https://bel.sputnik.by/20240103/kolkasts-akhvyar-zemlyatrusa-u-yapon-vyrasla-da-62-chalavek-1082533713.html
Колькасць ахвяр землятрусаў у Японіі вырасла да 62 чалавек
Колькасць ахвяр землятрусаў у Японіі вырасла да 62 чалавек
Sputnik Беларусь
Мінулай ноччу здарыўся новы землятрус у прэфектуры Ісікава, але пагрозы цунамі сейсмолагі не аб’яўлялі. 03.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-03T09:55+0300
2024-01-03T09:55+0300
2024-01-03T09:55+0300
японія
землятрус
прырода
прыродныя катаклізмы
грамадства
бяспека
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/03/1082530612_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_5024b2bd753d7497d0eea7dd84a224f8.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Колькасць ахвяр серыі магутных землятрусаў у Японіі расце, мясцовыя ўлады ўжо паведамілі аб 62 выпадках, дадзеную інфармацыю агучыла агенцтва Кіёда са спасылкай на мясцовыя ўлады.Землятрус у першы дзень 2024 года ўжо назвалі наймацнейшым для паўвострава Нота за ўсю гісторыю назіранняў.Па стане на раніцу серады вядома ўжо аб 62 загінулых.Японскія СМІ са спасылкай на ратавальнікаў паведамляюць, што гэта не канчатковыя звесткі па пацярпелых – пад заваламі будынкаў яшчэ могуць знаходзіцца людзі.Новы землятрусУ сераду сейсмолагі паведамілі аб новым землятрусе ў прэфектуры Ісікава, яго магутнасць ацэньваецца ніжэй, чым тыя, што здарыліся 1 студзеня. Магнітуда землятрусу склала 5,5. Таксама, паводле звестак сейсмолагаў, пагрозы новага цунамі пакуль што няма.Штуршкі былі зафіксаваны на глыбіні 10 кіламетраў прыкладна ў 11:00 па мясцовым часе (5:00 па мінскім часе). Як паведамляе агенцтва РІА Навіны, невялікія штуршкі адчуваліся ў горадзе Осака, але былі слабейшыя, чым папярэднія.Як раней паведамлялася, серыя магутных землятрусаў у Ісікава адбылася днём 1 студзеня. Магнітуда самага магутнага склала не менш за 7,6. Яго ўжо назвалі "Землятрус на паўвостраве Нота".Землятрус выклікаў цунамі на заходнім узбярэжжы Японіі, да цяперашняга часу яго пагроза знята. У выніку падземных штуршкоў былі разбураны дамы, у шэрагу населеных пунктаў адсутнічае элетразабеспячэнне і водазабеспячэнне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231201/lukashenka-nazva-prychyny--kryntsu-zmyanennya-klmatu-va-sm-svetse-1081632599.html
японія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/03/1082530612_255:0:2986:2048_1920x0_80_0_0_7098429cae4a1f0fe7ffc2ab5af7fe58.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
японія, землятрус, прырода, прыродныя катаклізмы, грамадства, бяспека, у свеце, навіны
японія, землятрус, прырода, прыродныя катаклізмы, грамадства, бяспека, у свеце, навіны
Колькасць ахвяр землятрусаў у Японіі вырасла да 62 чалавек
Мінулай ноччу здарыўся новы землятрус у прэфектуры Ісікава, але пагрозы цунамі сейсмолагі не аб’яўлялі.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Колькасць ахвяр серыі магутных землятрусаў у Японіі расце, мясцовыя ўлады ўжо паведамілі аб 62 выпадках, дадзеную інфармацыю агучыла агенцтва Кіёда са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Землятрус у першы дзень 2024 года ўжо назвалі наймацнейшым для паўвострава Нота за ўсю гісторыю назіранняў.
"Больш за ўсё загінулых устаноўлена ў гарадах Вадзіма і Судзу – тут у выніку землятрусаў памерлі 29 і 22 чалавекі адпаведна", - паведамляе агенцтва.
Па стане на раніцу серады вядома ўжо аб 62 загінулых.
Японскія СМІ са спасылкай на ратавальнікаў паведамляюць, што гэта не канчатковыя звесткі па пацярпелых – пад заваламі будынкаў яшчэ могуць знаходзіцца людзі.
У сераду сейсмолагі паведамілі аб новым землятрусе ў прэфектуры Ісікава, яго магутнасць ацэньваецца ніжэй, чым тыя, што здарыліся 1 студзеня. Магнітуда землятрусу склала 5,5. Таксама, паводле звестак сейсмолагаў, пагрозы новага цунамі пакуль што няма.
Штуршкі былі зафіксаваны на глыбіні 10 кіламетраў прыкладна ў 11:00 па мясцовым часе (5:00 па мінскім часе). Як паведамляе агенцтва
РІА Навіны, невялікія штуршкі адчуваліся ў горадзе Осака, але былі слабейшыя, чым папярэднія.
Як раней паведамлялася, серыя магутных землятрусаў у Ісікава адбылася днём 1 студзеня. Магнітуда самага магутнага склала не менш за 7,6. Яго ўжо назвалі "Землятрус на паўвостраве Нота".
Землятрус выклікаў цунамі на заходнім узбярэжжы Японіі, да цяперашняга часу яго пагроза знята. У выніку падземных штуршкоў былі разбураны дамы, у шэрагу населеных пунктаў адсутнічае элетразабеспячэнне і водазабеспячэнне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"