https://bel.sputnik.by/20240103/us-razburalasya--padala-yak-ratavalsya-yapontsy-padchas-zemlyatrusu--vdea-1082544188.html
Усё разбуралася і падала: як ратаваліся японцы падчас землятрусу – відэа
Усё разбуралася і падала: як ратаваліся японцы падчас землятрусу – відэа
Sputnik Беларусь
У першыя дні 2024 года ў Японіі адбылася серыя землятрусаў, самы магутны – магнітудай 7,6. Што зараз адбываецца ў адным з пацярпелых рэгіёнаў – глядзіце на... 03.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-03T15:08+0300
2024-01-03T15:08+0300
2024-01-03T15:08+0300
відэа
відэа
японія
землятрус
грамадства
прырода
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/03/1082543381_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_f72450e9405877ca85925dd844abae18.jpg
Серыя магутных падземных штуршкоў, якім далі назву "Землятрус на паўвостраве Нота", адбылася ў Японіі 1 і 2 студзеня, найбольш пацярпелыя гарады – Вадзіма і Судзу ў прэфектуры Ісікава. Ужо вядома, што ў гэтых гарадах загінулі 62 чалавекі і больш за 100 пацярпелі.У відэароліку, апублікаваным агенцтвам Ruptly, бачныя наступствы землятрусаў – разбураныя будынкі, расколіны на праезнай частцы. Мясцовыя жыхары расказалі, як ім удалося выжыць падчас стыхіі.Жыхар горада Сікамаці распавёў, што яго сям’я, пачуўшы аб папярэджанні цунамі, выбегла з дому і пабегла на ўзвышша, на якім знаходзілася невялікае свяцілішча."Мы адправіліся ў невялікае свяцілішча на вяршыні ўзгорка, але вялікія каменныя вароты свяцілішча абрынуліся", - распавёў ён.Жыхароў гарадоў, чые дамы былі разбураны землятрусам, размяшчаюць у часовых сховішчах, якія арганізуюць у школах. Прэм’ер-міністр Японіі Фуміё Кісіда раней паведаміў, што эвакуацыя жыхароў з раёнаў, якія пацярпелі ад землятрусу, працягваецца.Чакаецца, што колькасць ахвяр і пацярпелых будзе расці, бо жыхары дамоў могуць усё яшчэ знаходзіцца пад заваламі. Работу ратавальнікам можа ўскладніць надвор’е – ёсць верагоднасць ліўневых дажджоў у рэгіёне, што можа выклікаць апоўзні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
японія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/03/1082543381_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_3e536b516542a4581f504533d2cc900f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, японія, землятрус, грамадства, прырода, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, у свеце, видео
відэа, японія, землятрус, грамадства, прырода, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, у свеце, видео
Усё разбуралася і падала: як ратаваліся японцы падчас землятрусу – відэа
У першыя дні 2024 года ў Японіі адбылася серыя землятрусаў, самы магутны – магнітудай 7,6. Што зараз адбываецца ў адным з пацярпелых рэгіёнаў – глядзіце на відэа.
Серыя магутных падземных штуршкоў, якім далі назву "Землятрус на паўвостраве Нота", адбылася ў Японіі 1 і 2 студзеня, найбольш пацярпелыя гарады – Вадзіма і Судзу ў прэфектуры Ісікава. Ужо вядома, што ў гэтых гарадах загінулі 62 чалавекі і больш за 100 пацярпелі.
У відэароліку, апублікаваным агенцтвам Ruptly, бачныя наступствы землятрусаў – разбураныя будынкі, расколіны на праезнай частцы. Мясцовыя жыхары расказалі, як ім удалося выжыць падчас стыхіі.
"Усё разбуралася і падала. Ступіць не было куды. Мы спрабавалі выбрацца, але не змаглі, таму што ўсё вакол заступала нам шлях", - распавёў жыхар аднаго з пацярпелых гарадоў Муранака.
Жыхар горада Сікамаці распавёў, што яго сям’я, пачуўшы аб папярэджанні цунамі, выбегла з дому і пабегла на ўзвышша, на якім знаходзілася невялікае свяцілішча.
"Мы адправіліся ў невялікае свяцілішча на вяршыні ўзгорка, але вялікія каменныя вароты свяцілішча абрынуліся", - распавёў ён.
Жыхароў гарадоў, чые дамы былі разбураны землятрусам, размяшчаюць у часовых сховішчах, якія арганізуюць у школах. Прэм’ер-міністр Японіі Фуміё Кісіда раней паведаміў, што эвакуацыя жыхароў з раёнаў, якія пацярпелі ад землятрусу, працягваецца.
Чакаецца, што колькасць ахвяр і пацярпелых будзе расці, бо жыхары дамоў могуць усё яшчэ знаходзіцца пад заваламі. Работу ратавальнікам можа ўскладніць надвор’е – ёсць верагоднасць ліўневых дажджоў у рэгіёне, што можа выклікаць апоўзні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"