Памёр вядомы скульптар Генадзь Буралкін
© Photo : из личного архиваСкульптар Генадзь Буралкін
© Photo : из личного архива
Падпісацца
Сярод яго работ – манумент "Шахцёрская слава" ў Салігорску, помнік першаму кіраўніку ВКЛ Міндоўгу ў Навагрудку, а таксама скульптурныя кампазіцыі на будынку Вялікага тэатра Беларусі і многія іншыя.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Ва ўзросце 81 года памёр вядомы скульптар Генадзь Буралкін, паведаміў Беларускі саюз мастакоў.
Аб прычыне яго смерці не вядома. Адзначаецца, што Буралкін быў старшынёй Беларускага саюза мастакоў з 1990 па 2001 гады. Аб’яднанне выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім майстра.
Аб часе і месцы пахавання будзе паведамлена дадаткова.
Чым вядомы Генадзь Буралкін?
Генадзь Буралкін нарадзіўся 12 лютага 1942 года ў казахстанскім Ленінагорску (цяпер горад Рыдэр) у сям'і перасяленца з Беларусі. У 1970-х ён вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1980-м стаў членам Беларускага саюза мастакоў.
© Photo : из личного архиваПомнік загінулым на станцыі метро "Няміга", аўтар – Генадзь Буралкін
Помнік загінулым на станцыі метро "Няміга", аўтар – Генадзь Буралкін
© Photo : из личного архива
У сваіх манументальных, станковых і графічных работах Буралкін у асноўным выкарыстоўваў дрэва, камень, бронзу. Ён з’яўляецца стваральнікам манумента шахцёрскай славы ў Салігорску (1976 год), памятнага знака ў гонар 850-годдзя Гродна (1978 год), помніка заснавальніку і першаму князю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу ў Навагрудку (2009).
© Photo : из личного архива автораМемарыяльны ансамбль загінулым, але непераможаным воінам Беларускай пагранічнай акругі ў Гродне, аўтар – Генадзь Буралкін
Мемарыяльны ансамбль загінулым, але непераможаным воінам Беларускай пагранічнай акругі ў Гродне, аўтар – Генадзь Буралкін
© Photo : из личного архива автора
Буралкін разам са скульптарам Аляксандрам Фінскім стварыў кампазіцыі, якія ўпрыгожваюць фасад Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Таксама майстар быў вядомы сваімі станковымі і графічнымі кампазіцыямі, сярод якіх серыя малюнкаў "Славянскія матывы", "Ноч на Івана Купалу" ды іншыя.
© Photo : из архива автораКампазіцыя на будынку Вялікага тэатра, аўтар – Генадзь Буралкін
Кампазіцыя на будынку Вялікага тэатра, аўтар – Генадзь Буралкін
© Photo : из архива автора
Работы Буралкіна знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музеяў Беларусі і іншых краін, прыватных калекцый. Скульптар узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, у 1997 годзе атрымаў медаль Францыска Скарыны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"