https://bel.sputnik.by/20240103/takae-vybary-prezdenta--ras-buduts-mets-vyalkae-mzhnarodnae-znachenne-1082532195.html
Такаеў: выбары прэзідэнта ў Расіі будуць мець вялікае міжнароднае значэнне
Такаеў: выбары прэзідэнта ў Расіі будуць мець вялікае міжнароднае значэнне
Sputnik Беларусь
У снежні 2023 года расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паведаміў аб планах вылучацца на новы тэрмін. 03.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-03T09:12+0300
2024-01-03T09:12+0300
2024-03-14T11:43+0300
касым-жамарт такаеў
выбары
расія
уладзімір пуцін
казахстан
навіны
прэзідэнцкія выбары ў расіі
палітыка
выбары прэзідэнта расіі – 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1a/1069515680_0:0:3246:1827_1920x0_80_0_0_853ac675c29d9f04fd00f5038f44809b.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Расійскія прэзідэнцкія выбары будуць мець вялікае міжнароднае значэнне, да іх будзе прыцягнута ўвага большасці краін свету, лічыць прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю агульнанацыянальнай газеце Egemen Qazaqstan ("Суверэнны Казахстан").Прэзідэнт Казахстана таксама падкрэсліў, што з меркаваннем Крамля лічацца ва ўсім свеце, і без удзелу Масквы ніводная сусветная праблема не вырашаецца."І гэта факт", - падкрэсліў Такаеў.Ён удакладніў, што для Казахстана расійскія прэзідэнцкія выбары будуць мець асаблівае значэнне – таму што ў Масквы з Астаной высокі ўзровень адносін.Такаеў таксама адзначыў, што 2024 год з пункту гледжання важных электаральных кампаній у розных краінах будзе асаблівым для сусветнай палітыкі.Акрамя Расіі, прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША, Азербайджане, выбарчыя кампаніі намечаны ў Вялікабрытаніі, Індыі, таксама пройдуць выбары і ў Еўрапейскі парламент.Хто ідзе на выбары ў РасііПрэзідэнцкія выбары ў Расіі прызначаны на 17 сакавіка гэтага года. Галасаванне будзе праходзіць на працягу трох дзён – 15, 16 і 17 сакавіка.Цэнтрвыбаркам РФ ужо завяршыў прыём дакументаў ад прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.У спіску магчымых кандыдатаў тры самавылучэнцы – дзеючы прэзідэнт Уладзімір Пуцін, блогеры Рада Рускіх і Анатоль Баташаў.Яшчэ восем прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду вылучаны ад палітычных партый. Ад ЛДПР – Леанід Слуцкі, Мікалай Харытонаў ад КПРФ. Уладзіслаў Даванкоў ("Новые Люди"), Сяргей Бабурын ("Российский общенародный союз"), Андрэй Багданаў (Российская партия свободы и справедливости), Барыс Надзеждзін ("Гражданская инициатива"), Сяргей Малінковіч ("Коммунисты России"), Ірына Свірыдава (Демократическая партия России).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231228/daveranym-asobam-putsna-na-vybarakh-prezdenta-stal-bolsh-za-340-chalavek-1082445804.html
расія
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1a/1069515680_283:0:3012:2047_1920x0_80_0_0_96547eb6899d696bdce68c6b1d0353ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
касым-жамарт такаеў, выбары, расія, уладзімір пуцін, казахстан, навіны , прэзідэнцкія выбары ў расіі, палітыка, выбары прэзідэнта расіі – 2024
касым-жамарт такаеў, выбары, расія, уладзімір пуцін, казахстан, навіны , прэзідэнцкія выбары ў расіі, палітыка, выбары прэзідэнта расіі – 2024
Такаеў: выбары прэзідэнта ў Расіі будуць мець вялікае міжнароднае значэнне
09:12 03.01.2024 (абноўлена: 11:43 14.03.2024) У снежні 2023 года расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паведаміў аб планах вылучацца на новы тэрмін.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Расійскія прэзідэнцкія выбары будуць мець вялікае міжнароднае значэнне, да іх будзе прыцягнута ўвага большасці краін свету, лічыць прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.
Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю агульнанацыянальнай газеце Egemen Qazaqstan ("Суверэнны Казахстан").
Паводле слоў Такаева, Расія адыгрывае ў свеце "выключна важную ролю", а прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін – гэта лідар, які фарміруе глабальны парадак дня.
Прэзідэнт Казахстана таксама падкрэсліў, што з меркаваннем Крамля лічацца ва ўсім свеце, і без удзелу Масквы ніводная сусветная праблема не вырашаецца.
"І гэта факт", - падкрэсліў Такаеў.
Ён удакладніў, што для Казахстана расійскія прэзідэнцкія выбары будуць мець асаблівае значэнне – таму што ў Масквы з Астаной высокі ўзровень адносін.
Такаеў таксама адзначыў, што 2024 год з пункту гледжання важных электаральных кампаній у розных краінах будзе асаблівым для сусветнай палітыкі.
Акрамя Расіі, прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША, Азербайджане, выбарчыя кампаніі намечаны ў Вялікабрытаніі, Індыі, таксама пройдуць выбары і ў Еўрапейскі парламент.
Хто ідзе на выбары ў Расіі
Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прызначаны на 17 сакавіка гэтага года. Галасаванне будзе праходзіць на працягу трох дзён – 15, 16 і 17 сакавіка.
Цэнтрвыбаркам РФ ужо завяршыў прыём дакументаў ад прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
У спіску магчымых кандыдатаў тры самавылучэнцы – дзеючы прэзідэнт Уладзімір Пуцін, блогеры Рада Рускіх і Анатоль Баташаў.
Яшчэ восем прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду вылучаны ад палітычных партый. Ад ЛДПР – Леанід Слуцкі, Мікалай Харытонаў ад КПРФ. Уладзіслаў Даванкоў ("Новые Люди"), Сяргей Бабурын ("Российский общенародный союз"), Андрэй Багданаў (Российская партия свободы и справедливости), Барыс Надзеждзін ("Гражданская инициатива"), Сяргей Малінковіч ("Коммунисты России"), Ірына Свірыдава (Демократическая партия России).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"