00aebb86271ad5ae540968f7c.jpg
ГРОДНА, 3 сту – Sputnik, Іна Грышук. Вялікую партыю гуманітарнай дапамогі сабралі гродзенцы, каб падтрымаць жыхароў і дзяцей Данбаса і павіншаваць іх з Новым годам і Калядамі, дабрачынная акцыя праводзілася фондам Аляксея Талая.Збіраць падарункі і рэчы першай неабходнасці для Данбаса ў Гродне пачалі напрыканцы лістапада. Усяго за паўтара месяца гараджане перадалі фонду вялікую колькасць гуманітарнага грузу, які накіравалі ў Мінск.Паводле яе слоў, у акцыі ўдзельнічалі многія пярвічныя арганізацыі Беларускага саюза жанчын у Гродне – школы, дзіцячыя сады, прадпрыемствы."Хачу сказаць вялікі дзякуй усім жыхарам Гродна і Гродзенскай вобласці. На гэты раз актыўна ўдзельнічалі ўстановы адукацыі, прафсаюзы, "Русское общество", Цэнтр рамёстваў і гродзенскія прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын", - адзначыла прадстаўнік фонду Аляксея Талая па Гродзенскай вобласці Дзіна Хартман.У машыне з гуманітарным грузам, якая адправілася ў Мінск у цэнтральны офіс фонду, знаходзяцца прадукты харчавання, гігіенічныя прыналежнасці для дарослых і дзяцей, канцылярскія прыналежнасці, кнігі, цацкі, адзенне, прысмакі, розныя лекі і тавары медыцынскага прызначэння.У цэнтральным офісе ўсе перададзеныя з Гродна рэчы будуць адсартаваныя. Частку гуманітарнага грузу перададуць дзецям Данбаса, якія будуць вяртацца дадому пасля аздараўлення ў Беларусі, а астатняе валанцёры фонду асабіста адвязуць на прыфрантавыя тэрыторыі.Фонд імя Аляксея Талая працягне збор гуманітарнай дапамогі для жыхароў Данбаса і щ гэтым годзе. Кожны жадаючы можа звязацца з мясцовымі прадстаўнікамі фонду, каб унесці свой уклад.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231110/putsn-uznagarodz-alyakseya-talaya-ordenam-druzhby-1081064561.html
гродна
данбас
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/03/1082548802_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_ce41afd7cb5617884a0e9398abf0a2e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , гродна, данбас, дзеці, у беларусі, беларусь, гуманітарная дапамога, грамадства, бяспека
спецаперацыя, навіны , гродна, данбас, дзеці, у беларусі, беларусь, гуманітарная дапамога, грамадства, бяспека
Акцыя "Калядная казка для дзяцей Данбаса" завяршылася ў Гродне
Жыхары Гродна адправілі цэлую машыну гуманітарнага грузу, які ў бліжэйшыя дні прыбудзе ў прыфрантавыя гарады і вёскі ў зоне СВА.
ГРОДНА, 3 сту – Sputnik, Іна Грышук. Вялікую партыю гуманітарнай дапамогі сабралі гродзенцы, каб падтрымаць жыхароў і дзяцей Данбаса і павіншаваць іх з Новым годам і Калядамі, дабрачынная акцыя праводзілася фондам Аляксея Талая.
Збіраць падарункі і рэчы першай неабходнасці для Данбаса ў Гродне пачалі напрыканцы лістапада. Усяго за паўтара месяца гараджане перадалі фонду вялікую колькасць гуманітарнага грузу, які накіравалі ў Мінск.
"Гэтую акцыю перадачы гуманітарнай дапамогі праводзім напярэдадні Раства з пажаданнямі міру, дабра, здароўя, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця для жыхароў Данбаса – дзяцей і дарослых. Гэта самае неабходнае – памперсы, дзіцячае харчаванне, цацкі, рэчы. Спадзяемся, што цяпло нашых сэрцаў дасягне сэрцаў жыхароў Данбаса і дапаможа ім выстаяць у гэтай нялёгкай барацьбе. Мы ўпэўнены, што дабро пераможа зло", - распавяла старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Ірына Луканская падчас перадачы гуманітарнай дапамогі, якую сабралі ў рамках каляднай акцыі.
Паводле яе слоў, у акцыі ўдзельнічалі многія пярвічныя арганізацыі Беларускага саюза жанчын у Гродне – школы, дзіцячыя сады, прадпрыемствы.
"Хачу сказаць вялікі дзякуй усім жыхарам Гродна і Гродзенскай вобласці. На гэты раз актыўна ўдзельнічалі ўстановы адукацыі, прафсаюзы, "Русское общество", Цэнтр рамёстваў і гродзенскія прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын", - адзначыла прадстаўнік фонду Аляксея Талая па Гродзенскай вобласці Дзіна Хартман.
У машыне з гуманітарным грузам, якая адправілася ў Мінск у цэнтральны офіс фонду, знаходзяцца прадукты харчавання, гігіенічныя прыналежнасці для дарослых і дзяцей, канцылярскія прыналежнасці, кнігі, цацкі, адзенне, прысмакі, розныя лекі і тавары медыцынскага прызначэння.
У цэнтральным офісе ўсе перададзеныя з Гродна рэчы будуць адсартаваныя. Частку гуманітарнага грузу перададуць дзецям Данбаса, якія будуць вяртацца дадому пасля аздараўлення ў Беларусі, а астатняе валанцёры фонду асабіста адвязуць на прыфрантавыя тэрыторыі.
Фонд імя Аляксея Талая працягне збор гуманітарнай дапамогі для жыхароў Данбаса і щ гэтым годзе. Кожны жадаючы можа звязацца з мясцовымі прадстаўнікамі фонду, каб унесці свой уклад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"